Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 156
Перейти на страницу:

— Грошы i нам, купцам, не дастаюцца задарма,— пачасаў патыліцу Раждзен.— Тым болей мы прывыклі даваць ix з аддачай. А тут... Не, грошай я не дам табе,— нарэшце сказаў ён.— Але я паспрыяю табе — як земляку. I другое — апантаным трэба дапамагаць, яны над ахоўніцтвам... каго, толькі не ведаю? Сатаны, можа?

Ён прышчоўкнуў пальцамі, i знаёмы гасцям отрак наблізіўся да ix нячутнай хадой. Купец сказаў яму некалькі слоў, i отрак знік за дзвярыма.

Неўзабаве пачуліся цяжкія крокі, i на веранду зайшоў тоўсты чалядзін з кароткім кінжалам, заткнутым за шырокі жоўты пояс. Кінжал блішчэў на простай кашулі чалядзіна, як дарагая заплата на сярмязе.

— Як, Арслан? — ціха запытаўся ў яго Раждзен.

— Далей ён не пойдзе. А гаспадар адмаўляецца браць: дорага просіце, кажа, за гэтую падлу...

— Добра,— гэтак жа паўшэптам адказаў купец. Пагладзіўшы доўгую русую бараду, ён весела ўсклікнуў, гледзячы на Алексу:

— Царскі падарунак хачу я табе зрабіць, зямляк! Для князя i яго дружыны вязу я некалькі коней. Але адзін з ix трохі знямогся. Я дару табе Арслана. Вылечыш — цаны яму не будзе.

Алекса не ўсё пачуў, пра што шапталіся паміж сабой купец i яго чалядзін. Але горац з яго чуйным, як у ваўка, слыхам, усё зразумеў i сіхіліўся ў насмешлівым паклоне:

— Дзякуй табе, палачанін! Зямляк, бачыш, ашаломлены тваёй шчодрасцю. Кланяйся! — ён сілай прыгнуў Алексу да зямлі.

— Ну што ж,— Раждзен устаў.— Ідзіце, глядзіце каня. А нам таксама час збірацца. Забавіўся я з вамі... Ці падрыхтаваў ты зелле для ахвярніка? — строга запытаўся ён чалядзіна.

— Усё зроблена, гаспадзіне,— таропка загаварыў той.— Цім ян, чабор, яшчэ на апошні раз яго засталося...

— Давай вось. Паснедаем, ахвяру прынясём багам i — у дарогу. А яна немалая! Калі яшчэ ў Полацаку будзем!

Алекса i Бібо выйшлі ўслед за чалядзінам, спусціліся па адшліфаваных да бляску прыступках уніз.

— Лоўка прыдумаў твой купец! — ціха зашаптаў горац.— Цяпер слава аб ягонай шчодрасці пакоціцца наперадзе яго! Нават калі тая здыхляціна, якую аддаў нам, праз гадзіну ўпадзе i не паднімецца, гэта ўжо не будзе мець значэння. Галоўнае — каб яна была жывая, пакуль атрымаеш яе!

Да Алексы толькі цяпер пачаў даходзіць сэнс падарунка. Ён спыніўся:

— Калі конь не можа ісці, то навошта ён?

— Я i кажу — нашто такі падарунак? Жывы шакал лепей за мёртвага ільва. Няхай бы зямляк даў табе трохі кунаў ці хаця адзін сярэбраны дырхем. Пайшлі лепей, пакуль твой шчодры купец не шапнуў гаспадару, хто ты! I сапраўды — калі ён прывязе цябе ў Полацак, князь шчодра адорыць яго дзеля задавальнення пакараць цябе на вашай галоўнай плошчы.

Алекса ўздыхнуў — так, цяпер нават заступніцтва Усяслава не выратавала б яго!

Ён не ведаў, што Брачыслава якраз у гэты час хавалі на вялізным кургане, і, нягледзячы на пратэсты епіскапа, быў забіты i пакладзены ў магілу белы конь, на якім любіў вяртацца ў Полацак князь, перамогшы ў чарговай бітве...

Калі прывялі каня, нечакана да ix ззаду падышоў Мікалай. Ён заўсёды падыходзіў, як падкрадаўся — мякка i нячутна. Нават сухі апалы ліст, які шалясцеў пад лёгкім ветрам, не выдаваў крокаў візантыйца.

Ен доўга аглядаў каня — адкрываў храпу, мацаў белыя зубы, гладзіў, як прамацваючы, бакі.

— Яго трэба выхадзіць, а гэта амаль немагчыма,— сказаў нарэшце.

— Бачыш? Я ж казаў табе — падлюга твой зямляк! — штурхануў Бібо Алексу ў бок.

— Але я вазьму яго, — як ні ў чым не бывала, працягваў Мікалай.— Можа, мне дапаможа Марыя Аранта.

— Ты... умееш лячыць коней? — вырачыўся на яго Бібо.

— I коней... i яшчэ тое-сёе... Адпраўляць на той свет без крыку i шуму,— раўнадушна ўсміхнуўся Мікалай.

Ён аднекуль з лахманоў, што страшным рыззем віселі на стройным смуглявым целе, дастаў тры сярэбраныя намісмы.

— На, трымай! перадаў Алексу.Я бяру гэтую здыхлю недарма. Гэта добрая цана, спытаи любога купца. Конь у вас усё роўна здохне. А мне ен прынясе добрыя грошы. Я застаюся тут.

Алекса павагаўся.

— Ён i праўда добры конь, толькі хворы. Можа, я i сам яго вылечу?

— Як хочаш,— гэтак жа раўнадушна працягнуў Мікалай.— Заставайся i ты. Я займуся іншым — буду дапамагаць гаспадару варыць ежу. Такога повара ён не знойдзе нідзе.

— Чаму ты хочаш тут застацца? — недаверліва перапытаў Бібо. Ён глядзеў на Мікалая з адкрытай непрыязнасцю, а той нібыта не заўважаў нічога, толькі падчас тонкія вусны яго на смуглявым худым твары складваліся ў насмешлівую грымасу.

— Буду чакаць. Буду збіраць грошы. Што ехаць на радзіму жабраком? А можа, i не паеду туды. Багатаму добра ўсюды. Я пабуду тут год — i пастаялы гэты двор стане маім. Не-не, без усякіх глупстваў! Я не атручу гаспадара — толькі перамагу яго.— Ён яшчэ больш насмешліва скрывіў вусны.— Ну дык як?

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)