Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 301 302 303 304 305 306 307 308 309 ... 379
Перейти на страницу:

– Вы хочаце сказаць, шаноўны спадар, што Чалавек – істота неразумная? - удакладніў святы Кірыла.

– Не зусім так, Уладыка! Жывёліна, створаная Богам, мае душу. І таму чалавек павінен шкадаваць яе, як і самога сябе. Людзі выйшлі з травы, едучы траву, і таму вымушаны былі есці раслінную ежу, а не мяса, якое дае яму хваробы сэрца і сасудаў. Таму зямлянін тлусцее, перастае рухацца і жыве ў такім рытме, што на яго мускулы прыпадае ўсяго адзін працэнт нагрузкі. Адзін!

Князёўна Ліцвінія паглядзела на мяне з мацярынскай усмешкай:

– Вы валодаеце ведамі і ў гэтай галіне. З усімі тэмамі вы справіліся выдатна. Цяпер вы зраўняліся з Янінай. Жадаем вам поспехаў у высакароднай справе на карысць нашага Вялікага Княства!

– Дзякуй! Я – сын яе! Жыве Ліцвінія!

Усе падняліся са сваіх месцаў, і нават прысутныя на галёрцы ў адным імкненні адказалі, сціснуўшы правую руку ў кулак і прыставіўшы яго да правага пляча:

– Жыве! Жыве! Жыве!

...– Я віншую цябе, Антон Клімовіч!

Яніна ганарыцца тым, што я выдатна вытрымаў іспыты на Вярхоўнай Радзе, што падняўся на тую ж прыступку, што і яна.

– То ты мне памагла ўзняцца, пераскочыць дзве прыступкі.

– Добраму вучню і памагчы прыемна, – туліцца да мяне, напявае нейкую песеньку. Выдатны ў яе настрой!

– У мяне з’явілася пачуццё нястомленасці, а гэта для заўтрашняга дня неабходна. Ці магу я паглядзець копію тваёй справаздачы? Шмат чаго зразумеў бы яшчэ. Каб не паўтараць тваіх памылак. Чаму князёўна Ліцвінія не дапусціла на тваю справаздачу? І чаго гэта так уз’еўся самадзержац Пятро Першы пасля прагляду тваёй відэастужкі?

– Табе нельга было тое глядзець. Ліцвінія асцерагалася, што ты не вытрымаеш... Без падрыхтоўкі. Сэрца ў цябе яшчэ не прыйшло ў належную стадыю. Цяпер ужо можна. А цару не спадабалася тое, што я бачыла на свае вочы... Касета ў мяне ў тумбачцы…

Мы выйшлі зноў у калідор. Прадстаўнікі і сведкі Вялікага Княства розных стагоддзяў і эпох удакладнялі адзін у аднаго незразумелыя для сябе пытанні. Гаварылі яны на мове свайго народа. Пісалі гусінымі пер’ямі, выціскалі літары на бяросце... Цяпер я ведаў, што яны рабілі тут...

– Куды цяпер, Яніна?

– Адпачываць будзем. Я вельмі стамілася, буду спаць. Ты ж можаш глядзець касету пра маё падарожжа ў Полацак. У цябе яшчэ шмат часу ў запасе.

Мы ступілі на невялічкі ўзгорачак, і за намі адразу ж зачыніліся дзверы. Той жа калідор, тыя ж пахі і тая ж музыка. Праз колькі хвілін мы апынуліся ў жытле Яніны.

Усё акуратна складзена і прыбрана – скрозь ідэальны парадак. Нехта ж прыбраў, хаця гаспадыня жытла гаварыла, што ніхто пераступіць парог не мае права. Значыць, на адлегласці таго пажадала Альшанская...

Даносілася лёгкая музыка, пошум сосен. Было спакойна і лагодна.

– Як я, любы мой, стамілася, – паскардзілася Яніна, скідваючы з сябе зялёны хітон. – Прылягу, кружыцца галава...

– Кладзіся, у вачах тваіх вялікая стома. Я буду ахоўваць, каханая, твой сон.

Распрануўся і я, застаўся ў белым адзенні, што нячутна і цесна аблягала ўсё цела.

Я занёс яе на ложак - і была яна бязважкая. Па белай прасціне рассыпаліся косы, рукі абвілі маю шыю і не адпускалі.

– Любы мой, не расчаравала я цябе? – прашаптала яна набалелыя словы, горача дыхала ў вуха.

– А я цябе? – адказваю тым жа пытаннем, прыціскаю да сябе, чую, як грымотліва стукае яе сэрца ў маіх грудзях.

– Божа, як мне хораша... Я баялася напачатку адкрываць цябе, бо не хацела, каб між намі нарадзілася каханне... Таму і была такая жорсткая з табою...

– Хіба адно другому перашкаджае?

– Так я думала. Але ты не паслухаўся і не пакінуў мяне... Ты і цяпер не пакінеш мяне, каханы мой, скажы? Я ж казала-абяцала, што буду тваім кацяняткам – буду ляжаць каля тваіх ног, каля тваёй падушкі і спяваць табе песні-калыханкі, калі табе будзе цяжка. Калі будзе сціскацца ад болю тваё сэрца...

Настрой яе мне дужа не падабаўся. Яна, здаецца, плакала і таму хавала вочы, каб я не ўбачыў слёз. Што так устрывожыла яе?

– Што здарылася, дзівосная мая птушка? – следам хвалююся і я, слухаю, хачу зразумець яе неспакой. – Ты ж сама вучыла мяне ніколі не думаць пра кепскае, не трывожыцца...

– Вучыла. Бо я была настаўніца. А цяпер ты параўняўся са мною, і я не ведаю больш, чаму цябе навучаць. Ты ж цяпер будзеш атрымліваць яшчэ большую асалоду і сілу, таму памкнешся да другой планеты, а мо і душы...

1 ... 301 302 303 304 305 306 307 308 309 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)