Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 297 298 299 300 301 302 303 304 305 ... 379
Перейти на страницу:

– Што цябе ўсхвалявала, любы?

– Невядомасць.

Яніна засмяялася, прыўзнялася на ложку, падбароддзем дакранулася да сагнутых каленяў, абхапіўшы іх рукой:

– І гэта табе пара ведаць. Мы з табой знаходзімся ў сузор’і Кахання. Тут няма Сонечнай сістэмы, няма знаёмага табе прыцяжэння Зямлі. Ёсць толькі прыцягненне душ. І тут мой Дом. Тут сплю і адпачываю. Тут можаш жыць і адпачываць і ты. У любы момант, калі таго пажадаеш. Сюды ніхто не мае права прыходзіць, пераступаць парог без майго дазволу. Ты тут першы.

– Ты тут адна?

– І адна, і не адна. Я адчуваю пастаянна прысутнасць і людзей зямлі, і сяброў Касмічнай Рады, якія вядуць даследаванні. Нам лёгка сабрацца, паклікаць адзін аднаго. Для гэтага ёсць тэле- і радыёсувязь, тэлепатыя. Я магу сачыць за жыццём станцыі – усё мне бачна. Як і бачна ўсё, што робіцца на зямлі. У любым куточку роднай Ліцвініі.

– І ты ўбачыла там мяне?

– Убачыла, – яна хавае ўсмешку і чырвань на твары.

– І спусцілася на зямлю, каб вылучыць мяне? Пачала працаваць у дзіцячым садку, каб сустрэцца на тым пасяджэнні, што праводзілі перад святам...

– Я найперш зразумела, што ты належыш да людзей пятай расы, як і зразумела, што ты сам пра тое не здагадваўся. Тады ў мяне зусім не было ніякіх думак і жаданняў. Нечакана я пачула цябе. Чула, як ты хваляваўся, перажываў, калі я выступала, рабіла справаздачу пра сваю працу ў садку, і бачыла, як ты адабральна, ледзь прыкметна ківаў галавой, калі мне ўдавалася сказаць нешта трапнае і значнае. Але тады не пайшла табе насустрач. Хаця ж ведала і бачыла, што рабіў з табою мой позірк.

– Той крок зрабіў я першы. І не адзін крок. Значыць, так наканавана мне. Наканавана абаім. Усё ва ўладзе Вышняга, Які думае пра нас і пра лёс Вялікага Княства Ліцвінскага...

– Так, Бог выдзеліў кавалачак зямлі для Ліцвініі. Бог даў нам мову, каб на ёй ладзілі сваё жыццё, ладзілі сябе. Сцвярджалі сваю годнасць і гонар.

– Але Бог жа бачыў, што тварылася і творыцца ў Княстве – чаму не абараніў, не засланіў ад навалы, ад гора, што абрынулася на нас? Чаму ж столькі крыві пралілося на гэтай шматпакутнай зямлі? Чаму столькі касцей – ліцвінчукоў і чужых – пасеяна на ёй за тысячагоддзі?! Чаму Бог не памог людзям, якія верылі ў Яго, верылі ў сваё шчасце? Чужога яны не рабавалі, ні за што не адбіралі чужыя жыцці. Не нападалі ніколі, а толькі абараняліся... Ты мне хоць гэта раскажаш, мая настаўніца, мая каханая, мой гонар і сумленне?..

Не адказала. Вочы зажмурыла, сціснула вусны, лоб нахмурыла. Ды і не ў яе пытаўся я пра набалелае. Хто ж адкажа на такія пытанні, акрамя Яго Самога? Калі Хрысту сказалі, што ў хаце ляжыць хворы, Ён адказаў: «Я прыйду і вылечу яго...»

Хто скажа Ісусу Хрысту пра нас? Мы ж таксама хворыя... На страшную хваробу хворыя. А мо мы і павінны Яму сказаць? Сказаць як сведкі. Што бачылі і сведчым пра гора і бяду. І што найбольш самі ліцвіны ў тым горы і вінаваты...

– Дык то, выходзіць, быў не сон, калі мы лёталі з табой па тваёй Планеце. Калі ты мне расказвала пра суперсенсаў?

– Безумоўна, не... То я рыхтавала цябе да будучай дзейнасці, каб не было здзіўлення і недаверу.

– Ці можна прагуляцца па тваёй Планеце?

Яна лёгка ўскочыла з ложка, як гімнастка, спружыніла і падляцела да мяне.

– Запрашаю. Пайшлі.

Мы ідзем упобачкі па светлым і доўгім калідоры, нячутна ступаючы ці то па дыване, ці па мурожнай траве. Потым Яніна ступае паперадзе, я ж – праваруч, крыху адстаўшы. Не пытаўся больш ні пра што, як ведаў ужо і верыў, мы робім неабходнае і важнае.

Святло ў калідоры сыходзіла ад сцен. Яны ж вылучалі і музыку – павольную, лёгкую, якая супакойвала і бадзёрыла адначасова.Мелодыя была няўлоўнай, шчырай і зразумелай, як подых роснай раніцы. Як узыход сонца. Як слова Бога. Тут жа і ўспомніў: то ж Змітрок іграў мне такую мелодыю на гітары. Адкуль яму толькі і вядомая гэта мелодыя? Бываў тут? У гэтых сценах? Але ж гэта мелодыя будучыні. Мелодыя Спакою. Мусіць жа, яна ад душы лагоднага і цярплівага народа. Ад яго казак і паданняў, песень і прымавак. Бо душа ліцвіна саткана з дабрыні і пяшчоты...

– Чаму ж не пытаешся, куды я цябе вяду? – Мая спадарожніца не спыняецца, не сцішвае хаду, як быццам не хоча спазніцца на нейкую адказную імпрэзу. Усё ж паварочваецца да мяне. – Можа, я цябе на Галгофу вяду?

– Ты даўно ўжо мяне завяла на тую Галгофу.

Яна ўсміхнулася, разумеючы мяне.

Перад намі расхінуліся дзверы – я і не заўважыў іх адразу. Мы пераступілі зялёны парог, за намі нягучна зачыніліся дзверы. І – зніклі. Мы стаялі ўжо на ўскрайку жытнёвага поля, і лёгкі ветрык варушыў яе косы.

1 ... 297 298 299 300 301 302 303 304 305 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)