Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 299 300 301 302 303 304 305 306 307 ... 379
Перейти на страницу:

– Так. Ён шмат у чым памог. І вытрымаў усе выпрабаванні. Ён згодзен быць сведкам па аднаўленні гісторыі нашага Княства.

Я выйшаў наперад, прамовіў:

– І клянуся за святым сталом Касмічнай Рады Адраджэння Ліцвініі, што не сыду з абранай дарогі. Ахутавана!

– Ахутавана! – адказала князёўна. – Дзякую. За адданасць агульнай нашай справе ўсіхняя падзяка. Мы бачым тваё сэрца – яно б’ецца ва ўнісон рытму Космасу...

І тут жа ўсё замоўкла. Але я чуў сотні ўнутраных галасоў – сяброў Касмічнай Рады і гасцей, якіх запрасілі да ўдзелу, адным дыханнем яны стварылі малітву за народ Ліцвініі:

«Сусветны Валадару, Прадвечны Божа, Ты ўвесь Сусвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў, кожнаму месца і мэту назначыў, а людскі род так бясконца палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на Зямлю, каб усе слухаючы Яго навуку ды йдучы Яго следам, увайшлі ў Тваё Нябеснае Валадарства. Мы, дзеці ліцвінскага народа, як маглі слухаліся Тваіх загадаў, але з слабасці чалавечае часта падалі і зневажалі Цябе сваімі грахамі. Цяпер молім Цябе шчыра: даруй нам нашы грэшныя правіны, нашу нядбайлівасць у адносінах да сябе саміх і да іншых; даруй такжа тым, хто нас крыўдзіў і зневажаў. Молім Цябе шчыра: барані нас ад крыўды варожай і дай нам ды ворагам нашым шчодраю Тваёй рукою дух сапраўднае хрысціянскае любові. Дай нам еднасць у веры, згоду ў сямейным і грамадскім ды палітычным жыцці. Загаі нашы асабістыя і ўсенародныя раны душы, якія мы самі сабе спрычынілі або ад непрыяцеляў атрымалі. У нашым штодзённым жыцці, у змаганнях і спакусах, асвяці наш розум Тваім евангельскім святлом, каб мы, захоўваючы твае прыказанні, перамаглі ўсе цяжкасці і цярпенні ды заўсёды Цябе дабраславілі...»

У зале панавала дадатная аўра – залатым німбам узвышалася над намі. Агульная малітва за Ліцвінію нараджала касмічную энергію Дабра.

«Багаславі таксама нашы дачасныя дастаткі, не дай гінуць марна тым талентам, якія Ты ссылаеш у наш народ, але дай ім свабодна развівацца і закрасаваць. Табе на славу, а ўсяму людству на карысць. Дабраславі працу сялянства на раллі, працоўных на фабрыках, вучоных ува ўсіх галінах навукі і тэхнікі, творцаў у мастацтве, каб за іх помаччу ліцвінскі народ мог разумна і прыгожа жыць ды развівацца.

Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся да нас, а Ты, святая Еўфрасіння Полацкая, – патронка Ліцвініі – ды ўсе святыя заступнікі ліцвінскага народа, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам святым, выконваючым Волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі, а ў мінулым жыцці атрымалі вечнае шчасце, і Табе, прадвечнаму Валадару, прыносілі славу, чэсць і паклон на векі вечныя. Амін».

На мяне глядзелі людзі, якія сядзелі за сталом. Я адчуваў іх падтрымку і радасць за мяне.

– Сядай, спадар Антон Клімовіч, між нас ты цяпер роўны.

Голас у князёўны Ліцвініі прыемны і роўны, як перазвон чыстай паляшуцкай крынічкі.

Мы з Янінай паселі адно каля аднаго...

Роўным сярод роўных адчуў я сябе не адразу.

Як і не адразу ўсвядоміў тое, што ў гэтым свеце значу.

На тым вялікім сходзе Касмічнай Рады мне на ўсё раскрыліся вочы. З поспехам я прайшоў першыя прыступкі, даказаў прысутным, што асвоіў першыя азы свайго ўваходжання ў іншае вымярэнне. Я ператвараўся ў іншую істоту, якая валодала незвычайным уменнем пераўвасабляцца, пераносіцца ў прасторы, быць нябачнай, жыць пад вадой, чытаць думкі людзей, лячыць, жыць у любым стагоддзі мінулага і будучага часу...

Слабыя здагадкі мяне наведвалі і раней, калі прачынаўся пасля дзівосных сноў, калі мяне кружляла ў паднябессі, калі я змагаўся ў нейкай бітве, уцякаў ці даганяў свайго ворага... Тады і пытаўся ў самога сябе: «Адкуль тое прыходзіць да мяне? Хто кідае ў вір гісторыі? Для чаго? І каму тое патрэбна?»

І вось мае здагадкі пачалі пацвярджацца. А потым ператварацца ў жыццё...

Задача Касмічнай Рады не адно стагоддзе была скіравана на тое, каб навучыць чалавека разумнага адчуваць сваю годнасць, навучыць вяртацца да першапачатковых вытокаў яго існавання і існасці. Каб ён, ліцвін, у душы займеў гонар называць сябе грамадзянінам сваёй вольнай і незалежнай радзімы, і не прымаць тую, бястварную і бяздушную, якая даўно прыгнечана і акупавана заваёўнікам...

Таго хацеў у першую чаргу Прадвечны Валадар.

Чалавек, які ўзнік на зямлі шмат тысяч гадоў таму, вельмі ж адрозніваўся ад сённяшняга. Жылі ў тыя далёкія часы людзі і па трыста, і па пяцьсот сонцаваротаў...

Столькі, колькі вызначыў кожнаму Бог, даўшы ў спадчыну мову і культуру, розум і талент, мужнасць і гонар. Яшчэ – чыстую зямлю і паветра. Празрыстую і чыстую ваду. Кожны глыток тае цудадзейнае вады даваў чалавеку магчымасць прадоўжыць сваё жыццё на пяць – дзесяць гадоў. А зямля і сонца давалі яму сілу і моц. Ад таго ён рабіўся яшчэ больш магутным і ўпэўненым у сабе, у сваёй перамозе над стыхіяй, над ворагам.

1 ... 299 300 301 302 303 304 305 306 307 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)