Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:

Тое, што рытмэма становіць цэльны арганізм, які разрастаецца ад канстанты да анакрузы, пацьвярджаецца законам рэгрэсійнае акцэнтнае дысыміляцыі, апісаным у К. Тараноўскага: апошні ікт заўжды наймацнейшы, яго запабягае найслабейшы перадапошні ікт, далей наперад зьяўляецца зноў моцны, але ўжо слабейшы за апошні, тады — чарговы слабы, які ўсё ж крыху мацнейшы за найслабейшы, — і гэтакім спосабам аж да пачатку радка ідзе чаргаваньне моцных ды слабых іктаў з адпаведным паслабленьнем кантрасту паміж імі. Праводзячы аналёгію псыхікі зь фізычнымі зьявамі, можна сказаць так: рытмэма — гэта асяродак, канстанта — пачатковы імпульс, рытмавы працэс — разгортваньне імпульсу, а ступа — адзінка яго вымярэньня, «хваля».

У схілку, існасьць праблемы можна выразіць адною формулай: падставаю мернага вершу ёсьць гамагеннасьць рытму, якую задае закон адзінства рытмавага працэсу, або расьпеў (назавем так на чэсьць Бажыдара, які першы наблізіўся да яго адкрыцьця ў сваім трактаце «Расьпеўнае адзінства»). Як праяўляецца гэты закон — паказвае празадыйная піраміда:

О(х)

оО(х)

ОоО(х)

оОоО(х)

ОоОоО(х)

оОоОоО(х)

ОоОоОоО(х)

оОоОоОоО(х)

ОоОоОоОоО(х)

оОоОоОоОоО(х)

ОоОоОоОоОоО(х)

оОоОоОоОоОоО(х)

ОоОоОоОоОоОоО(х)

оОоОоОоОоОоОоО(х)

ОоОоОоОоОоОоОоО(х)

Піраміда падае арганічны парадак гармоніі складоў: націсьненых валоў (О), слаба націсьненых усплёскаў (О) і ненацісьненых роўняў (о) — у напружаным шэразе, а таксама адменлівую колькасьць складоў (х) у вольным шэразе. Парадак валоў вызначае інварыянты рытмэмаў. Адхіленьне ад парадку мяняе інварыянт і таму не дапускаецца. Рэдкія адхіленьні валоў дапускаюцца толькі ў пачатку рытмэмы праз паслабленьне дзеяньня закону рэгрэсійнай акцэнтнай дысыміляцыі. Чым карацейшая анакруза пэону — тым большыя адхіленьні дапускае першы вал. Рэшта складоў даўнімае адвольную якасьць без абмежаваньня сысталаў ды інвэрсіяў, якія надаюць інварыянтам разнастайнасьці. Піраміда дарэшты адпрэчвае як недарэчнасьць супраціўнасьць рытму і мэтру. Тыя адхіленьні ад ідэальнае схемы, што пэўны час называлі рытмам, ёсьць усяго толькі яго варыянтамі ці мадыфікацыямі.

Найбольшыя адхіленьні ад парадку піраміды дазваляла сабе не сылябічнае, а якраз сыляба-танічнае вершаваньне, што прыводзіла да парушэньня адзінства рытмавага працэсу. Аднак у запраўднасьці аніводная тэорыя вершаваньня ня сьледавала як трэба парадку гармоніі складоў. Часамі паэты з добрым слыхам, якія ня ведалі жаднае тэорыі, пісалі слушней, чым тыя, што паводзіліся недасканалымі правіламі. Сёньня піраміда дазваляе ўнікнуць колішніх парушэньняў сьпеўнасьці вершу. Вершаваньнік, які пільнуецца парадку моцных іктаў, адкрывае для сябе права асабліва вольна адхіляцца ад слабых іктаў, расчышчаючы тым самым дарогу для новых, нязнаных дасюль варыяцыяў рытму. Існыя тэорыі вершаваньня пакуль што ня ўлічвалі гэтае мажлівасьці. Зрэшты, адныя толькі камбінацыі інварыянтаў рознае даўжыні без варыяцыяў дазваляюць сама надзвычайныя мадыфікацыіі.

Спрэчка паміж традыцыйным і нетрадыцыйным вершазнаўствам можа быць зьведзеная да дылемы: што ў вершы важнейшае, пэоны ці ямбы з харэямі, або — такты ці ступы? Пэўна ж, пры такім стаўляньні пытаньня рацыя на баку праціўнікаў двухскладовае мэтрыкі: усё ж каркас радка трымаецца на пэонах-тактах. Але тут важна разам з вадою ня выплюхнуць дзіцяці. Памыляюцца абодва бакі: яны, па-першае, уяўляюць рытм двухмерным, які тым часам трохмерны, і па-другое, канцэнтруюць увагу на канфігурацыі адцінкаў рытмэмы, ступе, але не на радку, не на рытмэме, дзе тыя канфігурацыі ўсяго толькі задаюцца адзінствам рытмавага працэсу.

Калі быць дакладным, дык ані ямбаў, ні харэяў, ані нават пэонаў у вершы не існуе. Ёсьць нутраная дыхатамія траякіх складоў, якую абмыльна можна ператлумачваць як ямбы, харэі ці тыя ж пэоны, чатырохдольнікі, шасьцідольнікі. У неарганічных памерах, дактылях, амфібрахах, анапэстах, пэнтонах (або трохдольніках, пяцідольніках), дзе дыхатамія немажлівая, інфраструктура ўзьнікае толькі на кароткіх адцінках і таму альтэрнансу фактычна няма. Дыхатамію можна вылучыць цотную і няцотную. Калі націскі лічыць ад простае кляўзулы, дык цотнасьць уласьцівая «харэям», а ня «ямбам». З чым жа зьвязаная загадкавая «прыроднасьць» харэю ды «кніжнасьць» ямбу, з чаго вынікае абсалютная перавага харэевай кадэнцыі ў сылябіцы і ў фальклёры? Пэўна што, чым даўжэйшая анакруза, тым большая падстава абцяжараньня яе сысталамі, дыясталамі і паступовае дэструкцыі ўсяго інварыянту.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)