Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:

У сылябічным вершы рытмэма ўзьнікае арганічна і мае даўжыню ад пяці да дзевяці складоў. Пры большай колькасьці радок распадаецца на паўрадкі карацейшых рытмэмаў. У аснове рытмэмы ляжаць моцныя апорныя ікты, якія імкнуцца да максымальнае гармоніі як інварыянту, які няцяжка ператлумачыць у ступах. Ідэя ступ, сваім парадкам, дазваляе ўсталяваць канстантавы або псэўдаканстантавы рытм. Пры канстантавым рытме можна падоўжыць рытмэму да трынаццаці і болей складоў. Аднак рытмэма на шаснаццаць складоў, як мы ўжо бычылі, розломваецца пад уласнай вагою незалежна ад парадку іктаў. У гэтым разе яе можна захаваць пры дапамозе сынэрэзы, якая чыста тэхнічна дазваляе доўжыць рытмэму бясконца. Праўда, апошняе немажліва зь меркаваньняў дэклямацыйных: не «дадуць рады грудзі чалавечыя».

У сылябічным вершаваньні і даўжыня ступы (ці, лепш сказаць, структура рытмэмы) таксама праяўляецца арганічна, вагаючыся ў абсягах трох-чатырох складоў. Гэта добра паказвае такая зьява, як разьбяганьне моцных іктаў. Пяціскладовая рытмэма з простаю кляўзулаю мае за інварыянт форму дактылю (ооооо), бо два ненацісьненыя склады — гэта максымальна мажлівае ў ёй аддаленьне пульсанты ад канстанты. Шасьціскладовая — мае інварыянтам пэон першы (оооооо), бо тры ненацісьненыя склады таксама ёсьць максымальным аддаленьнем моцных іктаў. Але ўжо ў сяміскладовай і васьміскладовай ікты далей чым на тры склады не разьбягаюцца, і таму інварыянтамі адпаведна выступаюць пэон другі (ооооооо) і пэон трэці (оооооооо). Значыць, аптымальнаю амплітудаю моцных іктаў ёсьць тры ненацісьненыя склады.

Тут вельмі дарэчы было б успомніць заўвагу, што рытмэма як вершавая сынтагма «праз адабраньне націскаў» утварае нешта накшталт «складанага слова». А ведама, у слове на чатыры склады і болей заўжды ўзьнікае дадатковы, паслаблены націск. Заразом гэты паслаблены націск зьяўляецца не адвольна, а на аптымальным аддаленьні ад асноўнага моцнага. Вось жа, менавіта дадатковы націск і дае той эфэкт, які праяўляецца ў выглядзе ямбу ды харэю, задаючы рытмэме інфраструктуру ўсплёскаў як слабых іктаў, падпарадкаваную структуры валоў як моцных іктаў. Моцныя ікты могуць сьцягвацца (у «цеснай» рытмэме арганічна або, пры канстантавым рытме, штучна), утвараючы трохскладовыя памеры, дзе для інфраструктуры ўжо амаль не застаецца месца. Як вынятак, ікты таксама могуць аддаляцца, даючы пяці- і нават шасьціскладовыя ступы, колькі дазволіць даўжыня слоў.

Такім спосабам рытмавы працэс адбываецца ў абсягах рытмэмы. Агульны парадак рытму, тая інварыянтная схема, да якой верш у працэсе свае дынамікі найахвотней вяртаецца, залежыць ад даўжыні радка. Але не ўсяе даўжыні, а той, якую можна назваць актуальнаю, — г. зн. ад анакрузы і да канстанты ўлучна. Ці, калі гаварыць яшчэ дакладней, наадварот — ад канстанты і да пачатку радка. Рытмаваю дынамікаю, яшчэ да чытаньня, праймаецца ўся актуальная частка, становячы сабою напружаны шэраг радка. Фактычна, напружаны шэраг — гэта і ёсьць адна вялікая анакруза, якая ўпіраецца ў канстанту. Парадак чаргаваньня складоў у радку задаецца «з хваста», ад рытмавае канстанты як наймацнейшага, фразавага акцэнту. Тут нарэшце здымаецца дылема, які рытм ёсьць першасным — радковы ці ступовы (тактавы), — як у свой час была зьнятая спрэчка аб карпускулярнай і хвалевай прыродзе сьвятла.

Напружанаму шэрагу, што вызначае інварыянт рытмэмы, праціўляецца вольны шэраг кляўзулы, які нібыта нічога не вызначае, але таксама далёка не нэўтральны. Калі першы надае рытму колер, дык другі — адценьне. Маюць сэнс і іх прапорцыі. Найяскравей уплыў вольнага шэрагу праяўляецца ў рытмэмах з кароткім напружаным шэрагам. Ці, іншымі словамі, уплыў кляўзулы на гучаньне радкоў проста прапарцыянальны яе даўжыні і адваротна прапарцыянальны даўжыні рытмэмы. Сюды дапасоўваецца тое, што Л. Шчэрба пісаў пра асобнае слова: «Занаціскавыя склады псыхічна слабыя… няздатныя да праясьненьня… Усе пераднаціскавыя склады здольныя да дваякага вымаўленьня — слабога і моцнага, распадзельнага». Доўгаю кляўзулаю «выстаўляецца папярэдні моцны націсьнены склад». А ў выніку — «і ўсё слова», што, само сабою, адбіваецца на рытмэме. Падобнае сьцьвярджае Г. Шэнгелі: «Голасу лягчэй пераадолець шэраг пераднаціскавых складоў, чым шэраг пасьлянаціскавых».

І ўсё ж, як бы ні мяняўся вольны шэраг, пакуль захоўваецца неадменнасьць напружанага шэрагу — рытмавы інварыянт таксама захоўваецца. Заразом можа ўзьнікнуць пытаньне: раз малюнак рытму вызначае не агульная даўжыня радка, а толькі актуальная, у адліку ад рытмавае канстанты, значыць, усе сылябічныя памеры варта было б паменаваць лічбамі на парадак меншымі? Агульная колькасьць складоў радка мінус склады кляўзулы. Прыкладам, не васьмі-, а сяміскладовікі, не шасьці-, а пяціскладовікі. Балазе, гэткага «рэвалюцыйнага» глуму нам рабіць не давядзецца, бо ўперад мы абачліва дамовіліся браць за норму простую, а не тупую кляўзулу. Праўда, у такім разе вершы з кляўзуламі, даўжэйшымі ці карацейшымі за простую, усё роўна мы мусім характарызаваць, робячы паправу на яе. А наагул, менаваньне тут не адыгрывае істотнае ролі.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)