Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 114
Перейти на страницу:

— І я, — адказаў яму Гары і таксама ўзяў сабе бутэрброда.

— Але ж як нам “пашчасціла”, — ротам, поўным кураціны і вяндліны, прамовіў Рон. Фрэд з Джорджам ляталі на машыне пяць ці шэсць разоў і ІХ не заўважыў аніводзін магл, — Рон праглынуў і зноўку добра кусіў ад бутэрброда. — І ўсё ткі, ЧАМУ ў нас не атрымалася прайсці праз бар’ер?

Гары паціснуў плячыма.

— Цяпер мы павінны сачыць за кожным сваім крокам, — прамовіў ён, з лагодаю робячы глыток гарбузовага соку. — Але, як шкада, што мы не можам прысутнічаць на банкеце...

— Напэўна прафесарка не хацела, каб мы паказаліся ў выгодным свеце, — мудра заўважыў Рон. — Каб аніхто не вырашыў, што прылятаць ў школу на аўтамабіле, гэта так крута.

Калі хлопцы з’елі столькі бутэрбродаў, сколькі ў іх магло памясціцца (а талерка напаўняла сама сябе), яны пакінулі кабінэт Снэйпа і знаёмым шляхам накіраваліся ў грыфіндорскую вежу. Прамінуўшы размаўляючыя адзін з адным партрэты і з рыпеннем рухаючыеся даспехі, яны падняліся вузкімі каменнымі сходамі і трапілі ў знаёмы калідор, што вёў да ўваходу ў грыфіндорскую гасцёўню, які быў схаваны за партрэтам вельмі тоўстай жанчыны ў шоўкавай ружовай сукенцы.

— Пароль?— спыталася Тлустая Пані ў падыйшоўшых да яе хлопцаў.

— Эмм... — толькі і змог сказаць Гары.

Яны ня ведалі пароля, бо пакуль не бачылі грыфіндорскага прэфекта. Аднак дапамога прыйшла да іх амаль адразу. Хлопчыкі адчулі за сваімі спінамі шпаркія крокі, а павярнуўшыся ўбачылі, як да іх нясецца Герміёна.

— ВОСЬ вы дзе! Што з вамі ЗДАРЫЛАСЯ? Па школе ходзяць самыя ДУРНЫЯ чуткі... быццам бы вас выкінулі са школы за тое, што вы разбілі лятаючы АЎТАМАБІЛЬ.

— Ані, нас не выгналі, — запэўніў яе Гары.

— Няўжо, вы НАСАМРЭЧ прыляцелі сюды?— прамовіла Герміёна, якая магла размаўляць ня меньш сурова за саму МакГонагал.

— Годзе ўжо лекцый, — перабіў яе Рон. — Лепей скажы нам новы пароль.

— “Новазеландскі шпак”, — раздражнённа адказала дзяўчынка, — спадзяюся вы не...

Герміёна не паспела дагаварыць, бо партрэт Тлустай Пані ад’ехаў, адчыніўшы праход у грыфіндорскую гасцёўню, адкуль пачулася бура апладысментаў. Здавалася аніхто з грыфіндорйцаў не думаў класціся спаць, гасцёўня была перапоўнена; сёй-той, чакаючы прыходу Гары і Рона, ускараскаўся на сталы і спінкі фатэляў. Як толькі праход адкрыўся ў адтуліну высунулася колькі рук, якія зацягнулі хлопцаў усярэдзіну, а Герміёна была вымушана караскацца самастойна.

— Выдатна!— пралямантаваў Лі Джордан. — Ну проста геніяльна! Якое аб’яўленне! Урэзацца на машыне ў Лупцуючую вярбу, народ будзе казаць аб гэтым яшчэ шмат год!

— Малайчына, — сказаў Гары нейкі пяцігодка з якім хлопчык дагэтуль нават не размаўляў аніразу; а хтосьці сяброўскі паляпаў яго па спіне, як быццам Гары толькі што выйграў марафон.

— Маглі б і нас паклікаць, — праціснуўшыся ў натоўпе да хлопцаў, у адзін голас заявілі Фрэд з Джорджам. Рон папунсавеў і збянтэжана ўсміхнуўся, але Гары заўважыў сярод натоўпу, чалавека, які ані ня быў у захапленні з іх учынка. Персі ўзвышаўся панад галовамі першагодак і здавалася, спрабаваў праціснуцца да Гары і Рона дастаткова блізка, каб даць ім дыхта. Гары штурхнуў сябра ў бок і кіўнуў галавою ў бок Персі і Рон яго намёк зразумеў.

— Добра, мы мабыць пойдзем... стаміліся, — прамовіў ён і хлопцы пачалі праціскацца да дзвярэй у процілеглым канцы пакоя, дзе былі вінтавыя сходы, якія вялі да спалень.

— Дабранач, — сказаў Гары Герміёне, якая была не меньш раззлаванай за Персі.

Праз натоўп, працягваючы ляпаць іх па спінах, у хлопцаў атрымалася дабрацца да вінтавых сходаў, дзе іх нарэшце чакала палёгка. Яны крочылі на самы верх да дзвярэй сваёй старой спальні, на якіх цяпер вісела шыльда з надпісам “Другі год”. Адчыніўшы дзверы, Гары і Рон увайшлі ў знаёмы круглы пакой з пяццю ложкамі пад балдахінамі з чырвонага аксаміта і высокімі вузкімі вокнамі. Там іх ужо чакалі іхныя валізы прыстаўленыя да ложкаў.

Рон вінавата ўсміхнуўся Гары..

— Я разумею, што я не павінен атрымліваць ад гэтага задавальненне, але ж...

Тут дзверы спальні зноў адчыніліся і ў пакой завіталі астатнія хлопцы-другагодкі — Шымас Фініган, Дын Томас і Нэвіл Лонгботам.

— НЕВЕРАГОДНА!— шырока ўсміхаючыся, сказаў Шымас.

— Крута, — дадаў Дын.

— Надзвычайна, — з глыбокай павагай, прамовіў Нэвіл.

І Гары ўжо не мог анічога з сабой зрабіць. Ён таксама ўсміхнуўся.

РАЗДЗЕЛ VI

Гільдэрой Локхарт

Аднак на працягу ўсяго наступнага дня, Гары ўсміхнуўся толькі аднойчы і то злёгку. Пачалося ўсё, як толькі яны ранніцай спусціліся ў галоўную залу на сняданак. Чатыры доўгіх сталы пад зачараванай (на гэты раз пахмурна шэрай) столлю, былі перапоўнены міскамі з кашай, вэнджаным селядцом, падносамі з горамі тостаў і талеркамі з яйкамі ды беконам. Гары і Рон прыселі паміж Герміёнаю, што прысланіўшы кнігу да збана з малаком, чытала “Угалоп з упірамі” і суха павіталася з хлопцамі, бо ўсё яшчэ злавалася на іх і Нэвілам, які наадварот сустрэў іх з радасцю.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)