Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 48
Перейти на страницу:

Такім чынам, зыходныя пазіцыі рытму ў ГІташнікава — сама будова фразы, выбар і кампаноўка слоў у ёй. Агульны ж рытм — рытм сюжэта — у яго цяжкаважны, цягучы. Пісьменніку аказалася складана з яго аб'ёмістым, вельмі канкрэтным матэрыялам зрабіць дынамічным і напружаным сюжэт. Сам ход яго думкі, якая залішне раствараецца ў канкрэтыцы, стварае цяжкасці ва ўспрыняцці яго твораў.

Пташнікаў заявіў аб сабе як майстар тонкага псіхалагічнага аналізу. Сапраўдны псіхалагізм — гэта мастацкае, у мастацкіх вобразах раскрыццё адносін чалавека да свету, да грамадства, да прыроды, да сябе самога. Псіхалагізм можна інакш назваць дыялектыкай мыслення, прычым мыслення ў шырокіх маштабах. Пташнікаў не дробіць сваё пісьмо на «інфармацыю», апісанне і ўласна «плынь свядомасці», а спалучае іх у адзіным патоку, на які наслойвае і адносіны героя да свету, і адносіны аўтара да героя. У выніку кожны, нават самы малы элемент стылю, становіцца часткай агульнай пісьменніцкай мастацкай сістэмы.

Адным з галоўных будаўнічых матэрыялаў у сказе з'яўляецца дзеяслоў. Для Пташнікава характэрна нагнятанне дзеясловаў, і, як правіла, без метафарычнага іх напаўнення, а ў прамым значэнні, прычым дзеясловы разбіваюць сказ не проста на асобныя сінтагмы, а іменна нагнятаюцца, дапаўняючы і ўдакладняючы адзін другога, што і стварае асаблівы пташнікаўскі рытм: «Ён не спаў усю ноч, не заснуў і раніцай. Сонца свяціла ў акно з двара, якраз на сцяну, дзе вісела маленькае старое люстэрка, і яму, Алёшу, калола ў вочы што вострымі шпількамі, дастаючы аж да печы... У галавах на лучыне кратаўся кот, пацягваўся, выставіўшы ўперад лапы, і Алёша падумаў, што кот варожыць на холад». Складаная сінтаксічная фраза ў Пташнікава служыць сродкам з'яднання падзеі і яе ўспрыняцця чалавекам.

У ранніх апавяданнях І. Пташнікава вялікая колькасць вобразных сродкаў часта прыводзіла да страты апорным словам, да якога яны прымыкалі, свайго асноўнага сэнсу. У наступных, значна больш дасканалых і арганізаваных па мове творах, пераважае не шырокае ўжыванне тропаў, а выкарыстанне простых, будзённых слоў, але такая іх кампаноўка, якая не толькі сцвярджае сэнс, а і стварае падтэкст у кожным асобным сказе. Ужывае ён тут часцей за ўсё дзеясловы і розныя эпітэты, якія абазначаюць колеры, гукі, пахі і г. д. У апісаннях прыроды — частае ўжыванне параўнанняў, не кніжных — жывых, рэчыўных, будзённых, але тым не менш маляўнічых, яркіх: «На дварэ ціснуў мароз. Трашчалі ў лазні вуглы, як ад стрэлу: усюды высыпаў іней... Узышла поўня, была відаць з-за лесу. Цьмяная, жоўтая, знаць толькі адзін круг — неба зацягнулі сівыя, як пясок, хмары... Пасыпаўся снег, рэдкі, падаў паволі, як нехаця: сняжынкі доўга кружыліся над зямлёй». Пісьменнік заўсёды цікава размяшчае эпітэты і параўнанні ў сказе: як правіла, за асноўным словам, нібы герой, які ўспрымае тую ці іншую прыродную з'яву, спачатку бачыць яе цалкам (снег), а потым ужо пачынае заўважаць асобныя дэталі («рэдкі, падаў паволі, як нехаця»). Наогул, часта выкарыстоўваюцца стык, інверсія. Пташнікаў не напіша: «Вільготная пасля дажджу зямля пахла хлебам, травой і расой». Герой «Мсціжаў» — Андрэй Вялічка — толькі што вырашыў канчаткова застацца на вёсцы, ён ідзе да яе і ўсё ўспрымае вастрэй, нібы бачыць, чуе і адчувае ўпершыню: «І пахла вільготная пасля дажджу зямля — хлебам, травой і расой. Пахла сырой сцяной, ля якой у хаце спала Верка; пахла натруджанымі Балюцінымі рукамі — лёнам і дурнап'янам». Такая будова фразы — у размоўнай інтанацыі — даволі часта стварае перабівы рытму.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)