Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 379
Перейти на страницу:

– Гэта мая жонка – Марына, – знаёміў гаспадар.

– А я Міхал Генрыхавіч.

Марына пайшла на кухню і праз колькі хвілін прынесла на падносе два кубкі з гарбатай, пячэнне.

– Мо вы есці хочаце – з дарогі, дык я хуценька падрыхтую, – прапанавала гаспадыня, гледзячы на госця.

– Не, не, дзякую, а во ад гарбаткі не адмоўлюся, – Міхаіл Генрыхавіч узяў з падноса кубак, памяшаў лыжачкай, але цукар не сыпаў, аглядаў кватэру.

На сцяне заўважыў рамку з фатаграфіямі. Убачыў павялічанае фота Крупы, абрадавана сказаў:

– Шануеце, значыць, свайго настаўніка...

– Шаную, Міхаіл Генрыхавіч, ён шмат значыць у маім жыцці.

– І гадзіннік, бачу, яго на руцэ.

– Так, які вы перадалі. Дзякую. Ідзе бездакорна, ніводнага разу не аддаваў у рамонт.

“Чаго праз столькі год ён адшукаў мяне? – падумаў Зубрыцкі. – Пра што папытацца хоча?”Але маўчаў, не абганяў падзеі.

– Дык я чаго да вас, Васіль Андрэевіч, – адпіўшы колькі глыткоў гарбаты, распачаў госць пра галоўнае. – Гадзіннік мне было даручана аддаць адразу, як прыеду ў Крушнікі. А пісьмо, якое ён напісаў для вас, прасіў аддаць, калі вам будзе пад пяцьдзесят... Ён пісаў вам сённяшняму, даросламу чалавеку. Бо тады вы маглі не зразумець яго. Даруйце, што раней не прыйшоў...

Ён выняў з унутранай кішэні пінжака невялічкі пакуначак, абгорнуты шпагацікам, падаў Зубрыцкаму.

– Я загарнуў яго ў некалькіх паперах, каб не пашкодзілася і не сапсавалася.

– Дзякуй вам за пісьмо, вялікі дзякуй. Шкада, што ён вусна мне не скажа напісаныя словы.

– Шкада.

Цёплая і горкая радасць разлілася па целе. Але Зубрыцкі не спяшаўся раскрываць канверт, хаця нецярпелася тое зрабіць.

– Міхал Генрыхавіч, даруйце, а вы не ведаеце пра лёс Наталлі і яе дачок – Рыты і Марынкі?

– Ведаю. То я іх вывез з Крушнікаў, каб не наклікаць на іх большае бяды. У Магнітагорску яны. Але, на жаль, Наталлі Пятроўны няма ўжо. А дочкі маюць свае сем’і... Вам прывітанне шлюць. Запрашаюць да сябе ў госці... Рыта – кіруе галоўпачтамтам. А Марына – выкладчыца біялагічнага інстытута...

Васіль нахмурыўся. Вестка апякла сэрца. “У Магнітагорску? Дык вось чаму Рыта не абзывалася – не хацела выдаваць сваё месца жыхарства. Эх, Рыта, Рыта, каб жа ты ведала, што ты нарабіла... Я ж пра цябе думаю ўсё жыццё...”

Хацелася радасна сказаць: “Так, наведаюся да іх, і ў самы бліжэйшы час!” Але прамовіў як бы абыякава:

– Добра. Дзякую вам, што напомнілі мне пра дзяцінства. Хаця яно і нялёгкім было, але там быў Міхась Пятровіч, мая маці, мой брат, быў Вужык, з якім я сябраваў...

Госць не зразумеў пра вужыка, але перапытваць не стаў.

Дапіўшы гарбату, падзякаваў. Устаў з канапы.

– Мне пара ўжо. Дзякую за пачастунак.

– Дзякую вам за памяць пра майго настаўніка.

– То вам дзякую, што вы памятаеце пра яго. Цудоўны быў чалавек. Паўстаннем у лагеры кіраваў. А колькі ён нам цікавага панарасказваў, што і да сёння помню. Хай яму добра спіцца на тым свеце.

І, развітаўшыся, госць пакінуў гаспадароў.

Зубрыцкі сеў на канапу, прымружыў вочы, адкінуўшы галаву на спінку, маўкліва сядзеў, думаючы і ўспамінаючы тыя далёкія гады.

Хацелася адразу ж і распакаваць пакет, абгорнуты шэрай ніткай, але ж нешта і стрымлівала, замінала. Доўга змагаўся сам з сабою, але рука міжволі пацягнулася да пакунка... Дрыжачымі рукамі разарваў канверт, адгарнуў першую старонку пажоўклага ад часу агульнага сшытка.

“Дарагі мой Васілёк!

Праз тоўшчу часу я стукаюся да цябе. Хачу расказаць табе пра сябе, як пачуваюся тут ў сталінскім лагеры, ды і паспавядацца заадно перад табою за тое, што не тое і не ўсё даў табе, як настаўнік, як старэйшы дарадчык і сябра...

Акрамя маіх – жонкі ды Рыты з Марынкай – няма нікога радней за цябе ў свеце.Таму запознена і звяртаюся да цябе з апошнім урокам, калі дазволіць Бог з часам і здароўем, каб даказаць тое, што не дагаварыў, што не аддаў табе...”

На вочы нагарнуліся слёзы.

Ён адклаў убок сшытак. Не мог больш чытаць... Зразумеў, што не гатовы да гэтага ўрока, – не падрыхтаваўся. І не хацеў атрымаць за тое дрэнную адзнаку. Ніколі ён у школе не прыходзіў у школу непадрыхтаваным, і на уроках Міхася Пятровіча атрымліваў толькі “выдатна”.

Завіхурыла, закружыла яго будаўнічае цячэнне, вір закручваў яго так, што здавалася, не зямны шар, а ён перад ім робіць круг за кругам... Ён і радаваўся адначасова, што яго думкі адарваны ад тых, што не давалі яму спакою і штурхалі ў скроні па начах. Цяпер жа дапаўзаў да ложка і падаў, як забіты...

Праз тыдняў два здалі аб’ект – жылы дом, і напружанасць спала, зусім знікла, і ён здзівіўся гэтаму. Здзівіўся і адзначыў адначасова, што ў яго душы пасялілася замест ранейшай трывогі неачканая радасць і добры настрой.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)