За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Ты што гэта, зямляк, таксама ў купцы падаўся.
Некалькі імгненняў Алекса раздумваў, а пасля, азірнуўшыся i супакоіўшыся — не паспеюць дабегчы да ix Раждзенавы малайцы! — адказаў панура:
— Ды не. Якія там купцы. Па справе я.
— Па справе? — шырока раскрыў блакітныя, яшчэ заспаныя вочы Раждзен.— I куды ж гэта ты, малойча, i па якой справе? Ты прабач за цікаўнасць, але ж мы, купцы, столькі неверагоднага бачым навокал сябе, што сталі цікаўнымі як тыя сарокі, што, убачыўшы яшчэ здалёку спадарожніка, лятуць за ім i крычаць на ўвесь стэп... Ды ты не бойся мяне, хлопча! — яшчэ шырэй заўсміхаўся ён, бачачы, як шыраканлечы Бібо асцярожна сунуў руку ў кішэню, бы незнарок мацаючы там.— Кім не быў Раждзен, але падлюкам — ніколі!
— Зямляк пачынае з таго, што прапануе паесці, асабліва ў дарозе,— прабурчаў сабе над нос Бібо, але, нягледзячы на тое, што сказаў ён гэта на сваёй гаворцы, Раждзен зразумеў яго — хутчэй, відаць, па выразу твару i па позірку.
— Дык пайшлі да мяне! — ён прыветна крануў Алексу за руку.— Княжацкаму дружынніку нягожа галадаць.
Яны падняліся на галерэю, i купец загадаў отраку, што нячутна падышоў да ix з-за калоны, падаць паесці, што знойдзецца лепшага ў гэты час у гасцініцы. Знайшлося шмат чаго — гаспадар, хітры хазарын Паўша, утрымліваў сваю гасцініцу як мае быць. Гаварылі, што грабе ён куны рыдлёўкай, што ўжо трэці клад схаваў i закапаў у патаемным, яму аднаму вядомым месцы, якое не змаглі заўважыць двое ягоных сыноў, хаця сочаць за ім дзень i ноч, што трымае ён ix у чорным целе. Прынёс отрак на металічным падносе, чаканеным мудрагелістымі накладнымі ўзорамі, дзічыны i часнаку, сыру i кавалкі пірага з зайчацінай. Раждзен сядзеў i нецярпліва чакаў, пакуль яго нечаканыя госці пад ядуць. Калі ж у магутнай руцэ Бібо знік апошні кавалак, ён уздыхнуў i зноў перайытаў:
— Дык што за справы пагналі цябе, княжацкага дружынніка, у гэтыя мясціны i куды ты далей трымаеш кірунак?
— А ты сам адкажы, ці сустракаў ты па дарозе ці як-небудзь арабскага купца Абдурахманбека, што жыве ў далёкай Бухары? — пытаннем адказаў Алекса.
— Абдурахмана? Не прыпомню,— задумаўся Раждзеп.— Звілістыя шляхі купецкія, многіх людзей ведаю я, але ж i ты ведаеш — гадамі падарожнічаю я па свеце, столькі імёнаў i твараў перакручваецца ў памяці. А што ен зрабіу табе, гэты купец Абдурахман?
А калi выслухаў усю гісторыю, пасур'ёзнеў усмешлівым тварам, задумаўся.
— Купец атрымаў тваю дзяўчыну ў падарунак, ён невінаваты ні ў чым,- сказаў нарэшце.- I ты павядзеш сябе як рабаўнік i чалавек без гонару, калі паспрабуеш адабраць яе сілай. Іншая справа — адкупіць яе.
— Спрабавалі! — з горыччу ўсклікнуў Алекса.— Сам княжыч Усяслаў — хай зберагуць яго Род i парадзіхі! — ездзіў да злыдня прасіць за Бярозу. Але...
— I ты не мог i не можаш у Полацаку знайсці сабе дзяўчыну лепшую за тваю Бярозу? — здзіўлена запытаўся Раждзен.— Ну, хаця б тут, на гэтых прасторах, дзе столькі дзяўчат у кожнай хаце?
Алекса апусціў вочы.
— Няйначай прычаравала яна цябе,— раздумваў далей Раждзен.— Такое чую ў першы раз. Праўда, у далёкай Хвалісе i Багдадзе расказваюць пра каханне хлопца-стэпняка i дзяўчыны, ад гэтага кахання хлапец стаў вар ятам i пісаў вершы, якія пасля распявалі на кірмашах i пастаялых дварах старадаўніх Согда i Бактрыі. Але ж гэта казкі...
— Чаму ты дзівішся, палачанін? — Бібо гнеўна глядзеў на купца. Ён нават ускочыў.— У нас, у гарах, таксама ёсць казкі пра каханне. I людзі вучацца на ix, i плачуць ад тых казак, i шукаюць у сваіх сэрцах іскрынкі, якія высякалі словы песень.
— Дзіўлюся таму, што гэта вы, людзі поўдня, такія гарачыя сэрцам. Мы ж жывём на няласкавай зямлі, яна патрабуе ад нас столькі сіл, каб выжыць! Таму душы нашыя занятыя не каханнем, а барацьбой — за жыццё, за волю, за зямлю. Урэшце, гэта твая справа. Я ж было падумаў, што ты забіў каго i цяпер уцякаеш ад расплаты. Праўда, ты зрабіў большае — пакінуў свой край дзеля дзяўчыны, хай сабе самай прыгожай на свеце. Я гэтага не разумею. Але... мы ўсе любім слухаць чароўныя казкі. Асабліва ix любяць слухаць там, куды ты ідзеш. Але ж як ты ідзеш, не маючы грошай?
— У мяне моцныя рукі i шырокія грудзі, я зараблю сабе на жыццё, хаця на такое беднае, якое ты бачыш,— Алекса агледзеў свае палатняныя, шмат разоў латаныя порты, кашулю, амаль празрыстую ад старасці — толькі на гэтае рыззё хапіла ў яго манет!
— Калі ты ахвотна слухаеш казкі, купец, то падары свайму земляку некалькі манет,— уставіў сваё Бібо.— Яму яны вельмі спатрэбяцца.