Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 37
Перейти на страницу:
Будуць слухаць ледзяныя… месяцовае сьвятло…

Куды часьцей за пэон першы можна спаткаць трохступовы пэон трэці, тоесны нецэзураванаму шасьціступоваму харэю. Яго структуры — праўда, не да канца вытрыманыя — досыць часта трапляюцца ў народных песьнях. Адсюль — частае ўжываньне трэцяга пэону ў стылізацыях:

Ах, Лявоніха, Лявоніха мая! Спамяну цябе ласкавым словам я, — Чорны пух тваіх загнутых брывянят, Вочы яркія, вясёлы іх пагляд; Спамяну тваю рухавую пастаць, Спамяну, як ты умела цалаваць. Максім Багдановіч

Або:

Ще щебече у садочку соловій Пісню любую весноньці молодій, Ще щебече, як віддавна щебетав, Своім співом весну красную вітав. Іван Франко

Аднак гэты памер ня мае жорсткае фальклёрнае прывязанасьці. Падазраю, што паэты з добрым пачуцьцём рытму зьвяртаюцца да пэону міжволі, калі хочуць надаць лёгкасьці свайму «харэю»:

ажываць пэрсанажы анэкдотаў з падсьвядомасьці выходзяць на пленэр зноў матросаў закрывае дзіркі дотаў зноўку бацьку падстаўляе піянер Андрэй Хадановіч

Прымяркоўваючы даныя прыклады пэонаў да іх карацейшых, «меншступовых» узораў, можна заўважыць, што выбухі мажлівыя толькі на пачатных іктах — і пажадана пры нулёвай анакрузе. Наагул, чым карацейшая анакруза, тым вальнейшае віхтаньне пачатных іктаў. Вершы з задоўжанаю анакрузаю, наадварот, менш гнуткія. Пры нагодзе варта патлумачыць, чаму асобныя адцінкі з трохскладоваю анакрузаю я пазначаю як імаверныя дактылі. Адказ дае апісаньне дзесяцьцёвіка: тры склады доўгае анакрузы тоесныя тром перадканстантавым складом пяціскладовага паўрадка. Значыць, доўгая анакруза мае паддастаткам складоў, каб пераструктуравацца ў асобную рытмавую адзінку, ствараючы цяжкасьці для вершаваньня. У гэтым і замыкаецца яе нутраная дэструкцыйнасьць, пра якую ня раз успаміналася.

Якраз таму асаблівымі рарытэтамі ў гісторыі вершаваньня ёсьць цьвёрда вытрыманыя шматступовыя пэоны чацьвёртыя. А. Квяткоўскі для першага выданьня свайго слоўніка не знайшоў у ладнай гісторыі расейскае літаратуры належнага кшталту і таму мусіў сам штучна стварыць такі ўзор, досыць няўдалы, за што быў рэзка высьмеяны. Пазьней у якасьці прыкладу ён прытарнаваў дзьвюхступовы ўрывак з чатырохступовага «ямбу» А. Пушкіна, дзе пэонавая структура не зацямняецца ямбавымі ўсплёскамі. І толькі ў 1966 годзе даным памерам уклаў асобны верш А. Кушнер. З гэтае нагоды варта асабліва вітаць беларускую паэтку, якая інтуіцыйна, і ў цэлым амаль што дакладна, здолела ўлавіць наравісты плыў трохступовага пэону чацьвёртага:

Бо на адно дастане сіл — даткненьнем гібкім Сушыць нагі маленькай мокрыя адбіткі На шэрым покрыве бэтоннай паласы І спрабаваць спатоліць вялае тамленьне, Яе спадніцай абвіваючы калені, Яму разбэрсаўшы на вочы валасы. Натальля Кучмель

Пэўна што лішне будзе далей апісваць усе кшталты пэонаў ці іх парушэньні. Але разгледзім пад тое яшчэ адзін прыклад, каб у чытача ня склалася аблуднае ўяўленьне, быццам частку «ямбаў» ды «харэяў» запраўды можна ператлумачыць як пэоны, затое рэшта, якая не ператлумачваецца, — гэта ўжо, маўляў, шчырыя «ямбы» ды «харэі». Менавіта так разважалі нешматлікія абаронцы пэонаў накшталт У. Пяста. Насамрэч «непэонаў» сярод «дзьвюхдольнікаў» не бывае, бываюць толькі неўрэгуляваныя пэоны:

Як пацерку да пацеркі, / за годам год (1) На шнур жыцьця ўсё / ніжа, / ніжа; (2) Адна з тых пацерак сьцюдзёная, як лёд, (3) Другая цёплая, як сонца летні ўсход, (4) А трэцяя / — як той чарвяк з-пад крыжа. (5) Адна далей, / другая сэрцу бліжай, (6) Адна, як кветка, / а другая, як асот… (7) Янка Купала
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)