Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 305 306 307 308 309 310 311 312 313 ... 379
Перейти на страницу:

– Цяпер пачуў! Цяпер я пачуў! Валадар Нябесны, памажы нам, грэшным! Жыццё забяры, а зямлю маскавітам на здзек не аддавай! Перад продкамі будзе сорамна, што чужынец топча і паліць вёскі і гарады, высякае сякерамі і мячамі жывых людзей, забірае іх душы! Памажы, Гасподзь Усёмагутны!..

– Памажы, Божачка, памажы, Святая Багародзіца, заступніца наша, як просіць мой татачка! – прашу я, умольваю, а трывога ўзрастае, шыецца халоднай вужакай пад грудзі, без жалю джаліць, дастае атрутным язычком да самага сэрца.

– Памажы!..

– Уратуй, Божа, і захавай!..

Каб адагрэцца, спускаемся ўніз. Нас не трымаюць ногі.

Дзяк маўкліва запальваў свечкі, і прыемна патыхала вашчынай. Пасля прыйшлі і іншыя вуніяцкія святары, пачалі служыць імшу. І зноў стала ціха. Гаварылі пра тое, што Пятро Аляксеевіч быў набожным чалавекам – прыціхаў перад вучоным манахам Сімяонам Полацкім.

Ішла вайна са Швецыяй. У Паўночнай вайне памагаў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аўгуст Другі.

Вось на сустрэчу з ім, у Біржайскі замак, і ехаў у лютым 1701 года на паштовых падводах праз Полацак маскоўскі цар.

Нейкі ж злы лёс наканаваў, каб праз чатыры гады зноў выпала дарога цару праз Полацак...

Беларускія і летувіскія магнаты, што былі пад Сапегамі, падтрымалі шведскага караля Карла XII і памагалі яму войскам. Прыхільнікі шведаў абралі сабе каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага. Такім чынам, Рэч Паспалітая набыла сабе двух гаспадароў, і нечакана між імі разгарэлася вайна. Тады скандынавы занялі Летуву і Гарадзеншчыну.

Ой як тое не спадабалася маскоўскаму самадзержцу! Ён проста азвярэў, мацюкаўся і пасылаў праклёны скандынавам. А ў душы і радаваўся такому зыходу падзей: ёсць жа выдатная прычына распачаць вайну ў Беларусі!

І вось сямідзесяцітысячная армія рушыла ў бок Полацкага княства. Цар быў упэўнены ў сваёй перамозе. Ён абвясціў паслам, што робіць справядлівы паход. Але полацкія святары ведалі, што цар не настолькі быў набожны, каб клапаціцца пра жывыя чалавечыя душы, пераканаліся ў ранейшых яго паходах. Таму манахі-базыльяне адаслалі з кляштара, што быў пры Сафійскім саборы ў Барысаглебскай царкве, што ў Задзвінні, срэбную труну з мошчамі Іясафата Кунцэвіча ў Жыровічы. Ведалі святары, як адносіцца манарх да вуніяцкай царквы...

Тым часам развіднела. Праехалі паўз кафедральны сабор адны сані, другія. Нейкі вазніца прывёз у горад сена, ды не ведаў, дзе пражываў купец, таму і распытваў у людзей пра яго.

Нам зноў прыйшла пара падымацца на званіцу. Каб аддзячыць Богу за клопаты пра нас, папрасіць прабачэння за грахі і памылкі.

– Бум-ммм!.. Бууу-ммм!

Гул званоў нарастаў і нарастаў. З ім і нарастала трывога. Яна мацнела, набывала неабдымныя памеры...

Да нас падняўся напалоханы дзяк – задыханы, і спалоханым голасам абвясціў:

– Бяда, Мікітка, бяда! Божачкі!.. Не звані... Цар загадаў. Ён унізе. Гразіўся, калі не перастане звінець... ой, Божа!..

І пабег тут жа ўніз. Бацька нічога не зразумеў з яго слоў. Загадаў мне сядзець і затаіцца. А калі што якое, то раіў схавацца ў невялічкую прыбудоўку, дзе мяне ніхто знайсці не зможа. Сам падаўся следам за дзякам.Мне боязна было парушыць бацькаў загад. Нейкае падсвядомае пачуццё і сіла штурхалі мяне туды, уніз, каб я, менавіта я засведчыла сваім вокам тое, што магло адбыцца... А што магло здарыцца ў святым кафедральным Сафійскім саборы, акропленым і ахрышчаным святой вадой патрыярха? Бог абароніць, Бог заступіцца за вернікаў...

З вялікай насцярогай спускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Нехта ўладарна і гучна закрычаў унізе. Рэха паскакала па белых сценах з фрэскамі святых. Зажмурылася ад страху маляваная на сцяне Еўфрасіння. Рэха заскочыла пад вільчык купала, забілася там пад чорны звон.

Бачыла зверху, што шараговых вернікаў-вуніятаў у Сафійцы не было. Малілася шасцёра святароў і манахаў.

А дзе ж той, пра каго гаварылі са страхам, якога баяліся як агню? Дзе ж ён, чаму не бачна? А, вунь... вунь ён – цар! І памагаты побач – Меншыкаў. Там жа і некалькі афіцэраў. З імянінаў у Божы храм – да мяне далятае пах гарэлкі. На добрым, мусіць жа, падпітку, бо вунь як Меншыкаў калываецца – вось-вось упадзе...

- ...токмо не уважаете царя всероссийского, который несет вам освобождение! – грымеў голас, і зноў рэха ўзляцела пад вільчык Сафійкі.

Я сцялася ад страху, да крыжа прыціснулася. Зноў агідная дрыготка падкацілася да мяне. Потым жа цікаўнасць усё ж узяла верх – захацелася яшчэ ніжэй спусціцца. Легла на прыступкі так, каб можна было назіраць за тымі, хто быў унізе. Схілілі ў малітве галовы святары. Чарнарызцы выглядалі супраць бамбізы-цара няйначай казуркамі.

1 ... 305 306 307 308 309 310 311 312 313 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)