Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 156
Перейти на страницу:

Дыханне пустыні, яшчэ далёкай, ужо, аднак, адчувалася ва ўсім — усё радзей сустракаліся селішчы i гарады, радзелі куны дрэў на гарызонце, жоўтая, гліністая зямля дзе-нідзе, як плешынамі, чарнела пустэльнасцю, трэшчыны разбягаліся на ёй, нібы па глінянай чашы пасля ўдару каменем. A галоўнае — вецер.

Сухі, калючы, ён налятаў спадцішка, вырываў з-пад каня жменю прывялай травы, высока ўскідваў хурджыны, заляпляў вочы пылам, а валасы рабіў жорсткімі, нібы вымачанымі ў гліне.

Алекса ехаў у Бакунэ — яго назвал i так з-за ветру,— у горад, адкуль адпраўляюцца караблі праз Хвалынскае мора.

Там, за морам, пачыналіся гарады, пра якія ўжо тут, у гарах, га ва рыл i з пашанай — Мерв, Ургенч, Нішапурі Газна. Там ляжала i Бухара, Бухара свяшчэнная, a ў ёй, калі дабраўся жыўцом, жыў купец Абдурахманбек, i сярод многіх яго жонак i наложніц жыла, паланянкаю,— яна... Ужо тут, сярод гэтых стэпаў, не было нідзе відно бярозы. Ці ж зможа яна, ціхая, задуменная прыгажуня, прыжыцца там, у гарачай i няласкавай чужой зямлі?

Конь — Алекса назваў яго Волатам — таксама нібыта слабеў тут, у нязвыклым сухавеі, што часам дзьмуў i ноччу i днём. Цяпер, праскакаўшы паўдня, ён, змораны, з потнымі льснянымі бакамі, доўга не кранаў ежы, ляжаў, сцярожка гледзячы на гаспадара разумнымі ліловымі вачыма. Вялікі караванны шлях даўно адхіліўся на ноўнач, таму харчэўні ля дарогі сустракаліся не часта: у ханстве было неспакойна.

Часцей за ўсё ноч заставала Алексу знянацку, ён ніяк не мог звыкнуцца з тым, што сонца, ледзь зайшоўшы за які далёкі ўзгорак, нібыта правальвалася некуды ў падзямелле, i імгненна на цёмным, як аксамітавым, небе высыпалі буйныя, іскрыстыя зоры. Адразу ж i халаднела.

І, задыхаючыся днём ад пылу i гарачыні, Алекса ноччу шчыльней хутаўся ў аўчыну i туліўся да вогнішча, якое стараўся раскласці ў лагчыне, каб не запрыкмеціла агонь якое ліхое вока.

Аднойчы, калі чорная, гулкая цішыня ночы здалася яму арканам, што зацягнуў горла i не дае ўздыхнуць, ён пачуў крык. Нешта адбывалася на дарозе, адкуль ён нядаўна сышоў. Схапіўшы лук i стрэлы, Алекса неўпрыкметку пакраўся на шум i валтузню, што не сціхалі, а, наадварот, узмацняліся. Крыкі, стогны, глухія ўдары... Пастуиова, напружваючы зрок, ён разгледзеў два чалавек. таўклі з усіх сіл трэцяга, які качаўся па зямлі, бездапаможна і ярасна ўскідваючыся i зноў валячыся назад, бо быў, верагодна, звязаны. Яшчэ адна нерухомая постаць стаяла, панурыўшыся, каля двух коней.

Алекса хацеў нячутна адысціся, але тут зноў пачуўся стогн — не, гэта ўжо быў хрып, перадсмяротны, адчайны. I хлопец не вытрымаў,— хуценька намацаў стралу, паклаў яе ў знаёмы латачок, моцна адкінуўся, выбіраючы ўстойлівае месца.

Страла коратка запяяла, пасля пачуўся ўскрык. Адзін з нападаўшых сагнуўся, зароў, тузаючы стралу з грудзей, пасля цяжка рухнуў на дарогу. Другі спалохана адскочыў, кінуўся да каня.

Другая страла з кароткім свістам вырвалася з лука. Але на гэты раз Алекса прамахнуўся: коннік імкліва паскакаў прэч i, знянацку ўдарыўшыся аб дарогу, з пранізлівым крыкам пацягнуўся за ім, прывязаны, відаць, тоўстаю вяроўкай, яшчэ адзін палонны. Так i зніклі яны ўначы, невядомы коннік i чалавек, якому не суджана дажыць свой век спакойна i ці суджана ўвогуле дажыць да раніцы. Другі конь спалохана кінуўся па пустэльнай дарозе i таксама хутка растварыўся ў цемры.

Алекса паслухаў трохі, пасля таропка падышоў да чалавека, які ліхаманкава рваў путы на нагах, спрабуючы вызваліцца. Другі, паранены стралой, ляжаў нерухома.

Так Алекса пазнаёміўся з маладым самаркандцам Нігматам, якога разам з другімі разьбярамі i каменшчыкамі наняў для ўпрыгожання Джума-мячэці адзін з шырванскіх ханаў. Два гады працаваў у Бакунэ разьбяр, a калі скончана была мячэць, выпрасіў двух разьбяроў родзіч хана, каб упрыгожылі яны i маўзалей для ягонага бацькі. Але Нігмат уцёк — па дагаворы ён павінен быў вярнуцца паўгода назад.

Пасля першага пабегу яго злавілі i не надта каралі. Але зараз былі ўжо трэція ўцёкі, i раз'ятраны хан адправіў за ім варту з наказам — забіць неслухмянага!

— Жыццё маё хан хацеў забраць сабе i спатоліць нянавісць,— аднойчы, ужо праз многа дзён, неяк прызнаўся Нігмат.— А ты вярнуў яго мне, брат!

Круглатвары, чорнавалосы, рухавы, як сонечны зайчык на вадзе, Нігмат з першага ж дня ўзяў на сябе прыгатаванне ежы i няхітрыя гаспадарчыя клопаты. Яны, дрэнна разумеючы адзін аднаго, усё ж дамовіліся — да Харэзма ісці разам, так больш надзейна i спакойна.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)