Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

На падставе чаго ўзьнікае альтэрнанс? Для пачатку ўспомнім дзьве тэорыі імавернасьці: клясычную і статыстычную. У першай лічба імавернасьці бярэцца апрыёрна ад паловы здарэньняў, а ў другой — апастэрыёрна ў разьліку ад сярэднеарытмэтычнага паказьніка. Адпаведна, першае тлумачэньне альтэрнансу вынікае з патрабаваньня простага ідэальна-гарманічнага разьмеркаваньня моцна-, сярэдне- і ненацісьненых складоў у радку. Другое выходзіць зь сярэдняе даўжыні беларускага слова (3,27), якое задоўгае для трохскладовых памераў і закароткае для чатырохскладовых, — мажліва, у вершы ўзьнікае нешта накшталт эфэкту «інтэрфэрэнцыі». Заўважу, на больш раньняй стадыі разуменьня праблемы ў мяне існавала наагул фантастычная ідэя, дзей моц націску залежыць ад сярэдняе даўжыні слова. Рэшта слоў «насычаюцца» гэтаю моцай, «прасякаюцца» водгульлем, утвараючы характэрную для мовы «прастору выбуху», якая вызначае аптымальную велічыню ступы. Тым больш што націск імкнецца да сярэдзіны слова.

Аднак усе гэтыя гіпотэзы цікавыя толькі як станаўленьне, як пікантны момант дыялектычнае лёгікі. Калі ж мы ўспомнім той факт, што словы, даўжэйшыя за чатыры склады, маюць дадатковы, паслаблены націск, аптымальна аддалены ад моцнага, тады карціна праясьніцца парадаксальна проста. Тут дзеіць той самы закон, які ў гістарычнай граматыцы праяўляецца пры чаргаваньні моцных і слабых рэдукаваных. У той ці іншай меры ён уласьцівы ўсім славянскім мовам. Фактычна, рытмэма становіць сабою ідэальны адцінак маўленьня, пабудаваны як адно слова. Калі б чалавеку, нібы дудзе ці аргану, для маўленьня не патрабаваліся пэрыядычныя ўдыхі і выдыхі, дык можна было б сказаць, што бясконцая альтэрнаваная фраза і ёсьць слушным гаварэньнем. Проза б тады была самым ненармальным узорам маўленьня. І, хто ведае, можа, дзе ў раі анёлы гавораць якраз на такой ідэальнай мове бясконцых паэтычных радкоў.

У рэальным жа маўленьні ўсякая фраза мусіць завершыцца выдыхам, які ў паэтычным радку дае нам канстанту і абрыў рытмэмы. Далей рытмавы працэс разгортваецца наноў, паўтараючыся раз за разам. Аднак нельга тут забываць і ўвагі М. Трубяцкоя пра падаўжэньне, калі няпоўная анакруза кампэнсуецца за кошт паўзы або кляўзулы папярэдняга радка. Гэты эфэкт падказвае нам, што рытмавы працэс ня мае абсалютных абрываў. Заразом ён нібыта супярэчыць іншаму цьвярджэньню Трубяцкоя аб незалежнасьці напружанага шэрагу ад вольнага. Здымаецца гэтая супярэчнасьць тым, што падаўжэньне мае не рэгулярны, а факультатыўны характар. Правіла падаўжэньня найперш вымагае, каб паміж радкамі ўзнаўлялася страчанае пасьля абрыву адзінства рытмавага працэсу.

Тым часам дактылёвая ступа інварыянту «цеснае» пяціскладовае рытмэмы (ооооо) дазваляе ўсталяваць сьцягнутую амплітуду моцных іктаў і праз нарошчваньне новых складоў пры захаваньні адзінства рытмавага працэсу выбудаваць піраміду г. зв. трохскладовых памераў:

ОооО(х)

оОооО(х)

ооОооО(х)

ОооОооО(х)

оОооОооО(х)

ооОооОооО(х)

ОооОооОооО(х)

оОооОооОооО(х)

ооОооОооОооО(х)

Парадак узьнікненьня трохскладовых памераў вымагае асобнага вывучэньня, але пэўна што зародкамі для яго ўсталяваньня служыў памянёны інварыянт, а таксама інвэрсіяваныя варыянты шасьціскладовае (оооооо) і васьміскладовае (оооооооо) рытмэмаў. Вершазнаўцы, якія наўсьлед за М. Чарнышэўскім, адштурхоўваючыся ад сярэдняе даўжыні слова, цьвердзяць пра асаблівую арганічнасьць трохскладовых памераў, — памыляюцца. Невыпадкова гэтыя памеры ўзьніклі значна пазьней і не на падставе арганічнага разьбяганьня іктаў, а ў выніку мэтрычнае дактрыны. «Сьціснуты» інварыянт і некалькі выпадковых варыянтаў — занадта хісткі грунт для натуральнасьці. Гэтыя памеры двухмерныя, амаль ня маюць прасторы для інфраструктуры слабых іктаў і менавіта з гэтае прычыны жахліва манатонныя. Даўнімаю, сьцягнутасьць робіць ікты энэргічнейшымі, што таксама спрыяе манатоннасьці.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)