Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 48
Перейти на страницу:

Для Пташнікава характэрны ўвогуле «традыцыйны» раманны стыль са знешняй аб'ектывізацыяй апавядання і адначасовай знітаванасцю са светам герояў, што дапамагае лепш выявіць народныя ўяўленні аб грамадстве, аб прыродзе, аб маралі. Аўтарская мова натуральна ўбірае ў сябе народную мову. В. Бечык адзначае, што «апавядальная мова ў Пташнікава — цягучая, уся «няправільная», непрывычная па стылістыцы і па лексічнай афарбоўцы. Але ўся яе «няправільнасць» — арганічная, апраўданая, яна адпавядае і светаадчуванню герояў і мастацкім задачам, пастаўленым аўтарам. Яна ўся ў штуршках, унутраных загібах, сэнсавых рухах, кожны з якіх мае мастацкую пэўнасць». Іменна на аснове перасячэння розных моўных стыхій — народнай і літаратурнай — узнікае своеасаблівая мастацкая энергія пташнікаўскага стылю.

У мастацкай літаратуры сувязі розных фармальных кампанентаў твора са зместам ідуць праз слова, мову. Кожнае слова выбіраецца і правяраецца творчай задумай пісьменніка, сагрэецца яго думкай і пачуццём, залежыць ад ідэйна-тэматычнага зместу ўсяго твора. Сапраўды таленавіты пісьменнік прымушае чытача адчуць прыгажосць роднай мовы. Гэта вельмі важна, таму што мова ў творы — эстэтычная катэгорыя, на што акцэнтуюць увагу многія пісьменнікі, і ў прыватнасці І. Пташнікаў.

Невычарпальныя багацці роднай мовы — вельмі ўдзячны матэрыял для таленавітага пісьменніка. А. Яскевіч піша: «Талент пісьменніка перш за ўсё і ёсць дзіўны, унікальны слых да слова, уменне паставіць яго ў такое кантэкставае акружэнне, каб сэнс гранічна «наблізіўся» да канкрэтнага, «вось гэтага» прадмета, малюнка ці дзеяння, якія ён хоча паказаць».

Многія даследчыкі лічаць, што мова і ёсць стыль твора. Гэта так, калі не забываць, што за кожным словам тоіцца думка, пачуццё, цэлы мастацкі свет пісьменніка, яго ідэйная пазіцыя, эстэтычны ідэал, што кожнае слова — звяно сюжэта, а часта і «ланцужок», які звязвае якую-небудзь паэтычную фігуру з агульнымі традыцыямі нацыянальнай вобразнасці. У творы кожнае слова, кожная метафара падпарадкаваны агульнаму цэламу, вобразнай сістэме твора і адначасова выяўляюць у нейкай ступені самабытнасць і своеасаблівасць народнага мыслення.

Характэрна, што ў аснове твораў І. Пташнікава — вельмі будзённая лексіка, але кампануецца яна так, што стварае напружанасць і драматызм дзеяння. Асаблівасць такой формы добра раскрываецца даследчыкам стылю А. Чычэрыным: «Аналітычны характар формы, якая разбіваецца прыслоўнымі і дзеепрыслоўнымі злучэннямі, пабочнымі сказамі, у тым, што ў адзіным цэльным пачуцці яна раскрывае рух і супрацьдзеянне састаўных яе частак. Таму і заключаецца ў такой форме выбуховая трагедыйнасць».

Той жа А. Чычэрын адзначае, што «вялікая колькасць складаных сінтаксічных пабудоў абазначае тэндэнцыю да з'яднання і цеснай узаемазалежнасці вобразаў і думак. І наадварот, лаканічны сінтаксіс, лад мае тэндэнцыю адасаблення, выразнага выдзялення кожнай думкі». Але ў мастацкай структуры твораў І. Пташнікава суіснуюць самыя розныя сінтаксічныя пабудовы. Шмат перарывістых, абарваных сказаў, а ёсць і вельмі вялікія перыяды. У «Мсціжах» многа дыялогаў, маналогаў, увогуле мовы герояў. Яны гавораць кароткімі, лаканічнымі фразамі — канкрэтна і дакладна: «Хлябешча на ўвесь лес,— кажа пра трактар Балюта.— За цэлы дзень дак аж чарапы ад яго трашчаць. Не люблю я гэтых трактароў. Злезла б і пайшла. Пагаварыць, во, давялося раз, дык... пагаварыш надта. Другі раз бы і зайшлася калі, дык жа вачэй не падымеш, нібы ў чым я вінавата. Сам жа не прыйдзеш і на вуліцы на лаўцы разам не сядзеш, я то знаю. Па мне рабі што хочаш. Я пра тваю дзяўчыну думаю. І мой жа без бацькі рос, знаю. Вярнуўся б ты назад. Няўжо ўсё-такі паедзеш з участкам пад Полацк? Многія збіраюцца...»

Нават у размове пра звычайнае ў пташнікаўскіх герояў ёсць даволі часта нейкі падтэкст, недагаворанасць. Усё гэта побач з важкімі, маляўнічымі апісаннямі і дэталёвым падкрэсліваннем кожнага чалавечага руху стварае своеасаблівы пташнікаўскі рытм.

Як вядома, рытм арганізуе мову твора. Гэта самы першасны, яшчэ на біялагічнай стадыі ўспрымаемы фармальны элемент твора. Рытм сам па сабе можа выклікаць у душы чалавека нейкі эмацыянальны штуршок, афект. Гэта асабліва моцна адчуваецца ў вершах, але і проза мае рытм, як не абыходзіцца без яго ні адна жывая з'ява ў свеце. Рытм імгненна настройвае чытача на адпаведную хвалю, якая дапамагае ўспрыняццю твора. Рытм ствараецца сувяззю слоў у сказе, характарам сувязі сказаў. Рытм прозы грунтуецца на асаблівасцях чалавечай гаворкі. Але яго «мастацкасць» залежыць ад таленту пісьменніка, ад яго слыху да кожнага слова. У таленавітага пісьменніка сама кампаноўка нават самых звычайных слоў набывае нейкую стройнасць, сіметрычнасць, суразмернасць. З гэтага пункту гледжання творы Пташнікава ўяўляюцца «арытмічнымі». Але гэта не так. Рытм прозы Пташнікава абумоўлены своеасаблівасцю яго светаўспрыняцця, станам душы, эмацыянальным жыццём пісьменніка. Чым больш паглыбляецца ён у псіхалогію сваіх герояў, тым больш марудным робіцца рытм. Напружанасць яго ўзрастае, калі пісьменнік усхваляваны лёсам сваіх герояў, хоць знешне апавяданне яго застаецца аб'ектывізаваным. Драматычнасці аўтар дасягае праз будову кожнай асобнай фразы, напрыклад, у сне-ўспаміне Юркі з «Лонвы»: «Юрка цяпер ужо добра чуе, як грыміць гром, у тым баку, дзе крычаць канюкі, дзе Маяк — на Мсціжах. Яму зноў здаецца, што там бярэ гарнізон «Жалязняк». Тады, калі бралі гарнізон, пачало грымець з самага поўдня; грымела аж да вечара, грымела і ноччу. Ноччу яшчэ відаць было зарава — стаяла над лесам на Жукаўшчыне, вялікае і чырвонае, і дрыжала, жахалася. Тую ноч ніхто ў Лонве не спаў, не спаў ніхто і дома ў Юркі, не распранаўся нават — ні маці, ні бацька. А ў вёсцы многа ў каго былі пазапрагаеш коні...» У прыведзеным урыўку, характэрным для Пташнікава наогул,— своеасаблівая будова фраз, напрыклад, адна з іх на адных адмаўленнях: «Тую ноч ніхто ў Лонве не спаў, не спаў ніхто і дома ў Юркі, не распранаўся нават — ні маці, ні бацька». Трывога нібы перадаецца ад аднаго да другога, а для малога Юркі яна ўвасаблялася перш за ўсё ў непрывычнасці паводзін бацькоў: «Бацька ўсё хадзіў і хадзіў, месца сабе не знаходзіў. Маці сядзела ля акна і плакала».

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)