Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 156
Перейти на страницу:

У такіх прывозілі віно ў Полацак замежныя купцы. Был i бачны косці жывёл, кучы попелу. Ён пакрочыў наперад.

— Куды ты? Такія месцы любяць злыя духі — джыны! — закрычаў знізу Нігмат. Сапраўды, Алекса, разглядаючы сляды даўняга, нязвыклага жытла, непрыкметна паднімаўся ўвысь. I цяпер ён стаяў між сцен, у якіх не было даху, сцен, ад якіх захаваліся толькі рэшткі.

Сярод чорнага запусцення ззялі нечакана яркімі, жывымі фарбамі роспісы на сценах. Старадаўнія людзі ў незвычайных сукнях, плашчах ехалі на дзіўных звярах, нацягвалі лукі, танцавалі. Твары мужчын i жанчын, моцна пацёртыя вятрамі i сонцам, часам былі надзіва выразнымі, i Алекса прагна глядзеў навокал, як бы хочучы навекі ўвабраць у сябе ўбачанае. Толькі ў царкве бачыў ён дасюль такія малюнкі, але ў царкве былі намаляваны святыя, а людзей з лукамі i стрэламі, танцоўшчыц там не было ніколі. У кутку ляжалі скураныя скруткі — гэта, відаць, былі нейкія запісы, але яны таксама амаль сатлелі. Што спыніла тут жыццё — хвароба, вайна альбо гнеў багоў нечакана абрушыўся на тых, што некалі жылі ў гэтых сценах, елі, спявалі i смяяліся?

Раздаліся крокі. Гэта, трохі палахліва азіраючыся па баках, спяшаўся наверх Нігмат. Ён, можа, сапраўды чакаў, што ўбачыць тут джына, ці аднаго з нячысцікаўіфрытаў, або мёртвага ўжо спадарожніка, бо твар яго, калі ён убачыў Алексу, асвяціўся радаснай усмешкай.

— Чаму ж ты не адгукаешся? — з папрокам сказаў ен.

— Паглядзі,— Алекса замест адказу павёў рукой навокал.

— Вай-вай, вось гэта цуд! — захоплена пацокаў языком Нігмат.— Я чуў, што некалі даўно каля гэтага караваннага шляху быў горад. Можа, гэта частка яго?

Алекса ўбачыў непадалёк вылепленую з нейкага белага матэрыялу галаву танцора: вузкатвары, танканосы чалавек з чорнай кучаравай барадой у шапачцы. А над шапачкай — казліныя вушы. Алексу толькі цяпер стала жудасна — якраз такім малявалі полацкія іканапісцы чорта, які прыходзіць па душу чалавека, што многа грашыў.

Пойдзем адсюль,— ён пацягнуў за сабой Нігмата, i яны хутка выйшлі з палаца. На ўзгорку каля ix пагаслага касцярка ляжала змяя, яна ляніва падняла галаву i неахвотна папаўзла ў недалёкую шчыліну, каля вялікага кавалка бірузовай палівы — відаць, ветрам сюды занесла адну з пліт палаца.

Яны моўчкі праводзілі яе паглядамі i пачалі збірацца. Уласна, зборы былі нядоўгія — запіхнулі ў мяшок астаткі ляпёшкі, беражліва загарнулі ў некалькі столак пляцёнку з чаем, паклалі наверх кумган — i зноў у дарогу.

Уначы Алекса ўскочыў. Нейкі гул пранёсся над пустыняй, гул гэты ўсё ўзмацняўся, ён нёс трывогу, нібыта недзе нараджаўся вялізны смерч. Нідзе нікога не было відно, агромністыя зоры нізка віселі над зямлёю, а цёплы пясок пад імі быў нерухомы, толькі ўдалечыні як бы скрыгацела — злёгку, варушачыся, нібы змяя.

— Гэта бархан спявае,— сонна сказаў Нігмат.

— Што? — не зразумеў Алекса.

— Пясок сйявае. Вецер падняўся, i тады, калі паднімаецца вецер, бархан — ёсць тут такі ў Каракумах — спявае. Я чуў ужо яго. Спі.

Нігмат павярнуўся на другі бок i тут жа соладка заснуў. Сапраўды, яны ляглі спаць зусім нядаўна, стаміліся. Уначы ісці было лягчэй, паветра не стала прахалодным, не, яно толькі страціла сваю невыносную пякучую гарачыню, i караванны шлях цвёрда лажыўся пад ногі. Яны збочылі, калі пачулі наперадзе званочкі — гэта значыць, наперадзе ішоў караван. Яны баяліся караванаў, хаця ісці разам было б лягчэй. Але чалавека варта было баяцца болей, чым смяротнай гарачыні ці нячутнай у пяску змяі, якая слізгаціць імкліва i напоена атрутай у сотні разоў большай, чым гадзюкі ў полацкіх лясах — цяпер Алекса ведаў гэта.

Яны ішлі не так доўга, але наваколле змянілася да непазнавальнасці. У пустыню прыйшла вясна, зацвіло ўсё у чым хаця трохі цеплілася жыццё: цвілі калючкі, каравыя саксаўлы — дрэўцы, скрыўленыя пастаяннай непагаддзю цвілі акацыі каля юртаў качэўнікаў, куды хлопцы сыходзілі з дарогі.

Нігмат вучыў Алексу мове фарсі — надзіва лёгка даваліся палачаніну словы чужой мовы, i ён вучыў ix ярасна, пібы гэта абяцала нейкае ўратаванне на будучае. A Нігмат быў рады таму i многае гаварыў пра родныя мясціны, пра славутыя гарады Бухару i Самарканд, пра звычкі народаў, якія засялялі старадаўні Согд i Бактрыю. Ён расказваў пра тое, што персы ў яго родных мясцінах некалі пакланяліся Агню i богам ix быў Заратуштр. Але вось ужо некалькі пакаленняў, як захапілі землі персаў качэўнікі — бедуіны, i гэта яны прынеслі лепшага бога — Алаха i яго намесніка на зямлі — Магамета.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)