Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— ... мы ня мелі іншага выбару, бо не змаглі патрапіць на цягнік.
— А чаму вы не даслалі саву ў школу?— спыталася прафесарка пазіраючы на Гары. — Наколькі я памятаю ТЫ маеш саву.
Гары здзіўлена паглядзеў на МакГонагал. Гэта здавалася відавочным, але толькі пасля яе слоў.
— Я... я не падумаў...
— Гэта, — сказала прафесарка, — і так зразумела.
У дзверы снэйпаўскага кабінэта нехта пастукаў. Выглядаючы самым шчаслівым у свеце чалавекам, Снэйп адчыніў. За дзвярыма стаяў хогвартскі дырэктар, прафесар Дамблдор.
Гарына цела скамянела. Дамблдор выглядаў невярагодна змрочным. Яго вочы панад неверагодна скрыўленым носам так паглядзелі на хлопцаў, што Гары пажадаў, каб яго з Ронам працягвала збіваць Лупцуючая вярба. У кабінэце на доўгі час запанавала цішыня.
— Растлумачце мне калі ласка, — нарэшце спытаўся ён, — навоша вы гэта зрабілі?
Яго голас быў поўным расчаравання. І лепей бы ён накрычаў на хлопцаў, таму што Гары ненавідзеў, калі з ім размаўляюць расчараваным тонам. У Гары былі прычыны не глядзець дырэктару ў вочы, таму аб тым што з імі здарылася, ён распавядаў дамблдоравым каленкам. Ён зноўку распавёў дырэктару пра тое, што з імі здарылася, акрамя таго, што машына на якой яны ляцелі, належыла містэру Візлі, што гучала так, быццам яны з Ронам знайшлі лятаючы аўтамабіль, наўпрост прыпаркаваным звонку станцыі. Хлопчык ведаў, што Дамблдор навылет бачыць, што ён нешта не дасказаў, але той анічога не пытаўся аб машыне. Калі Гары скончыў, ён папросту працягваў стаяць і глядзець на хлопцаў, праз свае акуляры.
— Ну, мы пайшлі па нашы рэчы, — з безнадзейнасцю ў голасе, прамовіў Рон.
— Аб чым вы кажыце, Візлі?— гыркнула прафесарка МакГонагал.
— Хіба ж вы нас не выключаеце са школы?— спытаўся Рон.
Гары хутка зірнуў на дырэктара і зноў апусціў вочы.
— Не цяпер, містэр Візлі, не цяпер, — адказаў Дамблдор. — Аднак я павінен давесці да вас абодвух, што ваша правіна вельмі сур’ёзная. Сёння ж я напішу аб усім вашым сем’ям. І папярэджваю вас, калі вы зробіце штось падобнае, я буду вымушаны выключыць вас.
Цяпер Снэйп выглядаў так, быццам нехта скасаваў Хрыстова Нараджэнне. Ён пракхекаўся і сказаў:
— Прафесар Дамблдор, гэтыя хлопцы з пагардаю аднесліся да дэкрэта аб абмежаваннях для непаўналетніх чараўнікоў, нанеслі сур’ёзную шкоду старому, каштоўнаму дрэву... і безумоўна, дзеі падобнага роду...
— Як пакараць гэтых хлопцаў, Северус, няхай вырашае прафесарка МакГонагал, — перабіў яго спакойным тонам дырэктар. — Яны навучэнцы яе Дому і адказвае за іх, менавіта яна. — Дамблдор павярнуўся да прафесаркі. — Мне трэба вярнуцца на банкет, Міневра, я павінен зрабіць колькі аб’яваў. Пойдзем, Северус, там ёсць даволі смачныя на выгляд заварныя пірожныя, якія я б хацеў паспрабаваць.
Снэйп паглядзеў на хлопцаў з выразам чысцюткай нянавісці на твары, аднак прымусіў сябе найхутчэй пакінуць уласны кабінет, каб пакінуць Гары і Рона разам з МакГонагал, якая ўсё яшчэ глядзела на хлопцаў, як надта разлютаваны арол.
— Ці не пайсці вам ў шпітальнае крыло, Візлі? У вас кроў цячэ.
— Ані, дзякуй, — паспешліва, рукавом, выціраючы кроў з рассечанай раны пад вокам адказаў Рон, — Мадам прафесар, я бы хацеў прысутнічаць на размеркаванні маёй сястры...
— Цэрымонія сартавання ўжо скончылася, — адказала МакГонагал. — Ваша сястра трапіла ў Грыфіндор.
— О, выдатна, — прамовіў Рон.
— І калі казаць аб Грыфіндоры...
Як хутка не гаворыла прафесарка, але Гары прымудрыўся яе перабіць.
— Мадам прафессар, здарэнне з машынай адбылося, яшчэ да пачатку заняткаў... Грыфіндор жа не павінен страціць з-за гэтага балы?— скончыўшы, ён з трывогай паглядзеў на МакГонагал.
Прафесарка працяла яго вачыма, але Гары быў упэўнены, што яна ледзь стрымлівае ўсмешку. Ува ўсялякім выпадку яе вусны зрабіліся меньш тонкімі.
— Я не буду здымаць з Грыфіндора балы, — адказала яна і ў Гары палегчыла на сэрцы. — Але вы ўсё адно павінны будзеце панесці пакаранне.
Гэта было лепей за самыя смелыя спадзяванні Гары. А то што Дамблдор напіша Дурслі. Гары дакладна ведаў, што тыя ўсяго толькі пашкадуюць, што Вярба не зрабіла з яго аладку.
Прафесарка зноў падняла палачку і накіравала яе на снэйпаў стол. З гучным ХЛАПКОМ на ім аб’явіліся вялізная талерка з бутэрбродамі, два срэбных кубкі і збанок ільдзянога гарбузовага соку.
— Ешце тут, а потым адразу ж ідзіце ў грыфіндорскую гасцёўню, — прамовіла яна. — А я павінна вярнуцца на банкет.
Як толькі за прафесаркай зачыніліся дзверы, Рон працягла але ціха свіснуў.
— Уф, я вырашыў, што нас неадкладна пакараюць, — схапіўшы бутэрброд заявіў ён.