Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

У прозе «кішаць» узоры мэтрыкі, аднак паэты здавальняюцца параю-другою рытмавых стэрэатыпаў, зададзеных геніямі-пачынаньнікамі. Для беларусаў у XIX стагодзьдзі такім стэрэатыпам служыў чатырохступовы харэй, а для расейцаў — ямб. Часьцей за ўсё, як паказвае гісторыя літаратуры, для адкрыцьця новага рытмавага стэрэатыпу мала аднае інтуіцыі, нават геніяльнае. Патрэбная вымога канструяваньня і веданьне, хоць бы прыблізнае, законаў празодыі. Усё гэта яшчэ раз пацьвярджае тупіковасьць рамантычнае тэорыі спантаннасьці, натхненьня і генія, калі тую не падмацоўвае рацыя. Усякая спантаннасьць з грунту больш стэрэатыпная, чым пільнае вучнёўства. Праўда, гэтая заўвага датычыць штучных памераў і складаных камбінацыяў рытмэмаў, але не датычыць памераў, якія арганічныя паводле свае прыроды і служаць базаю для астатніх. Наагул жа, перачытваньню першага радка вершу можна прысьвяціць асобнае дасьледаваньне.

Надалей, зважаючы на сказанае, варта адрозьніваць асьвечаны традыцыяй прынцып пісаньня вершаў і выракаваны моваю прынцып іх бытаваньня. Менавіта на стыку штучных правілаў і натуральных законаў празодыі ўзьнікаюць паэтычныя тэксты. Яшчэ М. Трубяцкой падкрэсьліваў: «Найістотнейшаю заганаю ўсіх гэтых тэорыяў ёсьць мала выразны падзел паміж тэорыяй вершаваньня (стихосложения) і тэорыяй дэклямаваньня (стихопроизнесения)». Сёньня можна пайсьці далей і наўпрост сказаць: падобна, што панятак «сыстэма вершаваньня» даўно застарэў, бо ў якасьці сыстэмы для вершу ёсьць толькі мова, яе празадыйны межань. Усе сыстэмы належала б замяніць паняткам вершавальная школа. Розьніца ў тым, што школа ўстанаўляецца, як спосаб пісаньня вершаў, чыста тэарэтычна. Тым часам іх існаваньне залежыць не ад тэорыі, а ад беспасярэдняга дзеяньня нацыянальнае празодыі ў абсягах пэўнае школы.

Дзеля пісаньня гістарычна склаліся і, так ці гэтак, існуюць дзьве школы вершаваньня: цыклічная ды лінейная. З уплыву на беларускую паэзію іх яшчэ можна адпаведна абазначыць як «француска-польская» ды «нямецка-расейская». Спосаб вершаваньня, які практыкуе першая школа, цыклічны, ці кантынуальны, ён абапіраецца на цэльны паэтычны радок як рытмавы цыкл, а спосаб другой — лінейны, ці дыскрэтны, бо грунтуецца на структуры радка, не заўсёды, дарэчы, належна зразуметай. Даўнімаючы хісткасьць і ўмоўнасьць граніцы паміж школамі (ці «сыстэмамі»), Я. Паліванаў, як мы помнім, падзяляў вершы на сылябічна-танічныя і танічна-сылябічныя.

Кожная школа па-свойму дасягае адзінства рытмавага працэсу. У гэтым пляне можна гаварыць аб розных спосабах вэрыфікацыі рытму: інтуіцыйным, характэрным для цыклічнае школы, і рацыянальным, характэрным для лінейнае. Рацыянальная вэрыфікацыя рытму дасягаецца пры дапамозе ступ, дзе арганічны шэраг дапускае дваякую, пэонавую і ямба-харэевую вэрыфікацыю, што дае пэўную розьніцу ў варыяцыях ды мадыфікацыях рытмэмаў. З рацыянальных вэрыфікацыяў гістарычна склалася толькі ямба-харэевая, хоць беларуская празодыя давала ня меншыя падставы і для пэонавае. Тым часам інтуіцыйная вэрыфікацыя рытму за інварыянт мела вылучна пэонавую амплітуду, што яшчэ раз кажа пра дамінантнасьць пэонаў.

Няцяжка здагадацца, што на пачатковым, інтуіцыйным этапе станаўленьня рытмэмы патрэбен канцавы пункт адліку для ўсталяваньня ізасылябізму і, урэшце, ізатанізму актуальнага шэрагу. Менавіта гэтую функцыю — пункту адліку — і выконвае фіксаваны (і менавіта ад канца) націск пры вэрыфікацыі рытму. У мовах безь фіксаванага націску ці з пачатнаю фіксацыяй інтуіцыйная вэрыфікацыя можа працаваць праз частковае пазычаньне данае асаблівасьці артыкуляцыі ў рамах вершу і ўсталяваньне правіла аднастайнае кляўзулы і цэзуры. Ніякіх іншых істотных замінаў для «складалічыльнага» вершу ў мовах без фіксаванага націску няма. Інварыянты рытмэмаў пры ўсіх спосабах вершаваньня з грунту тоесныя. Аднак узьнікае пытаньне аб тэарэтычных падставах самой рытмэмы як аб’екту вывучэньня.

Аб вылучэньні ў вершаваньні супору маўленьня і мовы гаварыў адзін з айцоў фаналёгіі М. Трубяцкой: «Прапаноўваныя дагэтуль тэорыі… мэтрыкі падлягаюць перагляду з гледзішча сучаснае структуральнае лінгвістыкі». Аднак, пакінуўшы нямала каштоўных дасьледаваньняў мэтрыкі, ён не зрабіў прынцыповых высноў. Урэшце, сучаснае вершазнаўства ў асобе М. Шапіра прыйшло да парадаксальнага зьмеркаваньня: «Рытм такая самая субстанцыя паэтычнае мовы, як і мэтар. Іх дачыненьні і сузалежнасьць вызначаюцца нэўтралізацыяй адрозьненьняў паміж «моваю» ды «маўленьнем», уласьціваю мастацтву ў цэлым». Думаю, рэч ня ў гэтым, проста традыцыйная мэтрыка зь яе ступамі можа прэтэндаваць на ролю мовы толькі прыблізна, ня больш, чым унівэрсальная граматыка Пор-Раяля.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)