Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 37
Перейти на страницу:

Запраўдную структуру такога вершу цяжка ўлавіць дакладна, хоць фармальна перад намі «шасьціступовы ямб», з дамешкамі «пяціступовага». Гэта якраз тая мяжа даўжыні, дзе памер не ўспрымаецца на слых. Дапамагчы можа скандоўля ці альтэрнацыя. Аднак рэальна альтэрнацыя вытрымваецца толькі ў 3-м ды 4-м радкох. Рэшту вершу працінаюць разломы, якія даюць нам і пэоны, і дактылі, і нават леймаваны сэгмэнт на канцы 2-га радка. Узьнікае пытаньне: як жа гэтулькі гадоў паэты пісалі, асьлепленыя «ямба-харэізмам»? Практыка паказвае, што пісалі па-рознаму, у залежнасьці ад таго, хто якія мэты перад сабою ставіў. Памеры кароткія і цэзураваныя, як мы бачылі, маюць мэханізмы да самарэгуляцыі. А ў доўгіх многія паэты таксама давалі рады ўлавіць альтэрнацыю. Калі ж не, дык унутры вершу ўтваралася невідомая «лесьвіца Маякоўскага» — я думаю, што менавіта разломы і леймы падрыхтавалі нашае вуха да яе ўзьнікненьня.

Як бачым, пэонавая вэрыфікацыя рытму істотна дапамагае падоўжыць радок без запраграмаванага падзелу мэдыянаю і незапраграмаванага падзелу разломамі. Праўда, звышдоўгіх цэльных пэонавых радкоў ня надта шмат. Кожны зь іх — таксама свайго роду рарытэт. Дзеля нястачы патрэбных беларускіх прыкладаў возьмем урывак з расейскага тэксту:

Заиграй-сыграй, тальяночка, малиновы меха, Выходи встречать к околице, красотка, жениха. Васильками сердце светится, горит в нём бирюза, Я играю на тальяночке про синие глаза. Сяргей Ясенін

Гэты верш дасюль недаацэнены вершазнаўцамі. Гучыць ён неяк дзіўна — запраўды, як граньне гармоніка. Рэч у тым, што чым даўжэйшая фраза, тым хутчэйшы яе тэмп, таму радкі, якія захоўваюць цэльнасьць вымаўляюцца адным уздыхам. Аднак доўгі радок, нават добра альтэрнаваны, часьцей за ўсё не вытрымвае адзінства, і калі яго не разьядаюць хаатычныя разломы, дык сымэтрычна дзеліць мэдыяна:

Шары прыцемак паволі // зьлізваў барвы навакольля. Горад стойваўся і глухнуў. // Змрок насоўваўся густы. Ані гуку, ані руху… // Толькі булькалі на кухні Аднастайна, мерна, глуха // кроплі цяжкія вады. Алег Мінкін

Дык чаму ж радкі слушнага «васьміступовага харэю» С. Ясеніна і А. Мінкіна паводзяць сябе па-рознаму? У першага яны ўтвараюць вельмі рэдкі суцэльны альтэрнаваны радок, а ў другога, захоўваючы альтэрнацыю, дзеляцца на два паўрадкі. Ці, іншымі словамі, верш Ясеніна зьяўляе адзін чатырохступовы пэон трэці, а верш Мінкіна — два дзьвюхступовыя пэоны трэція. Вышэй мы ўжо казалі: усе загадкі вершаваньня замыкаюцца ў сылябіцы. А гэта значыць, што калі пільна сугадаць факты г. зв. сылябічнае паэзіі, то мы атрымаем адказы і на пытаньні сыляба-тонікі.

З грунту, адказ просты: у Ясеніна сынэрэза стрымвае падзел радка, а ў Мінкіна дыярэза ператвараецца ў цэзуру і спрыяе дыхатаміі. Ясенін унікнуў дыхатамічнага распаду радка, бо месца меркаванае цэзуры ў яго прыпадае на сярэдзіну слоў тальяночка, околица, светится. Падзел, каб і ўзьнік за гэтымі словамі, даў бы анакрузу другіх паўрадкоў, адрозную ад анакрузы першых паўрадкоў. Словы на месцы мажлівае цэзуры становяць сабою адумысныя чыньнікі, якія можна абазначыць як шпоны. У кароткім радку шпоны не адыгрываюць жаднае ролі, бо рытмавая цэльнасьць захоўваецца бязь іх. Затое ў доўгім цэльнасьці радка можна дабіцца толькі пры дапамозе шпонаў ці сынэрэзы, дзе апошняя становіць сабою зьяву, а першыя — элемэнты, што ўтвараюць тую зьяву.

Як дыхатамія адбываецца — варта прыгледзецца пільней. Для «натуралізацыі» нам патрэбен шаснаццацірадковік, у якім заразом прачытваецца слушны васьміступовы харэй і падзел на ступы супадае з падзелам на словы. Усё разам гэта дае магу сячы радкі да апошняга кванту, якім стане слова як ступа харэю. Падобных вершаў у чыстым выглядзе практычна не бывае, але досыць і аднаго добрага радка з «Пэнтатэўгума» Андрэя Белабоцкага, «расейскага беларуса» XVIII ст.:

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)