Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 295 296 297 298 299 300 301 302 303 ... 379
Перейти на страницу:

– Не здзіўляюся. Прымаю ўсё як належнае.

І быў дзень. І была ноч. І надышла раніца.

І праляцеў той час як адно імгненне, хаця час там доўжыўся павольней, чым на зямлі. Крылы кахання атулілі нас сваім цяплом, і мы дзівоснымі птушкамі лёталі ў прасторы, не адчуваючы ні паветра, ні вышыні. Нас не брала стома. Мы шапталі адно аднаму чароўныя словы, якія жывілі духоўным нектарам нашыя душы...

Калі ж намі авалодала стома, тады Бог паслаў нас на сцежку да крынічкі наталення. Дзіўна, але мы і напіцца не змаглі, наталіць сваю смагу – пілі і пілі боскі напітак. Чым часцей дакраналіся нашы губы да дзівоснага збанка, тым болей і з новай сілай нараджалася ненатольная смага...

– Ахутавана! Ахутавана!

Дык вось яшчэ што азначала чароўнае слова!

Памерці – і зноўку нарадзіцца, нарадзіцца – і зноў памерці. Памерці для таго, каб забыцца, што было з табою колькі хвілін таму. Тады прыходзіла радасць нараджэння і апаноўвала з новай сілай шчасце існавання на зямлі, абнаўлення, пераўтварэння з адной якасці ў нешта іншае – чароўнае і незвычайнае, непадобнае на ранейшае існаванне. Кожны раз – нараджэнне. Нараджэнне душы. Нараджэнне Кахання і Любові – вечнай крыніцы, якую падараваў Вышні. Тады ў чалавека нараджалася новае жаданне і ўлівалася новая энергія, новая ненатольная смага. Мы падключыліся да вечнага рухавіка, які ніяк не могуць прыдумаць на зямлі вучоныя. А ў прыродзе ён існуе даўно. І працуе бясконца і бездакорна...

– Ахутавана!..

– Цяпер ты пераканаўся, што ў нашым жыцці няма нічога немагчымага? Абы нашае жаданне. Але жаданне светлага і жыватворнага, што дае жыццё Дабру, Святлу і Спакою.

– Пераканаўся, Яніна.

– Нашыя душы жывуць у спакоі і для спакою. Наш унутраны спакой бязмежны. Як бязмежнае неба.

За акном праплывалі ці то белыя воблакі, ці то нейкі туман Галактыкі ахутваў нашае жытло.

– Найвышэйшая мудрасць і ўменне – ствараць Дабро і перамагаць зло. Шукаць спакой унутры нас. Ён і з’яўляецца асновай нашага жыцця. Калі ж наша апірышча моцнае і трывалае, там нам не можа пагражаць ніякая небяспека. Таму што спакой унізе, спакой – уверсе, спакой – унутры нас, спакой – звонку, – гэта ўсё нашая засцярога...

«Можна я даскажу тое, што ты мне расказваеш, каб даказаць, што я поўнасцю далучаны да ўлады Спакою і нашай Суладнасці?»

«Можна, слухаю цябе...»

– Спакой сам па сабе – ёсць Моц. Калі мы маем унутры Спакой, мы можам мець радасць і захапленне. Уступаючы ў Знешні Свет – куды б мы ні заляцелі – мы ствараем свой Уласны Спакой. Ніякая цана не з’яўляецца вельмі вялікай, каб заплаціць за яго. Бо ён – гэта гарманічнае кіраванне намі, вібрацыя між энергіяй і жыццём. Але ўсё ж ён, чалавек, неадлучны ад зямнога існавання. Калі ж кожны чалавек, няхай то мужчына ці жанчына, паспрабуе адчуць, што ён належыць да ўсіх народаў, да ўсяго Свету – цалкам, і прыняць Сям’ю – Свет як сваю ўласную і родную, – тады і будзе Мір і Спакой ва ўсім свеце.

– Так, Антон, правільна. Ты зразумеў, што Перамога і Параза цесна пераплецены і знітаваны Богам. Таму мы не будзем імкнуцца раздзяліць гэтыя два паняцці, а паспрабуем выйсці за іх межы... Пакуль мы будзем займацца клопатамі і болем нашай Ліцвініі...

– Жыве Ліцвінія!

– Жыве!

Ад Яніны плыў водар спелых суніц. Яе вусны і сапраўды ў сунічным нектары. Вярнулася толькі што з сунічнай паляны? Яшчэ патыхаў водар жытнёвага поля і свежай атавы. Гуляла па лузе? Чуўся пах неба і космасу. Лётала між воблакаў, прагульвалася між зорак?

Усе пахі кружылі мне голаў – быццам кружыліся мы з ёю ў вясельным танцы, а пляцоўкай з’яўлялася прасторнае неба і воблакі былі для нас шлюбнай пярынай... Я баяўся аднаго – каб не прайшло Наталенне, каб ніколі не пераступіў парог Насычэння...

«Не бойся, каханы мой, гэтага... Толькі праз тысячу гадоў ты адчуеш Наталенне. А пакуль жыві каханнем, жаданнямі і мроямі, рабі Дабро. Перарабляй Свет і людзей. Адкрывай таленты і такія якасці, як у самога сябе, у нашых ліцвінаў...»

І быў наступны дзень.

І была наступная ноч.

Сон, а не наталенне змарыў нас. І нават у сне мы жадалі адно аднаго. І ніхто не мог перашкодзіць нам у гэтым святым жаданні і імкненні да Вышэйшага Разумення Шчасця.

А ў нейкі дзень я не вытрымаў і папытаўся:

– Яніна, а як жа з маёй працай у ППШ? Мяне ж могуць звольніць за прагулы... Я ж адзін за дваіх застаўся. Змітро ў бальніцы, за ім догляд патрэбен...

1 ... 295 296 297 298 299 300 301 302 303 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)