Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 110
Перейти на страницу:

Рэзалюцыя ЦК КП(б)Б ад сакавіка 1926 г. «Аб працы сярод інтэлігенцыі» была чарговым дакументам, які прадвяшчаў рэвізію ранейшай палітыкі. У рэзалюцыі сцвярджалася, што далейшая крышталізацыя нацыянал-дэмакратычных настрояў вядзе да адмаўлення інтэлігенцыяй тэорыі класавай барацьбы, зраўнання грамадскага значэння рабочага класа і сялян (кулакоў) ды росту беларускага нацыяналізму, асабліва ў адносінах да нацыянальных меншасцей. У дакуменце ўказвалася на непралетарскае паходжанне беларускай інтэлігенцыі і яе сямейныя сувязі з кулацкім асяроддзем. Асабліва небяспечнай для савецкай улады прызнавалася прысутнасць такой інтэлігенцыі ў кіруючых органах КП(б)Б.

У студзені і кастрычніку 1927 г. адбыліся два чарговыя з’езды КП(б)Б, якія далі пачатак адкрытаму змаганню з беларускай культурай і інтэлігенцыяй. На студзеньскім — Х З’ездзе — прыхільнікі г. зв. нацыянал-дэмакратычнай плыні, якія выказваліся за захаванне беларускага культурнага вобліку рэспублікі, былі названы шавіністамі і контррэвалюцыянерамі, што ў бальшавіцкай тэрміналогіі абазначала абвінавачанне ў самым вялікім злачынстве супраць савецкай улады. Ярым прыхільнікам антыінтэлігенцкай акцыі быў І сакратар ЦК Аляксандр Крыніцкі, які пазней сам стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій.

Да 1929 г. ствараліся толькі ідэалагічныя і прапагандысцкія падставы для расправы над беларускімі інстытутамі нацыянальнага жыцця і тварцамі беларускай культуры. У маі 1929 г. па загаду Сталіна ў Мінск прыбыла Цэнтральная камісія партыйнага кантролю Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў). Пасля двухмесячнага кантролю камісія абвінаваціла кіраўніцтва КП(б)Б у дапушчэнні да публічнага жыцця эміграцыйных палітыкаў і асоб, якія раней былі чальцамі «буржуазных» партый, а таксама ў адсутнасці рашучасці ў змаганні з «нацдэмаўшчынай». Сталін не давяраў беларускім камуністам, якія, апрача дэкларацый аб асуджэнні інтэлігенцыі, на практыцы не рабілі амаль нічога, каб спыніць працэс развіцця нацыянальнага жыцця. Менавіта таму аб «небяспецы», якая пагражала савецкай уладзе ў Беларусі, мусілі заяўляць прысланыя з Расіі і Украіны бальшавікі.

Рашэнні аб расправе над беларускім «нацыянал-дэмакратызмам» былі прыняты ў Маскве на канферэнцыі Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) [ВКП(б)]. Тады быў сфармуляваны загад устараніць з шэрагаў КП(б)Б хісткіх і няпэўных асоб, прыхільнікаў дапушчэння да публічнага жыцця «нацыянал-дэмакратызму». Сталін, намагаючыся зрабіць гаспадарчае, палітычнае і ідэалагічнае жыццё на тэрыторыі ўсяго СССР аднародным, не мог дапусціць існавання якіх-небудзь істотных фактараў, якія б сведчылі аб беларускай адасобленасці. Было б гэта перашкодай на шляху да таталітарнай уніфікацыі, якая пачалася ў канцы дваццатых гадоў.

У палове 1929 г. пачалася нахабная і бязлітасная прапагандысцкая кампанія супраць беларускай інтэлігенцыі. Работнікі Беларускай Акадэміі навук і народных камісарыятаў сельскай гаспадаркі і асветы былі абвінавачаны ў прапагандаванні нацыяналізму. Многія былі адміністрацыйнымі метадамі прымушаны пакінуць работу і займаемыя кіруючыя дзяржаўныя пасты.

Арышты тварцоў беларускай культуры і арганізатараў нацыянальнага жыцця пачаліся пасля правядзення кадравых змен у кіруючых цэнтрах Мінска. У студзені 1930 г. І сакратаром ЦК КП(б)Б стаў Канстанцін Гей, які прыхільнікаў захавання нацыянальнага вобліку рэспублікі, сярод беларускіх камуністаў, абвінаваціў у імкненні да адбудовы капіталізму, удзельніцтве ў польскай агентуры і спробе штучнага супрацьпастаўлення культуры беларускай рускай культуры. У чэрвені Аддзел Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР, якім кіраваў прысланы з Масквы Пётр Рапапорт, «выкрыў» існаванне контррэвалюцыйнай, антысавецкай арганізацыі — Хаўруса вызвалення Беларусі. Была гэта першая вялікая правакацыя чэкістаў, накіраваная супраць беларускай інтэлігенцыі. Былі тады арыштаваны 108 чалавек, галоўным чынам прафесары Беларускай Акадэміі навук і Белдзяржуніверсітэта ў Мінску, загадчыкі ведамства асветы, літаратары, дырэктары навуковых і выдавецкіх таварыстваў, гісторыкі і дзеячы, якія ў 1918–1920 гадах удзельнічалі ў заснаванні Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама арганізатары беларускага нацыянальнага жыцця ў БССР у дваццатых гадах. У ліку арыштаваных апынуліся Вацлаў Ластоўскі, Аляксандр Цвікевіч, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Іван Серада, Антон Баліцкі, Зміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі, самыя выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры разам з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Купала, абвінавачаны ў кіраванні гэтай зрыхтаванай органамі дзяржбяспекі арганізацыі, прабаваў пакончыць жыццё самагубствам.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)