Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Скандоўля можа быць удалым спосабам гукаперайманьня і належнага эфэкту дасягае тады, калі падзел ступ падкрэсьлівае дыярэза:
Раз двухскладовая амплітуда націскаў становіць сабою інфраструктуру чатырохскладовых памераў, дык адразу ўзьнікае пытаньне — ці заяўляе яна аб сабе хоць якім спосабам у памерах трохскладовых? З гэтае нагоды раскажу цікавае здарэньне з практыкі. Неяк адна кандыдатка расейскае філялёгіі (сёньня ўжо доктарка), якая выкладала мне ў унівэрсытэце, заўважыла, што ня любіць Я. Яўтушэнкі за верш:
Маўляў, у адным радку ён умудрыўся двойчы парушыць нормы расейскае літаратурнае мовы, ужыўшы формы идут і снеги замест идут і снега. Я доўга пераконваў сваю ўнівэрсытэцкую настаўніцу, дзей слова идут трэба чытаць звычайна, бо верш напісаны анапэстам і два першыя склады стаяць у слабой пазыцыі. Сёньня я магу дадаць: нават калі б паэт і ўжыў пераакцэнтуацыю, усё роўна меў бы на тое права, бо менавіта такі націск трываў за норму ў расейскай паэзіі XVIII ст., і варыянт идут можна ўважаць за паэтызм ці архаізм. Няведаньне паэтыкі і гісторыі мовы — досыць сьмешная падстава для снабізму і пурызму. Але адзінае, у чым я не магу ўпікаць свае суразмоўцы, — гэта тонкі слых, добрая інтуіцыя мовы.
Рэч у тым, што доўгая двухскладовая анакруза анапэсту — гэта ледзь не адзіная прастора ў трохскладовых памерах, дзе рэгулярна дае аб сабе ведамасьць пульсацыя слабых іктаў. Тое, што муляла чуйны слых у вершы Я. Яўтушэнкі, ня што іншае як «эфэкт спандэю» ў трохскладовым памеры. Калі ў тэрмінах часоў Трэдзіякоўскага разьвіваць думку далей, дык на добры лад тут мусіў стаяць «харэй» або «пірых». Вось яшчэ адзін узор падобнае інтуіцыі ў анапэсьце:
Чаму аўтар паставіў ў пасьля коскі на пачатку радка? У яго ж была мажлівасьць, практычна нічога не мяняючы, унікнуць неўласьцівага беларускай мове каўтаньня гуку:
Хутчэй за ўсё, гэта ня проста неахайнасьць, а жаданьне ўнікнуць таго самага «спандэю», ці, фармальна, «моласу» («трымакру»), які для паэта выглядаў жахлівейшым за каўтаньне ў на пачатку радка, і таму ён выбраў «харэй», а фармальна — «амфімакр». Выходзіць, слабыя ікты трываюць ня толькі ў пэонах, ня толькі ў сылябіцы, але зрэдку і ў трохскладовых памерах. Ведама, антычнымі ступамі гэтую зьяву мы пазначаем умоўна, бо ўсякая іншаякасная ступа толькі парушае адзінства рытмавага працэсу. «Молас» тут ёсьць звычайнаю сысталаю, а «амфімакр» — свайго роду «рэха» рытму. Дарэчы, Г. Шэнгелі некалі статыстычна давёў, што паэты ў пачатку анапэстаў досыць ахвотна тарнуюць «амфімакры» і ўхіляюцца ад «моласаў», прыкладам:
Вось жа, на кожным кроку мы ўпэўніваемся, што тэорыя ступ і сыстэм вершаваньня ў тым выглядзе, у якім яна дагэтуль бытуе, уступае ў яўную супярэчнасьць з матэрыяй вершу. Заразом з апісаньняў не зусім зразумела — скуль бярэцца інварыянт, чаму ён дапускае інвэрсіі, колькі сэгмэнтаў вершу можа абымаць інвэрсія? Хоць пад тое мы чамусьці дакладна ведаем, што інварыянтам гэтых радкоў, наскрозь інвэрсіяваных, трэба ўважаць менавіта пэон трэці, які тоесны «чатырохступоваму харэю»: