Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 296 297 298 299 300 301 302 303 304 ... 379
Перейти на страницу:

Альшанская смяецца і мружыць вочы:

– Дзівак ты, Антон! Ты ж не толькі не прагуляеш, а нават і не спознішся на працу.

Яе вейкі напамінаюць мне ўзмахі крылаў жорава.

– Як гэта? – прыўзнімаюся на локцях, хачу зазірнуць ў вочы – ці не пасміхаецца з мяне?

– Мы ж з табой жывём у другім вымярэнні. На зямлі гадзіна, а тут – двое сутак. Мы з табою ўсяго шостыя суткі тут...

– Ты кажаш «тут» – гэта дзе?

– У мяне. Да пачатку тваёй працы яшчэ цэлая вечнасць, мой любы...

– Проста ўва мне жыве яшчэ дысцыплінаваны чалавек. Ніводнага разу я не спазняўся на працу. А тут хвалююся і за Кісялёва.

– Усё не так. Але ты ўсё роўна мне напамінаеш салдата.

– Усе мы салдаты. І ты – таксама. Цябе ж... паслалі ў той палон. Не сама ж кінулася ў вір здзекаў і зняваг.

– Я выбрала сама той час і тую долю. То мая тэма. А паслалі мяне па маёй жа просьбе. Па маім жаданні...

– Як добраахвотніка? Хто ж паслаў? Хіба мы не аддадзены самім сабе?

Альшанская паклала галаву на мае грудзі, уздыхнула.

Я перабіраў пальцамі яе косы, быццам на сонечных промнях-струнах іграў нячутную мелодыю.

– Ты нейкі наструнены сёння, недаверлівы. Агрэсіўны нават. Хто паслаў, дапытваешся? Касмічная Рада Княства Ліцвінскага.

– Для чаго яна створана?

– Кожны народ мае такую Раду. Але ніводзін народ у свеце так не пакрыўджаны лёсам, як Ліцвінія. Мо хіба і Атлантыда, але там іншае... Хто толькі не дапінаў у нашае Княства! Перліся заваёўнікі і з Усходу, і з Захаду. А мы – як між двух жорнаў... Нас прыніжалі, зневажалі, заганялі ў ярмо няволі і рабства. Яркія, светлыя старонкі нашай гісторыі жорстка вырываліся з людской памяці. Вырывалі тыя, хто паланіў нас, называючы палон дапамогай.

– Мы толькі можам шкадаваць пра тое – не больш...

– Няпраўда твая. Ёсць у Бога Вялікая Кніга Памяці. Яшчэ яна называецца Кніга Жыцця. Яе ніхто прачытаць не можа. Такую ж Кнігу Праўды, дзе фіксуюцца падзеі да адной секунды, стварае Касмічная Рада для Ліцвініі. Кіруе гэтым наша князёўна Ліцвінія. Яна ж – Прадслава, Еўфрасіння Полацкая... Калі ж Кніга Праўды будзе адпавядаць кожным радком і старонкай той Кнізе, што ў Бога, тады толькі Ойча паселіцца на зямлі Ліцвініі. А такіх старонак яшчэ шмат трэба далучаць да нашай Кнігі Праўды.

– І таму...

– І таму мы павінны прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні ўкрадзеных радкоў і старонак. Тым самым выканаць адзін з Божых запаветаў, што няма нічога тайнага ў жыцці і гісторыі, нішто і ніхто не можа схавацца ў небыцці ці за хлуснёй...

Тое, што расказвала мая спадарожніца і каханая, было прыемным для мяне, прыдатным майму сэрцу.

– Як жа мы зможам памагчы вярнуць, калі тое ўсё было ў мінулым? Нас жа там не было. А сведчыць пра тое могуць толькі відавочцы...

Яніна ўсміхнулася і засвяцілася сонейкам, ад яе пачало сыходзіць жаноцкае цяпло і пяшчота.

– Мы далучаны з табою да гэтай працы. Мы і будзем сведкамі. Мы ж маем такую здольнасць, здольнасць рэтрапартацыі, жыць у тым адрэзку часу, які вырваны зласліўцамі з нашай гісторыі. Мы сваімі вачыма будзем бачыць тое, што адбывалася на ліцвінскай зямлі. Потым у нашай лабараторыі з нашага зроку-памяці ўсё тое будзе перанесена на відэастужку. І тады ніводзін нюансік, ніводная самая нават нязначная падзея, штрышок не выпадуць з гісторыі...

Нейкі час раздумваў над яе словамі, узважваў іх сэнс, а сказаў як даўно вырашанае:

– Пэўна ж, вялікае шчасце і пачэсны, ганаровы абавязак быць сведкам мінулых падзей. Але хто ж тады суддзі?

– Суддзі? Час. І – ліцвіны. І – Бог у першую чаргу. Тады людзі прачытаюць сапраўдную, сваю ж, гісторыю – і абудзяцца ад летаргічнага сну. Тады сатанінскае замбіраванне, што было разлічана на стагоддзі, страціць сілу і самы апошні скептычны ліцвін скіне са свайго духоўнага аблічча павучынне д’ябла...

– Тады і перастануць балець нашыя сэрцы «аб радзімай старонцы», пра што пісаў Максім Багдановіч? Хлусня і падман назаўсёды знікнуць з гісторыі Княства?

– Так, Антон, так, любы мой! Цяпер для цябе нічога няма незразумелага. І тое добра.

– Я ж рады свайму прасвятленню. Дзякуючы табе!

Яніна вольна раскінула рукі на ложку, як адпачывала. Нашая размова, яе адкрытасць-споведзь, паднялі мяне на яшчэ адну прыступку майго ўдасканальвання. Я падымаўся ўсё вышэй і вышэй – да ўзроўню маёй настаўніцы. Мне хацелася прайсціся. Калі ступіў на падлогу, нагамі адчуў шаўковасць маладога мурагу. Падышоў да акна, расхінуў фіранку.

За акном кусціліся белыя воблакі. Яны былі і ў другім акне, у трэцім. І – над намі. Толькі цяпер убачыў празрыстую (ці без нічога) столь. Скрозь – неба, неба і неба. На чым мы трымаліся? Дзе мы знаходзіліся – на станцыі? На мацерыку іншага Сусвету? Была ноч ці быў дзень?

1 ... 296 297 298 299 300 301 302 303 304 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)