Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Критика » На лініі перасячэння
На лініі перасячэння - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На лініі перасячэння

Электронная книга - «На лініі перасячэння». Краткое содержание книги:

Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стылі, і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, І. Чыгрынава, І. Пташнікава. Кніга цікавая і для спецыялістаў, і для аматараў літаратуры.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 48
Перейти на страницу:

Гуманізмам і народнасцю прасякнута ўся коласаўская творчасць, у аснове якой — глыбока зямныя карэнні. Праўда, коласаўскае сінтэтычнае, цэласнае ўспрыняцце свету, відаць, непаўторнае як гістарычны этап. Але іменна ад Коласа ідзе ў беларускай літаратуры традыцыя гарманічных літаратурных форм, набліжаных да форм самога жыцця. Для яго паслядоўнікаў — І. Мележа, М. Лобана, А. Чарнышэвіча, І. Чыгрынава — таксама характэрны ўраўнаважаныя, спакойна-гарманічныя стылі, якія аказаліся здольнымі перадаваць самыя глыбокія, драматычныя канфлікты сацыяльнага і асабістага жыцця людзей. Стылёвы напрамак, які ідзе ад Я. Коласа, развіваецца ў беларускай літаратуры паслядоўна і няўхільна, што абумоўлена цэлым шэрагам прычын сацыяльнага і ўнутрылітаратурнага характару. Гэта — беларускі нацыянальны стыль, вытокі якога —у спакойнай і яснай беларускай прыродзе, у размеранасці сялянскага жыцця, сардэчнасці і адкрытасці беларускага нацыянальнага характару. Беларускі нацыянальны стыль не прыземлены, не этнаграфічны, не бытавы, а паўнавесны, грунтоўны, псіхалагічны. Канкрэтнасць яго тоіцца ў асаблівасцях беларускай мовы, а таксама ў стылі жыцця беларускай вёскі, з якой выйшла абсалютная большасць беларускіх пісьменнікаў.

У сучасных таленавітых пісьменнікаў бывае цяжка прасачыць вучобу ў таго ці іншага папярэдніка. Як правіла, наследаванне ідзе па шматлікіх лініях і «ўбіраецца» ўсё вельмі арганічна. Відаць, менавіта карысная вучоба ў лепшых майстроў беларускай і рускай літаратуры з'явілася ўмовай той важнай акалічнасці, што ў І. Чыгрынава амаль не было стылёвых ваганняў. Тонка і ўмела скандэнсаваў ён у сваіх раманах лепшыя здабыткі беларускай нацыянальнай эпічнай традыцыі, развіваючы яе ў новых умовах і на новым узроўні. Тым і цікавы стыль І. Чыгрынава, што ў ім разам з індывідуальнай творчай манерай адчуваецца і вялікі сацыяльны і культурны вопыт, набыты пісьменнікам.

Для зборнікаў апавяданняў І. Чыгрынава характэрны высокі гуманістычны пафас, праўдзівасць, народнасць. Пісьменнік цікавіцца складанасцю чалавечага лёсу, паказвае людзей простых, але з заблытаным і часта драматычным жыццёвым шляхам. Памылковы, але абумоўлены характарам, свядомасцю іменна дадзенага чалавека, шлях цыгана Міхала з апавядання «Адна ноч». Трагічным аказваецца жыццё Вольгі («Апавяданне без канца»), якая прайшла праз катаванні гітлераўцаў і здрадніцтва мужа. Дваццаць год чакае мужа з вайны жанчына («Жыве ў апошняй хаце ўдава»). Адзіным сэнсам жыцця для старога Дземідзенка пасля страты ўнучкі засталося выпускаць птушак на волю («Птушкі ляцяць на волю»). Трохі падобны на герояў В. Шукшына Аляксей Кузьмянок з апавядання «Ці бываюць у выраі ластаўкі»: і сваім дзівацтвам, і сваім «няўменнем жыць».

Жыццё многіх герояў І. Чыгрынава прайшло праз вайну, і такія людзі найбольш цікавяць аўтара. Сэнсавым подступам да рамана «Плач перапёлкі» можа быць апавяданне «Бульба», пра якое паэт Анатоль Вярцінскі ў артыкуле «Гэта было з пакаленнем...» пісаў, што пісьменнік глянуў на падзею, «той дзень у жыцці свайго героя не толькі ўласнымі вачыма, а і вачыма Мішкі Бачыхіна, Санькі Брылёва, гэта значыць, вачыма свайго пакалення, і вось напісаў праўдзівы твор, дзе асабістае, непаўторна-канкрэтнае стала нашым, агульназначным».

Апавяданне «Бульба» стала часткай малога эпасу аб вайне, створанага І. Пташнікавым, М. Стральцовым, Я. Сіпаковым, Б. Сачанкам, А. Вярцінскім, Р. Барадуліным і іншымі пісьменнікамі і паэтамі гэтага пакалення, якое не ваявала, але для якога вопыт вайны і памяць вайны з'явіліся перадумовай грамадзянскай сталасці.

Апавяданне «Бульба» пачынаецца кароткай, стрымана выпісанай экспазіцыяй, у тым жа тоне, з якога ў далейшым пачнецца і раман «Плач перапёлкі». Час і абстаноўка дзеяння падаюцца праз перамежаванне складаназлучаных і кароткіх, як выбух, сказаў: «Уранні прыйшлі нашы — спачатку на зацішанскім бальшаку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка паказалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся далей, да Бесядзі. У вёсцы тым часам дагаралі хаты... Гулі маторы. І гэты гул іхні то нарастаў, нібы станавіўся сцяной, то заціхаў... Па небе плылі нізкія хмары, але дажджу не было. І ўжо каторы дзень. Відаць, хмары былі бясплодныя... На папялішчы патроху сыходзіліся людзі. Ніхто не плакаў... Не смяяліся і салдаты. Яны ішлі к Бесядзі маўклівыя».

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 48
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)