Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:

Гюнтэр, па-майстэрску імітуючы прафана ў блінных справах, усё ніяк ня мог адвесьці вачэй ад указальнага Жэнінага пальца, які яна самааддана аблізвала.

— Немец, эхе... Я, канешна, вышшага абразаванія ня ймею, але ж мы так мяркуем: немцы — народ рабацяшчы, культурны... Тока знаеш, многа я тваіх к праайцам адправіў... ты не абіжайся... і ў Германіі тваёй быў...

С О, я понимать, — сказаў Гюнтэр пакорліва, — Я фсё понимать...

— Дед, — уставіла Жэня. — Дед, кончай...

— Да, і ў Германіі быў, — павысіў голас дзед, разбавіўшы, аднак, строгасьць усьмешачкай. — У саставе восемдзесят другой гвардзейскай дывізіі...

— Дед, мама договорилась насчёт больницы, — рот Жэні быў часова вольны. — Отлежишься зимой, а то с сердцем у тебя... я знаю...

— Бывала, з самага утра ляжыш у сасёнках, увесь у расе... сьпіну зводзіць, вада ў салагах... — кавалак сала, які дзед узяў некалькі хвілінаў таму, так пакуль і не дайшоў да мэты. — А тут вашы Паулі-Міхелі праз поле... і адной вочарадзьдзю, прасьці Госпадзе, як збрыў...

— Дед, что-то ты не то говоришь, — сказала Жэня з дакорам, у той час як Гюнтэр адсунуў ад сябе талерку з жоўта-белым азярцом і цяпер намагаўся глядзець дзеду проста ў вочы. — Дед, ну причём тут это?

— Інагда і падумаеш, чаго ты іх так, асобенна ў Германіі кагда былі, — як у трансе працягваў дзед. — А патом успомніш, як яны ў сорак утарым прадзеда твайго, Казіміра Адамыча...

— Знаю, знаю, — сказала жалезная, гранітная, непрабівальная, надзейная, як дойчмарка, Жэня. — Только было это пятьдесят с хвостиком лет назад, больше чем полвека. Гюнтера тогда ещё на свете не было, и даже отца его не было... Как не было миллионов немцев и их отцов. А теперь что, молодым честным немцам жить с чувством вины за своих ... ошибавшихся предков? Понимаешь, деда?

— Нэт, я фсё понимать, — сказаў Гюнтэр. — Это было очэн плёхо...

— Ні храна ты не панімать! — заварушыў чорнымі губамі дзед. — Вы яшчэ да канца сьвету будзеце перад Богам прашчэнія прасіць.

— Простите... я курить... спасибо... сад очэн красивый, — Гюнтэр рашуча выйшаў у сенцы. Абуваючы пантофлі, ён пачуў, як пасьля кароткага зацішша дзед Павел сказаў:

— Што, у Мінску нармальныя хлопцы перавяліся, што ты за немцамі бегаеш? Сьвет цяпер такі... Што ты ў ім нашла, у фрыцэ гэным... Маладая яшчэ, патом паймёш... Папользуецца табой і бросіць, а за граніцай знаеш як... Там з гаўна грошы робяць, ня то што з кінутай бабы... Газета во нядаўна пісала...

— Деда, он в меня по уши влюблён, — сказала Жэня па-змоўніцку. — В Германию уеду, потом вам здесь жизнь обеспечу. Гюнтер — он богатый... Ты ж телевизор смотришь, ты ж видишь, какая тут срань... Мотать отсюда надо, пока открыто. Для этого все средства хороши...

Гук, які пачуўся пасьля гэтага, прымусіў Гюнтэра маланкава завязаць шнуркі й выскачыць з хаты. Наўздагон яму яшчэ вылецела прыемна неславянская назва нейкага леку; ён запаліў і пайшоў у сад, які ад няма чаго рабіць шпурляўся кроплямі. Белую пену ў небе пакідаў за сабой самалёт, пахла падгнілым дрэвам, раптам нехта рохкнуў проста ў вуха, Гюнтэр адхіснуўся ад пакрытага клінапісам вугла хлеву і, пасьлізнуўшыся, упаў на адну руку. Пад нагамі, у траве, пакінула лёгкі намёк на сваё існаваньне жабка. Гюнтэр дастаў насоўку й выцер далонь. Беспрасьветная славянская тупасьць. Сялянскі культ крыўды. Тут мінулае сядзіць верхам на цяперашнім, а цяпершчына церпіць, цяпершчына — соннае сёньня. Узяць сябе ў рукі. Што за справа Гюнтэру Вальдхофу са слаўнага гораду Кёльну да нейкага дзеда, якому лёс даўно адпускае жыцьцё ў крэдыт.

...Яны адпраўляліся на нямецкія могілкі, якія Жэня даўно абяцала яму паказаць, але ў брамцы сутыкнуліся з дужым маладзеем, той загарадзіў ім дарогу і, не зварочваючы на гэта ўвагі, спыніўся і заравеў у двор: — Казімірыч! Казімірыч, любіць цябе канём!

Дзед Павел павольна спусьціўся з ганку, але да брамкі падыходзіць ня стаў.

— Казімірыч, любіць цябе канём, адалжы лімон!

— Дык магазін жа ня робіць...

— Робіць, любіць яго канём! Валька тока што адкрыла! Скарэй, Казімірыч, а то мне ...

...Гюнтэр пасьпяхова ўдаваў захапленьне тым, што апошняе слова іхняга госьця меў у нататніку, і зьдзіўленьне тым, што дзед Павел гадуе цытрусавыя ў суровым беларускім клімаце. Яны йшлі па лясной дарозе з двума вялікімі калеямі ад ЗІЛаў — фаварытаў тутэйшых мясьцінаў. Нарэшце Гюнтэр атрымаў усе тлумачэнні і сказаў змрочна:

— Я понимать... Тепер я всё понимать...

— Ну слава богу, — сказала Жэня, якой тлумачэнні не прыносілі асаблівай радасці. — Кладбище вон за тем поворотом...

(...У матавым зьзяньні спэрматазоіды п'юць на дваіх пляшку „Вішнёвага водару”. Альбо „Вікторыі”. Альбо „Асенняга”. Альбо „(світанку”. Альбо „Загадкі”. Беларускія мужчыны выконваюць свой доўг.)

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)