Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Шахом / небо // хощеш / взяти, /// мат ти / скоро // в аде / будет.
Перад намі звышдоўгая адзінка — даўжэйшых паэты-сылябісты проста не практыкавалі. Чыста тэарэтычна дыярэзы дазваляюць расьсячы яе на дзьве, чатыры і восем адзінак. Аднак ня ўсе падзелы аднолькава пажаданыя (графічна гэта паказвае колькасьць цэзуравых рысачак). Шаснаццаціскладовік «ахвотна» дзеліцца (///) на два васьміскладовікі, тыя — ужо «меней ахвотна» — дзеляцца (//) на чатыры чатырохскладовікі, і апошнія — «зусім неахвотна» — дзеляцца (/) на восем двухскладовікаў. Як бачым, чым глыбейшы падзел, тым ён гвалтоўнейшы. Зь іншага боку, звышдоўгі радок — таксама рэч гвалтоўная, нездарма ён так лёгка пасёкся напалам.
Такім парадкам, аптымальная даўжыня дадзенае дыхатаміі — восем складоў, клясычны памер беларускіх паэтаў «арганічнае пары». Ніжэйшы межань (пэон трэці) становіць сабою структуру паўрадка, заснаваную на моцных іктах. Найніжэйшы межань (харэй) зьяўляе інфраструктуру структуры, заснаваную на моцных і слабых іктах. А найвышэйшы межань утварае свайго роду супраструктуру, апісваную часьцей за ўсё як цэзураваны шаснаццаціскладовік ці як цэзураваны васьміступовы харэй, радзей — як цэзураваны чатырохступовы пэон трэці. Калі ніжэйшы і найніжэйшы межні могуць разглядацца як дзяленьне цэльнае рытмавае адзінкі, дык найвышэйшы, наадварот, — выглядае як складваньне гэтых адзінак. І, нарэшце, калі паўрадок і адзінка яго структуры, пэон, утрымваюць усе тры віды складоў, дык у харэі заўжды бракуе ці моцнага, ці слабога ікту, што гаворыць пра несамастойнасьць харэю.
У несамастойнасьці двухскладовых памераў можна таксама пераканацца на прыкладзе аналягічнага «васьміступовага ямбу», дзе пад націскам стаяць усе моцныя склады — і ямбаў, і пэонаў, — але вольна чытаюцца толькі пэоны. Заразом дыхатамія тут, як і ў Мінкіна, можа разглядацца як вынік складваньня натуральных карацейшых адзінак у ненатуральны звышдоўгі радок:
Дзяленьне і складваньне — падставовы сродак страфаваньня, які практыкаваўся ў антычным вершаваньні і, як мы ня раз пераканаемся, у беларускай сылябіцы. А праз апошнюю натуральна лучыў у блізкія да сылябікі ўзоры сыляба-тонікі. Вось, прыкладам, складаная страфа (нягледзячы на простую рымоўлю), утвораная чыста праз дыхатамію васьмірадковіка:
Сказаць, што першыя васьміскладовыя радкі (а даўжыня іх аптымальная) маюць цэзуру, было б перабольшаньнем. Цэзура тут хіба толькі намяркоўваецца. Але патэнцыйна, дзякуючы дыярэзе ў першым радку, верш «гатовы» да цэзуры, нават глыбейшага распаду, што і паказвае рэшта страфы. Варта зацеміць: у аснове цэзуры ляжыць падзел слоў, часьцей за ўсё рэгулярны, аднак далёка ня ўсякі падзел, нават рэгулярны, дае цэзуру. Цэзура ўтвараецца агульным заданьнем вершу, і пры патрэбе, у якасьці кампэнсатарнае анамаліі, гэткае «паэтычнае вольнасьці» можа праходзіць нават праз слова. У вылучэньні цэзуры, так ці інакш, ёсьць момант суб’ектыўнасьці.
Разгледзім яшчэ адну дыхатамічную страфу:
У Алены васьмірадковая частка страфы цальнейшая, чым у Гаруна, бо яе нітуе радковая сынэрэза. Надзвычай цікава ў страфе вылучаюцца і чатырохскладовыя радкі. Яны ўсе (апрача 1-га) маюць інвэрсіяваны харэй. І хоць падзел слоў тут фармальна дае дыярэзу, аднак інвэрсія стрымвае мажлівасьць далейшае дыхатаміі. Рытмічнасьці ж вершу яна яўна ня шкодзіць.
У выніку чарговы раз нельга не пагадзіцца з А. Квяткоўскім, што двухскладовыя ступы наагул немажлівыя як адзінкі рытму. Нават у сыляба-танічнай дактрыне яны не існуюць, а толькі даўнімаюцца, бо служаць спосабам (не зусім дасканалым) вэрыфікацыі рытму. Ямб і харэй не ўзьнікаюць пры вольным чытаньні вершу, а толькі пры штучным скандаваньні. Зрэшты, як зазначае той жа А. Квяткоўскі, ёсьць шэраг вершаў, што чыста інтанацыйна, дзеля патрэбаў сэмантыкі, вымагаюць скандоўлі. Але вынятак толькі пацьвярджае правіла: умоўнасьць існаваньня двухскладовых ступ. Часьцей за ўсё гэта дзіцячыя лічылкі ды адпаведныя стылізацыі: