Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Гэта самотная зорка Венера

Электронная книга - «Гэта самотная зорка Венера». Краткое содержание книги:

Праз колькі летаў былая вайдэлотка падаравала князю аж дзесяць спадчыннікаў! У тым ліку і сына, які ў сталым узросце зрабіўся вялікім ваяром Літвы…
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 43
Перейти на страницу:

– Ты ляжы, сынок, не варушыся, – прысеўшы побач з сынам на край ложка, пяшчотна дакранулася яна дрыготкімі пальцамі да гарачага дзіцячага ілба.

У бальніцы яна прабыла да вечара, перагаварыла з урачамі, схадзіла ў магазін, купіла сыну свежай садавіны, прымусіла яго крыху перакусіць, і толькі тады заспяшалася на аўтобус.

Волю сваім гаротным пачуццям яна дала, калі ўжо вярнулася дамоў – праплакала на халодным ложку амаль усю ночку. Гадавала сына Міхайлаўна адна. Муж Міхась, добры і спагадлівы чалавек, чатыры гады таму раптоўна памёр ад сардэчнай хваробы. Таму ўсе думкі і намеры Міхайлаўны былі скіраваны на малалетняга сына – каб той ні ў чым не меў нястачы; заўжды быў у цяпле і накормлены, хадзіў у добрым адзенні і абутку. Для гэтага і працавала яна з раніцы да поздняга вечара на ферме, ды яшчэ трымала сваю вялікую гаспадарку: карову, парасят, куры… І вось не зберагла свайго светлалобіка ад бяды.

Раніцой Міхайлаўна, дагледзеўшы ўласную гаспадарку, заспяшалася на ферму, апоўдні ж зноў паехала ў бальніцу…

Яна наведвала сына амаль кожны дзень.

Праз тры месяцы Петруську знялі з ног гіпс. З надзеяй, што яе крывінку нарэшце выпішуць і дазволяць забраць дамоў, Міхайлаўна пайшда да ўрача, які лячыў сына. Той быў у прасторным кабінеце з трыма сваімі калегамі, якія па чарзе разглядалі ля акна невялічкі шэры рэнтгенаўскі здымак і нездаволена круцілі галовамі.

– А вось і маці нашага пацыента, – прыкмеціўшы Міхайлаўну, сумна сказаў калегам лечачы ўрач і паправіў на сваім маладым доўгім твары акуляры. – Вы, відаць, наконт выпіскі вашага сына?..

Міхайлаўна ледзь бачна кіўнула галавой. Ад прысутнасці ў кабінеце столькіх задуменных урачоў у ейным сэрцы зварухнулася трывога. Няўжо што нядобрае з Петруськом? Што за здымак урачы так незадаволена разглядалі?

– З выпіскай вашага хлопца, на жаль, пакуль давядзецца пачакаць, – раптам суха прамовіў стары сівы ўрач, які, відаць, быў галоўным сярод сваіх калег.

– Як гэта не цяжка, але мушу сказаць вам, як маці, праўду, – узняў ён на Міхайлаўну свае маленькія сумныя вочы, у якіх выступала спачуванне. – У выніку моцнага ўдару пры аварыі ў вашага сына здарылася вельмі рэдкая костная траўма рукі, якая перайшла ў гангрэну… На жаль, гэтая хвароба пакуль невылечная . І ва ўсім свеце толькі ў Амерыцы, ды яшчэ ў Маскве прафесар Ліманаў, робяць па ёй першыя доследы. Таму прыйдзецца адняць паражоны ўчастак, – змоўк урач.

– Майму хлопчыку што, адымуць руку? – ад нечаканасці Міхайлаўна вырачыла вочы, няўцямна зірнулага на сівога ўрача.

– Так, тыдні праз тры вашаму сыну трэба будзе рабіць аперацыю, – ціха ўдакладніў той.

Міхайлаўна нават не памятала як на здранцвелых нагах пакінула бальніцу, даехала дамоў. Прыгнечаная, апусцілася ў хаце на табурэт. Яна доўга пазірала патухлымі вачыма праз акно на двор, па якім некалі бегаў ейны вясёлы і неўгамонны Петрусёк, потым адвяла позірк ад недалёкай, сцішанай на гародзе разгалістай ліпы, зірнула ў адчаі на вячэрнее цярушліва–хмарнае неба, каб туды адпусціць свой нясцерпны мацярынскі боль, але супакою не атрымлівала. Цяжка ўзняўшыся з табурэта, яна выйшла на двор. Калі ў прыцемках лягла ў ложак і засяродзілася сама на сабе, зноў наплылі горкія думкі. Сыну адымуць руку? І ейная крывінка назаўсёды застанецца калекай, як жа гэта, га?..

Страшныя думкі даймалі яе амаль усю ночку, і толькі пад раніцу, калі акраец неба ў вакне пачаў налівацца перадсвітальным марывам, Міхайлаўна раптам страпянулася. Чакай, чаго ж гэта яна так раскісла? Трэба ж ратаваць сваю крывінку… Стары ўрач у бальніцы, здаецца ж, казаў, што ў Маскве хваробу сына ўжо спрабуе лячыць нейкі прафесар Ліманаў…

“Трэба неадкладна ехаць у Маскву! – агарнула Міхайлаўну выратавальная думка. – Знайсці гэтага прафесара…”

Падхапіўшыся з ложка, яна ступіла да старой шафы, дрыжачымі рукамі выцягнула з– пад коўдры на паліцы грошы, што прыхоўвала на чорны дзень, і таропка пералічыла іх. Вядома ж, гэтых капейчын для паездкі ў Маскву было мала. Але ёсць жа у хляве яшчэ карова, трое гадавалых парсюкоў, якіх можна здаць у калгас. Ды яшчэ можна пазычыць у суседзяў – свет жа не без добрых людзей. Апрануўшыся, Міхайлаўна выйшла на вуліцу, таропка пашыбавала па поплаве да суседняй вёскі ў праўленне калгаса…

…Цягнік прыйшоў у Маскву на досвітку. Пакінуушы цеснаваты, але ўтульны вагон, Міхайлаўна апынулася ў шматгалосным вірлівым натоўпе, і адразу разгубілася, адчуўшы сябе сярод безупыннага людскога струменя, што плыў па доўгаму шэраму перону, нібыта ў нейкім мурашніку. Натоўп зацягнуў яе спачатку ў нейкі шырокі прыцемнены падземны пераход, потым выкінуў на вялікую прывакзальную плошчу, рассыпаўшыся на ёй на жвавыя ручаі. Адзін з гэтых ручаёў і вынес Міхайлаўну да аўтобуснага прыпынку. Масква ўжо была пазбаўлена снега; надышоўшая вясна нагадвала пра сябе падсохлымі асфальтавымі тратуарамі і свежым нехалодным ветрам. Міхайлаўна доўга распытвала, як ёй праехаць да патрэбнага медыцынскага інстытута, але прахожыя раўнадушна паціскалі плячамі, іншыя з іх наогул не звярталі ўвагі на прыезджую вясковую жанчыну, і толькі адна дзяўчына ў доўгім чырвоным паліто, прыпынілася і паказала рукой на прыпынак, што быў на процілеглым баку вуліцы…

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)