Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 48
Перейти на страницу:

Лінія Алёшы — рамантычная лінія ў творы. Праўда, рамантызм І. Пташнікава вельмі своеасаблівы, драматычны, суровы, а не мяккі, узнёслы. Пасля бою ў заслоне, калі ён пабачыў столькі смерцяў, Алёша, як і Жаваранка, вяртаецца ў родную вёску, да маці. Вобраз каханай увесь час перад ім. Але нішто і ніхто не можа ўтрымаць яго — ён цвёрда вырашыў ісці на фронт, у дзеючую армію, хоць і «шчыміць недзе глыбока ў душы», калі падумае, што хутка яго не будзе ні дома, ні ў атрадзе. Пазбаўлены вайной светлай пары юнацтва, ён не ведаў іншых жаданняў, а «ўсё перажытае клалася ў душы ўжо недзе на дно». Не, ён не агрубеў, не страціў чысціні пачуццяў, яму шкада маці, шкада Юльку, і па сутнасці ён заўсёды «хацеў толькі вучыцца, і ўсё», але вайна не дала яму такой магчымасці.

Крытыка неаднаразова адзначала выдатнае псіхалагічнае майстэрства І. Пташнікава, выключную канкрэтнасць, індывідуальнасць кожнага яго вобраза — і ў «Тартаку», і ў «Мсціжах», і ў «Найдорфе». Неабходна сказаць таксама і пра народнасць яго вобразаў. Пташнікаў, як і яго папярэднікі — Я. Колас, К. Чорны, І. Мележ,— здолеў зазірнуць у душу народа, адчуваючы сябе неад'емнай часткай яго; ён здолеў улавіць, як гаварыў А. Блок, «музыку, якая гучыць у глыбі народнай душы, душы масы», здолеў стварыць сапраўды народныя характары ў кантэксце пэўнага часу, прычым так, што і самі героі па-рознаму, у залежнасці ад эпохі, асяроддзя, успрымаюць саміх сябе ў прасторы і часе.

У Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны чацвёрты. Нельга параўнаць ні з чым пакуты нашага народа. У «Тартаку» ўздымаецца тэма народнай трагедыі, трагедыі кожнага асобнага чалавека, свет якога непаўторны і прыгожы, і тым трагічней таму гучыць гібель гэтага свету. В. Астаф'еў піша, што «забіваючы селяніна, зводзячы яго з зямлі, тым самым забіваюць не толькі сэнс і сутнасць жыцця, але і само жыццё». Тэма народнай драмы, народных пакут працягваецца і ў «Найдорфе», але тут яна пашырана, паглыблена аўтарскім даследаваннем прыроды подзвігу. Пры гэтым галоўным застаецца для пісьменніка — паказаць багацце і прыгажосць чалавечай асобы. І калі возчыкі з «Тартака» — перш за ўсё ахвяры фашызму, то Алёша і Жаваранка — актыўныя змагары супраць яго. Сацыяльна-этычныя ўстоі, што вытрымалі праверку часам,— галоўны выток гераізму. Так у саміх сродках стварэння вобразаў вырашаецца галоўная прынцыповая праблема ўсёй творчасці І. Пташнікава. Алёша і Жаваранка выхаваны савецкім ладам жыцця, для іх, дарослага селяніна-працаўніка і хлопца, летуценніка-рамантыка, вайна — страшэнная ненармальнасць, а родная зямля — вышэйшая каштоўнасць, за якую яны ідуць на смерць.

У рамане «Мсціжы», які пісаўся раней за «Найдорф», Пташнікаў працягвае галоўную тэму сваёй творчасці — тэму трываласці народнага жыцця, спрадвечнасці і неабходнасці для будучыні яго карэнных асноў, і недзе глыбей — тэму высокага, свайго слова аб Радзіме, аб земляках. Так на новым матэрыяле, у новых умовах прадаўжае І. Пташнікаў традыцыі Я. Коласа, К. Чорнага, І. Мележа ў беларускай прозе.

Раман «Мсціжы» быў прыняты крытыкай па-рознаму. Большасць даследчыкаў і адразу, і пазней прыхільна аднесліся да твора. П. Дзюбайла, аднак, пісаў у сваёй кнізе «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе», што ў «Мсціжах» становіцца вельмі «адчувальнай «замкнутасць» эстэтычнай сферы, недастатковасць яе іменна як раманнага «плацдарма». Становіцца прыкметным нейкае самапаўтарэнне, нежаданне або няўменне пайсці далей, вырвацца з вузкага кола прывычнай маральнай праблематыкі і яе галоўным чынам эмацыянальна-эмпірычнага ўвасаблення».

І. Пташнікаў належыць да тых пісьменнікаў, у якіх бытавыя падрабязнасці, шматлікія дэталі асяроддзя і ў сувязі з імі тонкія псіхалагічныя імпульсы ў чалавечай душы прыводзяць да больш глыбокага раскрыцця чалавека, а праз яго — і душы народа. Пташнікаў нібы імкнецца даказаць, што быт — толькі абалонка, што жыццёвыя драмы, будзённыя калізіі — толькі першы ўзровень быцця, за якім хаваюцца складаныя духоўныя працэсы. Недзе ў нетрах пташнікаўскага стылю адчуваецца «заяўка» на многае, на самыя важныя філасофскія праблемы, пісьменнік шукае трываласці, цвёрдасці існавання і чалавека, і народа, і адначасова імкнецца схапіць усю паўнату, багацце свету. У многім Пташнікава хвалююць тыя ж праблемы, што хвалявалі К. Чорнага: праблемы зямлі, чалавека на зямлі. Але гэтыя спрадвечныя пытанні правяраюцца ўжо праз калізіі іншага часу.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)