Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 292 293 294 295 296 297 298 299 300 ... 379
Перейти на страницу:

Дык хіба ж толькі ў маім родным мястэчку моцны чужы смярдзючы дух? Дык хіба ж толькі тут атручана, стаптана царамі і яго служкамі роднае і блізкае? Служкі сатаны потым давяршылі пачатае чужынцамі...

Спіць гарадок. І не чужы, і не свой... І не родны, і не блізкі, Як быццам і ў нашым княстве, але ў венах чужая кроў, не нашая... І песні не нашыя, мелодыі не нашыя...

Спяць ліцвіны, нават і ў сне маўчаць, не бунтуюць. Звыкліся, змірыліся... А калі каму і прымроіцца ў сне зямля продкаў і далёкія прашчуры, то толькі падзівіцца, не паверыўшы, што ў іх душах заўсёды вітаў і жыў гонар за вольны край і што ён пагарджаў абдымкамі чужынцаў. Жыццё аддаваў, каб вызваліцца ад іх... У нашых жылах цячэ яшчэ кропелька паляшуцкай крыві, астатняе прымусова ўлілі ў нас...

Калі ж ачысцімся ад прымесяў, якія мяняюць характар, душаць нашую волю, нашыя памкненні? Калі ж станем самімі сабой? Хто адкажа? Адкажы, гарадок на плыткай рацэ! Маўчыш?

Дзе, на якой глыбіні косці маіх прашчураў, якіх загубілі казакі Багдана Хмяльніцкага і Залатарэнкі? Пасылаў іх цар на вайну з ліцвінамі, каб палюндравалі Княства...

Маўчыць зямля. Але я чую яе стогн. Шмат касцей у ёй, і зямлі ад таго балюча, невыносна, што палітая крывёю нашых прашчураў...

Каркае ў начной цемрадзі ці то крумкач, ці то варона, як наклікае чарговую бяду на прыпяцкую зямлю. Ці то мне прарочыць птушка чорны заўтрашні дзень? У небе праляцела камета, чырканула белай ніткай па шэрым небе.

Я паглядзеў у далёкае сузор’е і адразу падумаў пра тое, што быў ужо вельмі позні час. Над горадам лёталі іншыя жыцці, якія існавалі толькі ноччу. Пра іх людзі не ведалі, нават не здагадваліся... Я ім не перашкаджаў: мне нельга было з імі наладжваць сувязі. Пакуль што. Папярэджвала пра тое Яніна.

«А як жа там Альшанская?! – апякла мяне раптоўна думка. – Ці выстаяла? Ці вытрымала? Яна ж на сабе, на сваім целе адчула ласку і пяшчоту крыважэрнага цара...»

Не ўключаўся пакуль на яе хвалю – строга выконваў загад.

«Ахутавана, ахутавана...» – толькі ўздыхнуў, але без думак і загадаў, проста захацелася прамовіць слова, якое яна падаравала мне. Каб супакоіцца і прыглушыць трывогу...

Адчуў – адразу стала лягчэй...

...Зміцер Кісялёў не падвёў мяне – усё давёў ў нашай гаспадарцы да ладу. Скрынкі з бутэлькамі складзены ў тры рады да самай столі – заўтра па іх прыедзе грузавая машына. Падбіты рахункі – колькі атрымана бутэлек, колькі заплачана грошай, колькі адпраўлена посуду. Асобна зроблена заяўка на тару... Усё сыходзілася, па кожным дні.

Цаны яму няма, Змітраку!

Як і паложана, ён даваў хабар кожны раз вадзіцелю, а той далей – намесніку раённага гандляра. Так павялося. Так было не адзін год. Бо лічылася гэтая «кропка», як і ўсе па горадзе, залатым дном. Калі жыць умеючы. Калі галава, як кажуць, ёсць на плячах. Я гэтак і прыйшоў сярэдначы, як і выйшаў, ведаючы, што ён і не хадзіў усе дні ў свой інтэрнат на Чарнігаўскай шашы, што, напрацаваўшыся пад завязачку, спаў, як немаўля пасля цыцкі...

Стан яго быў спакойны, але выразна набірала моц прастуда – працяло хлопца скразняком, не ўбярогся на нашых перакрыжоўках-вятрах. Заўтра ў яго падскочыць тэмпература, і ён, зняможыўшыся, пойдзе ў паліклініку. Сон яго прадвяшчае хваробу – купаецца Зміцер у бруднай вадзе, ногі грузнуць у балотнай твані, і смярдзіць яму агідна, брыдка...

Маладзічок за акном увабраўся ў сілу, памацнеў – ражок патаўсцеў нашмат. На наступным тыдні пачнецца поўня. То мае самыя моцныя дні, якія будуць жывіць мяне незвычайнай энергіяй. Яна мне і патрэбна для здзяйснення ахутаваны... Я буду стаяць, падставіўшы небу твар, зажмуру вочы і адчую, як ад мяне праз босыя ногі ў зямлю пачне выцякаць чорная нерыва, што збіралася ўвесь час, замінала, непакоіла, перашкаджала ў дасягненні Вялікай Мары... Потым ужо сонца давершыць працу месяца, падсілкуе мяне іншай, дабратворнай рунай, новым дадатным зарадам, і я, як магутны касмічны акумулятар, пачну аддаваць яе на прапаведванне Дабра, траціць сілу і моц на Аднаўленне, кіруючыся Божым дабраслаўленнем, якое спасылае Ён на людзей нашай Ліцвініі...

1 ... 292 293 294 295 296 297 298 299 300 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)