Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 156
Перейти на страницу:

У Вакунэ Алекса ўпершыню ўбачыў мора. Шэра-зялёныя хвалі набягалі i пабягалі на камяністы, слізкі ад калматых раслін бераг; доўгі, несканчоны вецер, што салату вусны, дзьмуў з неабдымных прастораў, i белыя грабеньчыкі пены скрозь уздымаліся на зменлівай, сліпучай ад сонца паверхні вады.

Цэлых тры тыдні яны чакалі, пакуль які карабель пойдзе ў Чырвоны бераг — адтуль ішла дарога на Харэзм i Бухару. Нігмат хацеў адправіцца ўздоўж мора, на поўнач, бо, як сказаў ён, ніводнай манеты не звініць у яго хурджуне, ды i яго, хурджуна, няма таксама.

— Я не хачу вісець камнем на тваёй шыі, няхай паможа табе Алах вялікі, міласэрны! — сказаў ён, збіраючыся развітацца.

Але Алекса настояў на тым, каб ехалі яны разам. Каня давялося прадаць, i грошай на праезд хапала.

— Мае жыццё — тваё жыццё! — сказаў расчулены Нігмат.— Можа, давядзецца аддзякаваць табе як мае быць!

Ён не ведаў, а можа, забыўся, што слова валодае таямнічай сілай — бывае хвіліна ці імгненне, калі яно, кінутае ў свет, як каменьчык, выклікае абвал — нябачны, нячутны, які доўжыцца гады...

I было мора, i былі дні i тыдні адчаю, калі, здавалася, няма ратунку, калі чорныя валы кідаліся на ладдзю i спрабавалі ўтапіць яе ў страшнай бездані, над якою то ляцела, то заціхала ў бязветраныя дні слабое стварэнне рук чалавечых. I кончыліся прыпасы ежы i пітва, i не засталося ў Алексы ніводнай залатой драбінкі, што даў яму Бібо. I калі, здавалася, трэба было толькі легчы i памерці, убачылі яны доўгачаканы бераг.

Але i на гэтым шлях не канчаўся. Наадварот: самае страшнае ляжала перад імі — Пустыня.

Упершыню Алекса бачыў пустыню. Яна сапраўды ашаламляла нязвычнага чалавека. Агромністая прастора. Пад нагамі — шэрая, расколатая трэшчынамі, бялесая йляцоўка, якая блішчыць пад сонцам, нібы адпаліраваная. I так — намнога вёрст наперад.

— Гэта — такыр,— паказваючы навокал, растлумачыў Нігмат.— А гэта — барханы,— ён яшчэ раз паказаў на вялізныя i трохі меншыя кучы пяску, што аж да самага краю пустыні, што ляжала перад імі.

— Захавай мяне Пярун, гэта — нібы блін. Што ж тут - ні ўзвышша, ні даліны, толькі вось гэта пад нагамі? — паказаў уніз Алекса.

— Так, колькі будзем ісці — толькі пустыня. Але чым далей, тым страшнейшая яна. Добра, што мы пачалі свой шлях цяпер, ранняй вясной, таму тут няма такой гарачыні. Бачыш, вунь саксаўлы — яны нам дадуць паліва для кастра, каб абагрэцца. Чалавек жыве i тут. Ён, чалавек, усюды жыве,— па-філасофску заключыў Нігмат.

За імі заставалася мора — яно было непрыветным, на сініх хвалях пеніліся грабянцы, белыя i зеленаватыя. Глуха шумела навокал, цёрся пясок аб гліняную пляцоўку, i Алекса зразумеў, чаму тутэйшая зямля такая адпаліраваная. Дзе-нідзе блішчалі круглыя ямінкі — там таксама яшчэ была вада. Мусіць, i яна была такой жа горкай, непрыдатнай для піцця, як i вада гэтага непрыветнага мора — Алексу ўвесь час здавалася, што зараз яно нагоніць ix i з ровам абрушыцца, праглыне навекі. Але яны з Нігматам ішлі i ішлі па пустэльнай зямлі, па якой слізгацелі ногі, а мора заставалася ў берагах, толькі шум яго рабіўся цішэйшым, i ўжо не пагроза чулася ў ім, а нейкая скарга, як у звера, якога заключылі ў вялізную клетку...

Усё з большай цікавасцю Алекса глядзеў навокал.

Незвычайна празрыстым, нейкім нібы светланосным было дзівоснае паветра, i ад гэтага ўсё нібыта ціха свяцілася — зямля, расліны. Вось збоку паказаўся будынак — чатыры калоны адзінока абкружалі правалены купал. На сцяне асляпляльна заблішчалі каляровыя пліткі. Калі падышлі бліжэй, Алекса ўбачыў — гэта ўзоры. Прыхаматлівыя, яны нібы луналі ў паветры. Было асабліва журботна, што гэтая прыгажосць жыве толькі для яшчарак i змей, якія з шолахам папаўзлі прэч, калі хлопцы зайшлі ў разваліны, каб трохі адпачыць.

— Гэта мазар — могілкі, тут некалі быў пахаваны знатны чалавек, магчыма, нават хан,— растлумачыў Нігмат.— Хан — гэта як ваш каган, ваш князь.

— А што з ім здарылася? — пацікавіўся Алекса, цяжка здымаючы палатняны мех з сушанымі фруктамі i ляпёшкамі, якія яны зарабілі, тры дні месячы гліну i навоз для цаглін у адным з рэдкіх селішчаў.

— Хто ж ведае? Тут многае было,— задумліва адказаў Нігмат, збіраючы тонкія былінкі для вогнішча i крэсівам высякаючы агонь.— Вось пап'ём чаю, пойдзем далей.

Сцяна адкідала на пясок касы трохкутнік ценю, i яны селі пад ёю. Высока-высока, у празрыстым небе, праплылі касякі журавоў.

— Першыя птушкі. Хутка ажыве пустыня, пабачыш тады, як тут усё расцвіце,— сказаў Нігмат, клапатліва кідаючы ў чорны, закопчаны кумган шчопаць чорнага чаю.

Алекса доўга праводзіў паглядам журавоў. Дык вось дзе кружаць яны, перш чым прыляцяць на Дзвіну на Полаччыну. Вось што ляжыць пад ix крыламі — бяско'нцы блін пустыні, старыя, закінутыя крэпасці i могілкі былых уладароў! Папіўшы чаю, ён не вытрымаў, пайшоў унутр, за сцены. Там, апроч маўзалея, узвышаліся астанкі былога палаца — высокая некалі вежа, да яе прымыкалі доўгія калідоры. Байніцы, прыступкі лесвіц, аркі — усё зроблена з сырцовай цэглы, ужо пашчэрбленай часам. У нішы каля высокага разбуранага акна — фігуркі з цэглы. Ён падышоў, пакратаў — жанчына корміць дзіця, твар у яе ледзь намечаны, але формы пукатыя, нібы налітыя сілай. Далей, у змроку галерэі, відны разбітыя сасуды.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)