Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 48
Перейти на страницу:

Канфлікт рамана «Мсціжы» — унутры душы аднаго чалавека, галоўнага героя Андрэя Вялічкі, які вагаецца: ці аставацца ў вёсцы, ці шукаць новых шляхоў у жыцці. А справа ў тым, што леспрамгас, дзе працаваў Вялічка і другія дзеючыя асобы рамана, павінен пераязджаць пад Полацк. Праўда, канфлікт ускладняецца тым, што пісьменнік паказвае самую драматычную паласу жыцця героя. Памірае жонка, яго пакалечыў мядзведзь, пасля чаго Вялічка доўга ляжыць у бальніцы, потым непрыемнасці на рабоце... Непрыемнасці адна за адной навальваюцца на чалавека...

Андрэй аднолькава любіць і лес, і вёску. Гэта заканамерна: лес, поле — яны заўсёды былі аднолькава важнымі ў жыцці беларуса. У Вялічкі няма ў адрозненне ад некаторых герояў Я. Коласа, К. Чорнага, І. Мележа неадольнай цягі да ўласнага кавалка зямлі. У яго, калі можна так сказаць, лірычныя адносіны да роднай зямлі ўвогуле. Ды і сам час змяніўся. І ўсё ж стыль жыцця, стыль мыслення вясковага чалавека, чалавека, звязанага з зямлёй, будзе заўсёды адрознівацца ад стылю жыцця рабочага, скажам, рабочага таго ж леспрамгаса. Па раскіданых у тэксце намёках можна зразумець, што вёску Андрэй не пакіне, ён не ўяўляе без яе жыцця. А яго ваганні выкліканы тым, што пасля смерці жонкі Веркі ён застаўся вельмі адзінокім. Асабліва цяжка, адзінока яму ў бальніцы пасля таго, як пакалечыў яго на паляванні мядзведзь. Эпізоды ў бальніцы выдатна перадаюць душэўны стан, перажыванні і адчуванні Андрэя, ён раскрываецца тут як мужны, добры, цярплівы, чулы да другіх чалавек. І тут жа, у бальніцы, калі ён раптам уявіў, што можа памерці, мільгае ў яго думка: «Як гэта — яго няма ў вёсцы? Усе ёсць, а яго няма...» Сапраўды цяжка ўявіць гэтага чалавека без вёскі, а вёску — без яго.

Пасля выхаду з бальніцы і ўзнікае дылема: ці ехаць з леспрамгасам пад Полацк, ці станавіцца егерам. Але тут жа ўзнікае і ўнутранае супраціўленне розным прапановам, нежаданне, каб за яго нешта вырашалі чужыя людзі. Вялічка не прымае знешніх уплываў, імкнецца вырашыць сам свой лёс. Усё гэта зразумела і не выклікае сумненняў у праўдзівасці. Паказальнай з'яўляецца сцэна сходу калгаснікаў, на якім вырашалася, адразаць ці не адразаць гарод у Вялічкі. Пакрыўджаны старшынёй, Вялічка сказаў, што пакідае вёску, таму гарод вырашылі адрэзаць, але паказальныя тут апошнія словы старшыні: «...Нам не прыйдзецца нічога адразаць. Вернецца Вялічка, магу даць галаву на адсячэнне. У нас яму будзе лепш у два разы... Хай падумае...» Ды і ў самога Андрэя душа не ляжыць да ад'езду: «Як пахне сена... і зямля...» — стукнула яму ў галаву, ён успомніў Рамана... Захацелася махнуць рукой на ўчастак, на Унука, на ўсё на свеце, зноў вярнуцца і хадзіць кожны дзень на поле... Па пыле, па прытаптанай на дарозе калясьмі траве, па калючым іржышчы, па чэрствым каменні...»

У іншага пісьменніка Андрэй мог бы стаць фокусам сучасных супярэчнасцей у працэсе збліжэння горада і вёскі, тым больш таму, што раман пісаўся якраз тады, калі асабліва многа гаварылася пра зыход моладзі з вёскі, пра абязлюдзенне вёскі. Але Пташнікаў сам адмаўляе такое прыняцце героя. На першае месца вылучаецца аўтарскае разуменне народнай маралі, якая ўяўляецца яму як згустак спрадвечнай сялянскай стрыманасці ў знешніх выяўленнях пачуццяў і вялікай дабраты, душэўнасці да другіх, сплаў высокага сумлення, уласнай годнасці і сціпласці, прастаты. Па сутнасці, на перасячэннях гэтых якасцей будуюцца лепшыя вобразы пташнікаўскіх твораў. Вялічка вельмі сумленны і неяк па-простаму мужны чалавек, хоць жыццё не песціла яго: толькі ажаніўся — вайна, смерць першай дачкі, калецтва, галодныя пасляваенныя гады, смерць жонкі. Абставіны жыцця героя праўдзівыя, у многім тыповыя, і ў цэлым Пташнікаў імкнецца да стварэння сапраўды народнага характару.

Форма выяўлення канфліктаў у рамане — лірычная: барацьба розных сіл у душы героя. Унутраныя маналогі, тонкая нюансіроўка пачуццяў, бясконцая напружанасць псіхічнага і нават фізіялагічнага стану героя пераважаюць над апісаннем падзей, увогуле дзеяннем. Вось чаму сюжэт, нягледзячы на фабульную прастату, уяўляецца складаным, бо складанае псіхічнае жыццё Вялічкі. Кампазіцыя рамана размытая і неакрэсленая, што абумоўлена недастатковасцю раманнага вопыту пісьменніка. Папярэднія свае творы, у тым ліку раман «Чакай у далёкіх Грынях», ён будаваў па навелістычнаму прынцыпу як паслядоўнасць вельмі моцна звязаных паміж сабой, але ў многім і самастойных псіхалагічных эцюдаў. У «Мсціжах» такая будова не магла быць выкарыстана, бо ў цэнтры рамана — адзін герой, якому аказваецца даволі цяжка рухаць усё раманнае дзеянне. Аднаго псіхалагічнага аналізу тонкага душэўнага жыцця героя ўсё ж недастаткова для вялікага твора — жанр прад'яўляе свае патрабаванні. Праўда, удаліся аўтару і эпізадычныя персанажы: Унук, Падбярэцкі, Вуля. Яны многім нагадваюць папярэднія адмоўныя вобразы Пташнікава, але тут ім кожнаму паасобку не адмовіш у складанасці. Пісьменніка цікавяць і непакояць такія тыпы, таму што яны сведчаць пра нездаровыя тэндэнцыі ў сучасным жыцці вёскі. Агульная рыса гэтых герояў — бездухоўнасць у шырокім, нават філасофскім сэнсе слова. Гэта людзі, маральныя прынцыпы якіх,— грошы, уласная маёмасць, прыстасавальніцтва. Калі чалавек адрываецца ад зямлі, ад родных карэнняў не толькі фізічна, але і духоўна — гэта вельмі трывожны сімптом, і вось гэтая думка рамана ўяўляецца самай важнай. Аднак Вялічка не змагаецца і нават не выступае супраць такіх, супрацьлеглых сваім, маральных прынцыпаў. Зноў жа, як і ў рамане «Чакай у далёкіх Грынях», атрымалася, што дабро і зло суіснуюць хоць і ў часовых сутыкненнях, але побач, нібы самі па сабе. І ў гэтым таксама недахоп агульнай канцэпцыі рамана.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)