Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 110
Перейти на страницу:

Цэнтр Хаўруса вызвалення Беларусі, паводле бальшавіцкай прапаганды, знаходзіўся ў Беларускай Акадэміі навук, а яе прэзідэнт Усевалад Ігнатоўскі быў абвінавачаны ў кіраванні адной з груп нацыяналдэмакратаў. Ігнатоўскі не перанёс прыніжэння і паклёпаў. 4 лютага 1931 г. пакончыў жыццё самагубствам.

У выніку працэсу, які доўжыўся са снежня 1930 г. да сакавіка 1931 г., найбольш жорстка былі пакараны камуністы — канструктары палітыкі нацыянальнага адраджэння ў дваццатых гадах: Зміцер Жылуновіч, Аляксей Адамовіч, Антон Баліцкі, Пётр Ільючонак, Дзмітрый Прышчэпаў. Былі яны прысуджаны да 10 гадоў ссылкі ў канцэнтрацыйныя лагеры. 86 абвінавачаных атрымалі па 3–5 гадоў турэмнага зняволення, а некалькі асоб часова былі апраўданы. У 1937 г., у выніку рэвізіі гэтых прысудаў, большасць абвінавачаных у прыналежнасці да Хаўруса вызвалення Беларусі была прыгаворана да пакарання смерцю.

Расправа над беларускай нацыянальнай элітай праводзілася пад непасрэдным наглядам Цэнтральнага Камітэта ВКП(б). Падобным чынам вялося таксама змаганне з украінскай інтэлігенцыяй. У той жа час савецкія органы «выкрылі» ў Харкаве Хаўрус вызвалення Украіны.

У наступных гадах барацьба з г. зв. нацыянал-дэмакратызмамі пераведзена была з Мінска на правінцыю, дзе спалучалі яе з уціхамірваннем процістаяння сялян супраць калектывізацыі. Прычынай арышту ў правіныйным мястэчку магла быць, напрыклад, кніжка «Гісторыя Беларусі» Усевалада Ігнатоўскага, выдадзеная некалькі гадоў таму, калі яе аўтар быў наркамам асветы БССР.

У рамках змагання з нацыянал-дэмакратызмам новыя кадры Інстытута мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук распрацавалі новыя прынцыпы правапісу беларускай мовы, зацверджаныя ў жніўні 1933 г. Саветам Народных Камісараў БССР. Пад выдуманай прычынай ачышчэння беларускай мовы ад «буржуазных вульгарызмаў» Акадэмія навук давяла да збліжэння яе марфалагічных і сінтаксічных прынцыпаў да тых, якія абавязваюць у рускай мове. Русіфікацыйным аблягчэнням служыць мела замена беларускіх паняццяў рускімі словамі. З пачатку трыццатых гадоў хутка пачала скарачацца колькасць школ з беларускай мовай навучання. У дзяржаўнай і партыйнай адміністрацыі беларуская мова паўсюдна замянялася рускай.

Калектывізацыя

У 1925 г. падчас XIV З’езда ВКП(б) Сталін заявіў, што для канчатковай перамогі сацыялізму ў свеце неабходнай з’яўляецца індустрыялізацыя Савецкага Саюза. Мілітарысцкія планы Сталіна вызначалі галоўныя напрамкі развіцця прамысловасці. У асноўным планавалася разбудова машынабудавання і металаапрацоўкі, неабходных для тэхнічнага абсталявання арміі, якая мела падтрымоўваць «пралетарскія рэвалюцыі» ў свеце. Планаваныя гіганцкія гаспадарчыя мерапрыемствы патрабавалі мабілізацыі сродкаў унутры СССР, паколькі немагчымымі былі крэдыты ад замежнага капіталу, супраць якога меў быць выкарыстаны гэты мілітарны патэнцыял. Падаткавая абцяжаранасць прыватных прадпрымальнікаў у 1926–1928 гадах хутка давяла да заняпаду гэтага сектара гаспадаркі. Шматкратнае павышэнне сялянам нормаў абавязковых паставак збожжа, якое экспартавалася дзеля атрымання валюты неабходнай для закупкі машын і абсталявання, давяло да змяншэння зацікаўлення сялян прадукцыйнасцю працы, а гэта ў сваю чаргу адмоўна паўплывала на валавую вытворчасць у сельскай гаспадарцы. Выкананне планаў Сталіна, азначанае чарговымі пяцігодкамі, патрабавала ўвядзення прынцыпу дармовай працы, рабскай сістэмы, свабоднага перамяшчэння рабочай сілы па ўсёй тэрыторыі СССР па загаду кіруючых цэнтраў, якія каардынавалі бальшавіцкую гаспадарчую стратэгію. Вынікам гэтага была крайняя аб’ектывацыя грамадства і чалавечай адзінкі.

У 1930–1940 гадах у Беларусі паўстала звыш тысячы новых прадпрыемстваў, з ліку якіх каля 400 працавала на карысць ваенна-прамысловага комплексу Савецкага Саюза. Вытворчасць астатніх толькі часткова прызначана была для спажывецкіх мэт. Большасць накіроўвалася на рэалізацыю чарговых інвестыцый або замарожваліся ў якасці мілітарных рэзерваў.

Другой мэтай індустрыялізацыі, апрача будовы ваенна-прамысловага комплексу, была змена структуры грамадства шляхам павелічэння колькасці рабочага класа за кошт зненавіджванага камуністамі сялянскага асяроддзя. На працягу дзесяці гадоў індустрыялізацыі колькасць рабочых у Беларусі павялічылася ў тры разы. У 1939 г. рабочыя разам з сем’ямі складалі 22 адсоткі жыхароў рэспублікі. Былі гэта перш за ўсё сяляне, якіх з вёсак выгнала палітыка калектывізацыі.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)