Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 48
Перейти на страницу:

У апавяданні відаць ужо аснова індывідуальнай манеры І. Чыгрынава. Ён канкрэтны і ў той жа час нешматслоўны, умее стварыць карціну, буйны план малымі сродкамі. Тут жа праяўляецца і яшчэ адна, праўда, характэрная не толькі для Чыгрынава, рыса — прывязанасць да родных мясцін, імкненне да максімальнай праўдзівасці, дакументальнасці апавядання. Не выпадкова А. Вярцінскі і Ю. Канэ адзначаюць падабенства апавяданняў І. Чыгрынава да нарысаў.

У зборніку апавяданняў І. Чыгрынава «Самы шчаслівы чалавек» больш пэўна, чым у папярэднім, даследуецца сэнс і паўнацэннасць чалавечага жыцця на зямлі. Характэрная асаблівасць зборніка — узмацненне сацыяльнасці, цікавасць аўтара да актуальных праблем грамадскага жыцця, да духоўнага свету чалавека. Тут выявілася таксама ўменне І. Чыгрынава ў адным творы выкарыстоўваць розныя прыёмы абмалёўкі характараў, ужываць розныя ракурсы для адной з'явы, факту, што характэрна менавіта для раманных форм эпасу.

І. Чыгрынаў не любіць упрыгожанага, расквечанага стылю, эфектных, рэзкіх паваротаў і дэталяў. Аснова яго прозы — дакладная, жыццёва-аб'ектыўная рэчавасць. Пра трагічнае, страшнае ён гаворыць стрымана, прыкрываючы свой боль, не злоўжывае ўмоўнымі формамі, сімволікай. Але ўжо ў апавяданнях адчуваецца настойлівы пошук пісьменнікам аб'ектыўнай, шматзначнай, абагульняючай дэталі.

Адно з лепшых апавяданняў І. Чыгрынава «Ішоў на вайну чалавек» прыцягвае сваёй прастатой, сціпласцю манеры, агульным спакойна-мужным настроем. Ігнат — галоўны герой апавядання — па-сялянску нетаропкі, цвярозы розумам і ў многіх рысах прадвызначае вобраз Зазыбы з дылогіі. Збіраючыся на вайну, Ігнат думае пра справы, якія не паспеў зрабіць, пра жонку, якой цяпер прыйдзецца ўсё ўзяць на сябе, пра калгас. «Пра сябе Ігнат чамусьці не думаў, быццам усё гэта не датычылася яго, быццам не яму заўтра наканавана было пакінуць дом. Больш таго, Ігнат паступова пачаў лавіць сябе на тым, што непрыкметна стаў глядзець ужо на самога сябе неяк збоку, як на чужога». Дакладна, тонка, сапраўды таленавіта здолеў перадаць пісьменнік думкі і адчуванні простага чалавека ў драматычныя хвіліны яго жыцця. Болем за чалавека, чыстым і нейкім прасветленым позіркам пісьменніка на яго перагукнулася з апавяданнем І. Чыгрынава вядомая аповесць Я. Носава «Усвяцкія шлеманосцы», якая з'явілася, дарэчы, значна пазней за апавяданне. Ужо тут у Чыгрынава вызначальнай становіцца ідэя, якая потым стане галоўнай у дылогіі: сувязь лёсу чалавека і лёсу народа, тая сувязь, што і вызначае каштоўнасць і цэльнасць чалавечай асобы, дыктуе пэўны сацыяльна-этычны выбар.

У тым жа плане напісана апавяданне «У баку ад дарогі», якое, як і папярэдняе, можна было б уставіць у раман і ад якога, безумоўна, адштурхоўваўся пісьменнік. Твор праўдзівы і фактычна, і псіхалагічна, напісаны без высокіх слоў, без гучных фраз і пафаснасці. У ім знайшоў адлюстраванне эпізод з абароны нашымі войскамі Магілёўшчыны ў пачатку вайны. Дакладна, як гэта любіць Чыгрынаў, дадзены геаграфічныя назвы і абставіны баёў. Але жыццёвы матэрыял ужо яўна не месціцца ў рамках апавядання. І не толькі ў гэтым, але і ў іншых творах Чыгрынава малога жанру адчуваецца імкненне да разгортвання ў часе і прасторы дзеяння сваіх твораў, да ўпарадкаванага, поўнага ўвасаблення сваіх думак і ідэалаў.

У адрозненне ад І. Пташнікава і М. Стральцова, творы якіх аб'ядноўвае перавага маральна-этычнага зместу характараў, І. Чыгрынаў паказвае больш, так сказаць, сацыяльнага чалавека, у адзінстве яго грамадзянскіх і маральных якасцей, падкрэслівае неаўтаномнасць асабістага, яго залежнасць ад усяго, што адбываецца навокал.

У творах на ваенную тэму важнейшым становіцца ў наш час прычынна-выніковае і этычнае асэнсаванне ваенных падзей. Як правіла, поспеху дасягаюць тыя пісьменнікі, якія псіхалагічную дакладнасць спалучаюць з глыбінёй сацыяльнага даследавання, з агульнай карцінай жыцця народа, магутныя сілы і вялікія патэнцыяльныя магчымасці якога праходзяць выпрабаванне іменна ў час вайны.

Да такога спалучэння імкнецца і І. Чыгрынаў, які ў рамане па-мастацку ўвасобіў пэўную канцэпцыю гістарычнага працэсу, канцэпцыю ў ланцугу «чалавек — абставіны — выбар». Аб гэтай канцэпцыі, ідэі ў дачыненні да многіх твораў сучаснай прозы добра сказаў А. Бачароў у сваім грунтоўным даследаванні «Чалавек і вайна»: «Ідэя трываласці жыцця, народжаная не абмежаванасцю ці адыходам ад складанасці быцця, а пазнаннем яго сацыяльных і гістарычных заканамернасцей, верай у нятленнасць яго карэнных асноў, пранізвае вобразнае бачанне вайны савецкімі пісьменнікамі».

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)