Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 303 304 305 306 307 308 309 310 311 ... 379
Перейти на страницу:

Я і не заўважыла, як забавілася з сяброўкамі, вярнулася дахаты прыпознена. Зачыняю за сабою дзверы і кладу засаўку. Ціхенька іду ў хату, знаходжу на стале кубак з малаком і выпіваю нагбом. Ведаю, што бацькі яшчэ не спяць, чакаюць, калі я ўлягуся спаць.

Чую, як цяжка ўздыхае бацька, варочаючыся з боку на бок, – яго грызе трывога. Двое маіх старэйшых братоў, Уладысь і Францішак, служаць у дружынах вялікага князя, зрэдку наведваюцца дадому. Як тады радасна свецяцца твары ў таткі і мамы!

А Ўладысь носіць мяне на руках, смяецца, гаворыць жартам:

– Вось падрасцеш, аддадзім цябе за княжыча – князёўнай будзеш!

– Не хачу за княжыча, – плачу ад крыўды, – за цябе, браток, хачу, не люблю княжыча, а цябе!..

Смяецца брат, глядзіць на мяне блакітнымі вачыма, і я адчуваю, якія ў яго дужыя рукі. Гаворыць, як здзекуецца:

– У мяне ж нявеста ёсць, а ты яшчэ ж маленькая...

– А я хутка падрасту, ты пачакай трошкі, – умольваю брата, і ў мяне такі прыліў любові да яго, што не ведаю, як і расказаць яму пра тое, – я і прыгожай стану, вось пабачыш...

– Ды ты і так самая прыгожая ва ўсім княстве, – шэпча мне Ўладысь на вуха ласкавыя словы, цалуе ў шчаку, – акурат пара нашаму княжычу...

Ледзьве не плачу, чуючы зноў пра княжыча, ужо і злуюся на брата, адварочваюся ад яго, адчуваю, што пачынаю ўжо і ненавідзець сына вялікага князя, адзін толькі напамінак пра яго выклікае ў маёй душы незразумелае зло і крыўду... Але я засынаю на дужых руках брата пад яго шэпт-аповед пра нешта казачнае і патаемнае, вядомае толькі нам абаім...

Дзе цяпер браткі мае? Што сталася з імі? Біліся з маскавітамі, і не чуваць цяпер, дзе сёння... Вайна вялікая пачалася. Захопнікі хочуць людзей у рабства пагнаць. Кажуць яшчэ, што царскія войскі жорсткія расправы чыняць з людам полацкім...

Не раз нападалі на Полацак то з Усходу, то з Захаду. З Украіны казакі дапіналі нават да Турава – руйнавалі пажарамі і мячамі мястэчкі і вёсачкі, высякалі гарады і паселішчы... І кожны палачанін думае, жахаецца – няўжо такі жорсткі маскоўскі цар, што не шкадуе ні старых, ні малых?

Казалі людзі, што быццам бы цар Пятро Першы наважыўся на наш Полацак кірунак узяць, прыехаць са сваёй світай.

Ці праўда толькі тое?!

Ранічкай бацька, як і абяцаў, узяў мяне з сабою.

Мы ідзём халодным ранкам, і сіберны, пякучы вецер б’е шрацінкамі ў твар. Але мне не холадна – навучылася трываць холад, цярпець: татачка і наўчыў мяне. Ён ідзе няспешна паперадзе, унураны ў сябе. Я ведаю, як яму нялёгка, невыносна цяжка. У яго баліць сэрца не толькі за сям’ю, за нас, дзяцей яго, а і за Полаччыну. Ён раз-пораз уздыхае, а думкі далёка-далёка...

Па дарозе да нас далучаецца дзячок Рыгорка Шкрабін – рухавенькі, невысокага расточку, з бародкай дзяцюк. Неаднойчы бываў у нас у хаце, салодкія мне абваранкі прыносіў. Павітаўся, мяне прытуліў да сябе, і я адчула, як ад яго запахла воскам і часнаком. Пахваліў, што я ўжо дарослай стала, пекнай палачанкай.

– Бяда, Мікіта, ой бяда якая! – заківаў галавой дзяк, і ў голасе пачулася вялікая трывога – голас Рыгоркі выдаваў. – Маскавіцкі цар едзе праз Полацак, мо ўжо і прыехаў... А што робяць яго збройныя людзі – не перадаць! Кажуць, што гараць-палаюць наўкола паселішчы – гарады і вёскі, смерць наслаў на нашую зямлю... – і перажагнаўся – раз, другі, трэці, – прабач мне, Божа, даруй грэшнаму, святая Еўфрасіння!

Хрысціцца і бацька, як і я, трывожыцца следам за дзячком:

– А мо Сафійку не чэпіць? Святая князёўна Еўфрасіння будавала з Божае ласкі і згоды – няўжо не пабаіцца цар граху перад Богам?

– І я спадзяюся, Мікіта, але, каб ты толькі ведаў, як баліць у мяне душа! – уздыхае Рыгорка, зноў хрысціцца, павярнуўшыся на ўсход.

Загаўкалі сабакі. Падаў голас певень.

Месячык то схаваецца ў шэрыя воблакі, то зноў выгляне – як быццам пацікавіцца хоча ў праёміну: а што там на зямлі, ці ўсё ў парадку ў Божых уладаннях? Мне дык і зусім стала душна – ад хуткай хады. Бацька не аглядваецца, прыспешвае крок, пэўна, забыўся пра мяне. І добра – што я, маленькая? Я ўжо дарослы чалавек, таму за сябе пастаяць змагу, не дам сябе крыўдзіць...

Дзяк, перад тым як адамкнуць сабор, доўга моліцца, даўжэй за нас з бацькам, укленчвае:

– У імя Айца, і Сына, і Святога Духа... Божа наш міласэрны, які ў нябёсах, прабач нас, грэшных, што ўваходзім у тваю хату... Валадар наш Усёмагутны, даруй і выратуй нас!..

Мы заходзім у сабор і зноў молімся, ужо стаўшы на ўзвышак, дзе амбон, схіляем нізка галовы. Рыгорка замыкае дзверы і ідзе ў свой закутак. Мы ж з бацькам падымаемся па прыступках наверх – да званіцы.

1 ... 303 304 305 306 307 308 309 310 311 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)