Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Хутка будзе пошта, — прамовіў Нэвіл, хлопчык які меў круглы твар, паталагічнае нешанцаванне і самую дзіравую памяць з усіх, каго колісь ведаў Гары. — Упэўнены, бабуля дашле мне купу рэчаў, якія я прымудрыўся забыцца.
Гары ледзь паспеў прыняцца за сваю аўсянку, калі панад іх галовамі, сапраўды адчуўся парывісты шыпячы гук і сотня соў струменем панесліся з-пад столі да балбочучых вучняў кідаючы перад імі лісты і паштоўкі. Нечакана ў Нэвіла трапіла нешта вялікае і камякаватае, адскочыўшы ад нэвілавай галавы ў збан з малаком, абпырскаўшы Герміёну і хлопчыкаў малаком і пер’ем.
— Эрал!— выцягваючы за ногі перапэцканую малаком саву прамовіў Рон. Той без прытомнасці паваліўся на стол, трымаючы ў дзюбе нешта чырвонае.
— Толькі не гэта... — ледзь дыхаючы прастагнаў хлопчык.
— З ім ўсё добра, — асцярожна паштурхаўшы Эрала пальцам сказала Герміёна. — Ён жывы.
— Ды не... я вось пра ШТО.
Рон паказаў на чырвоны канверт. З пункту гледжання Гары, у ім не было анічога незвычайнага, але Рон і Нэвіл глядзелі на канверт так, быццам той вось вось выбухне.
— Дык, а што здарылася та?— не разумеючы спытаўся Гары.
— Яна... — слабым голасам прамовіў Рон. — Яна даслала мне лямантоўку.
— Табе ўсё ткі лепш яе адкрыць, — слабым шэптам параіў Нэвіл. — Ці то будзе яшчэ горш. Неяк бабуля даслала мне такую, а я яе праігнараваў, — ён зглынуў. — Гэта было жудастна.
Гары ўбачыў скамянелыя твары сяброў, вытапарыўшыеся на канверт.
— А што за лямантоўка?— спытаўся ён.
Але ўся ўвага Рона цяпер была прыкавана да канверта, які пачаў дыміцца ў кутках.
— Адчыняй хутчэй, — заклікаў яго Нэвіл. — Праз колькі хвілінаў усё скончыцца...
Дрыготкай рукой, Рон выцягнуў канверт з эралавай дзюбы і адчыніў. Нэвіл імгненна заткнуў вушы пальцамі і праз імгненне Гары зразумеў навошта. Першы час яму здалося бы НЕШТА выбухнула, залу, абтрасаючы са столі пыл, напоўніла аглушальнае равенне.
— ...СКРАСЦІ МАШЫНУ, Я НЕ ЗДЗІВІЛАСЯ, КАЛІ Б ЦЯБЕ ВЫКІНУЛІ СА ШКОЛЫ; ПАЧАКАЙ, ВОСЬ Я ДА ЦЯБЕ ДАБЯРУСЯ; ЦІ ТЫ НЕ ПАДУМАЎ, ЯКІЯ ДУМКІ ПРЫЙШЛІ НАМ З БАЦЬКАМ ДА ГАЛАВЫ, КАЛІ МЫ ВЯРНУЛІСЯ ДА МАШЫНЫ І ЎБАЧЫЛІ ШТО ЯНА ЗНІКЛА...
Голас Місіс Візлі ўзмоцнены ў сто разоў лунаў пад столлю і рэхам адбіваўся ад каменных сценаў так, што на сталах бразгаталі талеркі. Усе згрудзіўшыеся ў галоўнай зале павярнулі галовы, каб паглядзець на таго хто атрымаў лямантоўку, а Рон у сваім крэсле апусціўся так нізка, што бачна было толькі яго, зрабіўшыйся малінавым лоб.
— КАЛІ ЎЧОРА ЎВЕЧАРЫ, — працягваў голас, — МЫ АТРЫМАЛІ ЛІСТА АД ДАМБЛДОРА, БАЦЬКА ЛЕДЗЬ НЕ ПАМЁР АД СОРАМУ; ЦІ Ж ГЭТАМУ МЫ З ІМ ЦЯБЕ ВУЧЫЛІ; ТЫ І ГАРЫ МАГЛІ ЗАГІНУЦЬ...
Гары было цікава, як хутка прагучыць яго імя. З ўсёй моцы, ён імкнуўся рабіць выгляд, што не чуе голасу, які прымушаў пульсаваць яго барабанныя перапонкі.
-... ГЭТА БОЛЬШ ЧЫМ ГАНЬБА. ТВАЙГО БАЦЬКУ ЦЯПЕР ЧАКАЕ СЛУЖБОВАЕ РАССЛЕДАВАННЕ І Ў ГЭТЫМ ЦАЛКАМ ТВАЯ ВІНА, КАЛІ ХОЦЬ РАЗ ТЫ ДАЗВОЛІШ СЯБЕ ВЫКІНУЦЬ ШТОСЬ ПАДОБНАЕ, МЫ НЕАДКЛАДНА ЗАБЯРЭМ ЦЯБЕ СА ШКОЛЫ.
Настала звінячая цішыня. Чырвоны канверт, які Рон выпусціў з саслабелых пальцаў, успыхнуў яскравым полымям і праз колькі секунд ператварыўся на попел. Гары і Рон сядзелі ашаломленыя, як быццам па ім толькі што прайшлася прыліўная хваля. Колькі чалавек засмяялася і паступова зноўку адчуўся звыклы гуд галасоў.
Зачыніўшы “Угалоп з упірамі”, Герміёна зірнула на Ронаву патыліцу.
— Ну, ня ведаю на што ты спадзяваўся, Рон, але...
— Толькі ня трэба казаць, што я гэта заслужыў, — адгыркнуўся Рон.
Гары адсунуў прэч талерку з аўсянкай. Яго ўлонне палала ад пачуцця сваёй віны. Містэра Візлі чакае службовае расследваванне. І гэта пасля ўсяго таго, што яны з місіс Візлі зрабілі для яго ўлетку...
Аднак, у хлопчыка было замала часу на развагі. Да іх стала наблізілася прафесарка МакГонагал і раздала ўсім лісткі з раскладам заняткаў. Зірнуўшы ў лісток Гары ўбачыў, што сёння, першым урокам у іх будзе падвоенае зёлазнаўства разам з хафлпафцамі.
Гары, Рон і Герміёна разам пакінулі замак і, прамінуўшы агароды, крочылі да цяпліцаў, дзе былі пасаджаны разнастайныя чароўныя расліны. Што не казаць, а адну добрую справу лямантоўка ўсё ткі зрабіла. Цяпер Герміёна вырашыла, што хлопцы былі дастаткова пакараны і зноў пачала адносіцца да іх з прыязнасцю.