Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Але тут жа пачуў, як затупацелі ногі яго сябра, як той пачаў крычаць пагрозліва на тую птушку, каб ляцела сваёй дарогай. Ён жа і ўхапіў вужыка, не даючы яго птушцы на спажыву…
– Дзякую, мой сябра! – падзякаваў вужык, але голас у яго быў слабы-слабы, наўрад ці мог пачуць яго Васілёк. – Ох і натаміўся я, што і дурэць не хочацца…
Альбо сустрэча з тым злым чалавекам, руку якому падаў пастушок. У яго душы больш атруты, чым у той гадзюкі, якая прыпаўзала да Васілька. Здалёку яшчэ вызначыў, што ён як тая гадзюка не спрыяе пастушку, гатовы яго звесці са свету. З-за бацькі Васілька. Рукан узлез на дуб, хацеў пачысціць бацькаву бортню, а тут і сам гаспадар з’явіўся… Ну і начысціў яму морду, навёў крывавы глянец, што на ўсё жыццё запомніў…
А добра, што Васілёк яго ў школу ўзяў. Ведаў вужык, як напалохаць Лёдзю… Шмат зла зрабіла Лёдзя і яе брат людзям, як і Васільку. Таму вужыку іх не шкода, шкода Васілька, які шмат церпіць з-за іх…
І першы год наладжвалі яны спатканні, і на другі, і на трэці…Вужык стаў дужым і дарослым, і яго ўсе баяліся ў вужыным царстве.
17.
А аднойчы вужы абралі яго сваім Царом.
Бо надоечы, пражыўшы паўсотню гадоў, сканаў ад старасці вужыны Цар Акай. Старэйшыя вужы знялі з галавы царскую карону – з чыстага золата – і надзелі на галаву Вужыку-Тужыку. Назву яму новую далі – Дабрусь.
І з гэтай пары скончылася сяброўства Вужа і Чалавека. Можа не сяброўства, бо яно жыло ў душы кожнага з іх, а спатканні і гулі. Бо з гэтага часу было забаронена Цару выпаўзаць на сонечнае святло і тым больш паказвацца чалавеку. Бо нават і ноччу, у самай густой цемрадзі, карона свяцілася таямнічым агнём і яе было відаць здалёку... Чалавек мог забіць Цара, і разам з яго смерцю маглі загінуць усе вужы…
Таму Цар і ведаў, што яны ніколі ўжо болей не спаткаюцца.Толькі ў снах меў права з’яўляцца Дабрусь да свайго сябра. Але з’яўляцца толькі тады, калі яго сябру магло нешта пагражаць, альбо насоўвалася нейкая небяспека…
І сустрэліся яны ў вужыным царстве. Вужык-Тужык і тая, што хацела ўкусіць пастушка.
– Чаго неўзлюбіла хлапчука? – спытаў злосна Цар, гледзячы ёй у вочы. – Чым жа ён правінаваціўся перад табою, га?
Яна маўчала, не ведала, што адказаць.
– Яго карова капытом мне на хвост наступіла…
– Не поўзай там, дзе каровы ходзяць… Але пры чым тут пастушок?
Адказу Дабрусь не пачуў. Таму і не зразумеў – адчувае яна якую віну, ці засталася пры сваіх думках. Але далей высвятляць адносіны не стаў – пакінуў на пазней. Бо ёй усё роўна трэба будзе трымаць перад ім адказ…
А аднойчы зайшлося у Цара сэрца ад таго, што адчуў блізкасць свайго сябра. Васілёк збіраў маліну. Вялікім намаганнем волі прымусіў сябе Вужык-Тужык не выпаўзці са свайго жытла, пакінуць на нейкі час царскі трон. Каб хаця развітацца з сябрам, сказаць яму пяшчотныя і шчырыя словы… Стрымаўся ад спакусы, перамог самога сябе. Бо ён быў цяпер у адказе за тысячы і мільёны сваіх суродзічаў…
Потым не зразумеў, чаму войкнуў Васілёк, чаму са страхам выбег на грудок і пачаў перавязваць нагу… А калі ўбачыў, як уцякае, нырае ў шыгалле гадзюка, зразумеў: пеканула ўсё-ткі… Толькі не прыкмеціў – тая, што ён ушчуваў, ці іншая… Не ён заўважыў, дык заўважылі тое іншыя. Нічога тайнага ў вужыным царстве не адбывалася – ніколі…
Калі праз колькі дзён дзед Міхась пачаў клікаць вінаватую, сабраліся вужы на нараду. Радзіліся, каго адправіць да дзеда – усе ведалі, для чаго… Калі ўпарцілася абраная, то Цар загадаў ёй паўзці да дзеда, – нават прыкрыкнуў грозна на яе, прыгразіўшы самому расправіцца з ёю…
А то была самая вялікая ганьба для вінаватай.
Дзед разадраў яе да хваста, абкруціў нагу, тым самым выдаліў атруту з цела – і выратаваў жыццё сябра Цара..
Праз шмат-шмат гадоў прыйшоў у сны Васіля Вужык-Тужык. Адчуў, што пагражаюць яго сябру вялікія-вялікія непрыемнасці. Крычаў у сне, прасіў, каб выслухаў яго, нават рот раззяўляў, выгаворваючы кожнае слова...
Здарылася непрадбачанае, але бачанае Царом вужоў, бо ён стаў мудры-мудры, і ведаў усё-усё на свеце.
То клікаў да сябе яго вужыны Цар – Дабрусь…
Не да сябе, а да той, якая ўкусіла некалі яго.
І выгнаў з селішча Цар тую гадзюку, усе тэрміны выйшлі, калі яна павінна была сысці з гэтага свету…
– Ідзі, гадаўка, падстаў галаву Васілю – няхай ён цябе заб’е. Ты даўно смерць заслужыла.
Яна паслухалася, не пярэчыла, падпарадкоўвалася галоўнаму закону. Яна не была агрэсіўнай. Яна была вінаватай і таму гатова на ўсё.
І там, наверсе, на волкай зямлі з перасохла-перапрэлым лісцем, пачуў ён словы свайго сябра: