Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 37
Перейти на страницу:
З а й г р а й, з а й г р а й, хлопча малы, І ў с к р ы п а ч к у і ў цымбалы, А я з а й г р а ю у дуду, Б о ў К р о ш ы н е жыць ня буду. Паўлюк Багрым

5. Сума сынхраніі вершаваньня

Можна заўважыць, што ўсе пададзеныя вышэй апісаньні вершаў зьяўляюць нам радкі ці паўрадкі як нейкую мінімальную завершаную існасьць, якая, паўтараючыся і вар’юючыся, задае інварыянт рытму і ў пэўнай ступені адпавядае інтанацыйнаму, сынтаксычнаму, сэмантычнаму ды лягічнаму адзінству.

«Найпрасьцейшая адзінка маўленьня як сацыяльнае зьявы, — лічыў Л. Цімафееў, — гэта інтанацыйна закончаны адцінак маўленьня, фраза… і рытм, як зьява маўленьня, ня можа быць пабудаваны іначай, чым само маўленьне». Агульны «накід рытму», базу для канстанты, наяўнасьць якой аб’ядноўвае розныя «сыстэмы» вершаваньня, дае сама мова. «Фразавы націск, — зазначаў А. Рэфармацкі, — гэта галоўны націск з сэрыі націскаў слоў, якія ўтвараюць фразу. Калі вымкнуць гэтак званы лягічны націск і ўзяць фразу апавядальнага нэўтральнага стылю, [дык] гэта націск апошняга слова фразы, незалежна ад таго, якая гэта часьціна мовы і што гэтае слова значыць». Аднак паводле Цімафеева «верш ёсьць сыстэмаю маўленьня», і для яго ўзьнікненьня патрэбен яшчэ шэраг чыньнікаў: 1) «пасьлядоўная паўтаральнасьць аднародных зьяў; 2) «пэўны тып вымаўленьня, ці, інакш, перажываньня гэтага маўленьня». Менавіта ў кантэксьце цэлага ісьніцца інварыянт вершаванае адзінкі, назавем яго рытмэмаю.

Першым подступам да адкрыцьця рытмэмы быў празадыйны пэрыяд А. Х. Вастокава, які паказаў амаль што на ўсе яе вонкавыя асаблівасьці: «Лічацца ня ступы, не склады, а празадыйныя пэрыяды, г. зн. націскі, паводле якіх і можна мераць вершы. <…> Калі словы займаюць сваё месца ў пэрыядзе ці ў радку, тады нярэдка, з лучнасьці думак, імі выяўляных… трацяць яны або ўзмацняюць свой націск на карысьць сумежных», нібы зьліваючыся ў «адно вялікае складанае слова… праз адабраньне націскаў» у рэшты слоў. «Празадыйны пэрыяд» «мае свае натуральныя абсягі: пры адным складзе, павышаным ці з націскам, можна вымавіць ня болей складоў паніжаных ці бяз націску, колькі дадуць рады грудзі чалавечыя, не зьмяняючы духу». Гэта было вялікае адкрыцьцё. Калі б Вастокаў здолеў разьвіць яго шырэй і знайшоў аднадумцаў, дык паэзія абрала б іншы фарватэр разьвіцьця, не гаворачы ўжо пра вершазнаўства.

Зусім невыпадкова гэты панятак датычыў г. зв. «танічнага» вершаваньня. Але лучнасьць, узьніклая пры адным парадку націскаў, ня можа зьнікаць пры іншым. На жаль, Вастокаў, скупаваўшыся на паэзіі народнага складу, адлучыў сваё адкрыцьцё ад «сыляба-танічнага» і «сылябічнага» вершу, якія з грунту таксама «танічныя». Пры такім падыходзе ён ня мог даць апісаньня рытмэмы з нутра. А тая, мы ведаем, кшталтавалася менавіта ў сылябічным вершы. Зрэшты, пры зародкавым стане мовазнаўства большага выніку чакаць было цяжка. Тым часам нутраная будова рытмэмы спасьцігалася супраціўнаю школаю А. Кубарава, які даводзіў: «У даўнейшых ступа, а ў нас такт — паняткі тоесныя». Пазьней розныя аўтары набліжаліся да рытмэмы і з нутра, і з вонку, пішучы пра колян, такт, кроць, тактамэтравы пэрыяд, фанэтычнае слова, рытмавую структуру, рытмава-мэлядычную матрыцу, мэтрычны ключ, ступовую дамінанту, рытмавую дамінанту і г. д.

Рытмэмы розьняцца паміж сабою колькасьцю складоў і парадкам націскаў, які ў статычным апісаньні прынята называць ступою. Аднак на гвалт ня трэба блытаць такія прынцыпова розныя рэчы, як ступа і рытмэма. Ступа — чыста ўмоўны адцінак рытму. Гэта нават ня «квант», а толькі «малюнак» паўтарэньня рытмавага працэсу, які па-за рытмэмаю не існуе, як не існуе націск па-за словам. Рытмэма, наадварот, рэальная і завершаная рытмавая фігура, хоць яна, як і ступа, набывае вершавы сэнс толькі пры паўтарэньні. У аснове рытмэмы ляжыць радок ці паўрадок. Вонкавае адрозьненьне ступы і рытмэмы ў тым, што ступа да ступы прылягае «шчыльна», а рытмэмы адна ад другой аддзяляюцца цэзураю або радковаю паўзаю. Можна сказаць так: калі рытмэма элемэнт, дык ступа — інтэгрант элемэнту.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)