Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 156
Перейти на страницу:

Ён павёз з сабою пласцінку з халцэдона, на якой быў выразаны грыф — як знак роду Бібо, каб тут, у гарах, абаранілі яго законы гасціннасці.

Бібо даў яму праважатага — хлогіца-падлетка, які павінен быў правесці нязвыклага да гор палачаніна міма схаваных у снезе безданяў, Лядовых трэшчын, уберагчы яго ад камення, што магло ў любую хвілю скаціцца на дарогу. Не, хутчэй гэта была сцяжына, пратаптаная ў снезе коньмі i людзьмі, i колькі дзён трэба было ехаць па ёй, пакуль яна выведзе ўніз, да цёплай i ўзімку даліны, дзе вечна-зялёныя дрэвы палошчуць у сінім тумане лістоту? Лб гэтай ласкавай, магутна пладаноснай зямлі Бібо расказваў з захапленнем юнака, калі той гаворыць аб каханай. Сам ён там, унізе, не бываў — адтуль прыходзілі адважныя купцы за золагам, якое тут, у тарах, лавілі на калматыя скуры баранаў, апускаючы ix у імкліва-празрыстыя рэчкі, багатыя залатымі россыпамі. У патайным вузельчыку ў хурджыне ляжала амаль жменя тусклых жоўтых драбінак — яшчэ адзін дарунак шчодрага алана Бібо.

Тут, у гарах, навіны перадаваліся з незвычайнай, неспасцігальнай хуткасцю. «Пілігрыма Кахання», як празваў яго Бібо, сустракалі гасцінна, як блізкага чалавека, a ў адной з харчэўняў малады паэт, падыгрываючы сабе на барабане, спяваў песню пра каханне, якое паклікала на край свету i за якім ідзе, як на смерць, русы юнак з блакітнымі вачамі.

Хлопец-праважаты пераклаў яго словы, i Алекса са здзіўленнем падумаў, што чалавечае ўяўлепне шырэй, чым простае, звычайнае жыццё. Можа, Бяроза падалася б тут, між смуглявых цёмнавалосых жанчын з гарачымі чорнымі вачыма, занадта халоднай, бледнатварай, але фантазія спевака i паэта зрабіла яе аслянляльнай прыгажуняй, чые вочы прымушаюць згасаць на небе зоркі... Няпраўда гэта, зоркі халодныя i ледзяныя, як i горы вакол, i няма ім справы ні да чалавечага жыцця, ні да клопатаў людскіх! I ён, Алекса, ніякі не слаўны віцязь i не герой. Але... Ён пойдзе, а песня застанецца. Застанецца тут, у гэтых гарах, сярод людзей — як часціна ягонага жыцця, яго душы...

У той вечар ён як другімі вачыма зірнуў навокал. I белая, з мноствам барвовых, ружовых, сініх адценняў цясніна стала бліжэйшай, a гукі, што чуліся то справа, то злева — таксама раней чужыя, варожыя — набылі таямнічы сэнс. Гэта гаварылі горы. Аб чым гаварылі між сабой магутныя, вострыя, як шаблі, вяршыні? Што яны ведаюць пра людзей, пра вечнасць? Ён ніколі не дазнаецца. Але затое знаюць — яны. Знаюць i пра яго, пра ягоны лес, яго дарогу...

Аднойчы, пасля таго як яны прайшлі перавал, праважаты развітаўся з Алексам. Далека ўнізе ляжала даліна. Здавалася, горы нарэшце разамкнулі сваю каменную пашчу, набраўшыся золкага, непрыветна агромністага камення.

Далiна ўнізе ляжала сінявата-шэрая, абрысы яе размываліся ўдалечыні. Вільготным, духмяным цяплом дыхала адтуль.

— Вось яна,— коратка сказаў праважаты і, не азіраючыся, паскакаў назад, у белы туман, што сцяліўся над сцяжынай.

Зіма была i ў даліне — там-сям на палях пад раніцу выпадаў снег i замярзалі лужыны, але бліжэй да палудня ўсё раставала, i звонкія ручаіны размывалі дарогу так, што даводзілася збіраць ламачча i рабіць гаць, каб перабрацца разам з канём.

Алекса заплаціў паложаную нарубежную мыту i ехаў спакойна — дарога тут была ажыўленай, мноства народу соўгалася туды-назад. Часта праязджала дарожная варта, правярала — ці мае падарожны скураную адзнаку аб уплаце мыты, ці не здарылася якога ліха.

Цёплы дождж абмываў зеляніну — яе сапраўды было тут многа, агароджы ажно ламаліся ад кустоў з гладкімі бліскучымі лістамі, ад маладых цёмназялёных дрэваў, дзе яшчэ віселі — на самай вершаліне — забытыя аранжавыя плады. Усё вакол нібыта толькі чакала трохі цяпла, каб рынуцца насустрач сонцу, расці, налівацца салодкім сокам... Тут Алекса ўпершыню пакаштаваў лімон — сок яго з вадою напалам сцішае ліхаманку, загойвае раны, паеў нейкія салодкія ягады ў костачках з вострым пахам мяты — ніяк не мог ён запомніць, як ix называлі вакол. Дзівіўся, што ягады перажылі зіму, а пасля ўспомніў брусніцы, што ў бочцы з вадой стаяць аж да бярозазолу — сакавіка,— i ўсміхнуўся: дзівосы ёсць усюды, толькі вось на звыклае не звяртаюць асаблівай увагі!

Ён ехаў, i вясна ўсё болей заяўляла аб сабе: тонкая, пушыстая, вылазіла на ўзбочынах трава, жаўцелі першыя нясмелыя кветкі, віліся над імі руплівіцы-пчолы. Ужо стэп ляжаў перад ім, гулкі, як бубен, стэп, што хацеў, як усё жывое, красавацца над агромністым небам, радавацца святлу i сонцу.

Усё сушэй i сушэй было вакол, i трэба было набіраць вады ў скураны мех, дзе раней пляскалася віно, i, адыходзячы ад дарогі на начлег, класці побач з сабой кінжал. Усё больш звераватымі рабіліся позіркі сустрэчных малайцоў — не то воінаў, не то ваяўнічых качэўнікаў.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)