Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 40
Перейти на страницу:

— А вот ещё один анекдот... ста-а-а-рый... — Аляксандр Паўлавіч па-студэнцку засьмяяўся. Мінулая показка, над якой Гюнтэр ветліва патрос галавою, правалілася кудысьці за падкладку гэтага вечара, і выдастаць яе адтуль не было аніякае магчымасці. — Короче, встречаются как-то раз русский, немец и поляк...

Чырвоны твар Алены Анатольеўны казаў з дабрадушным неразуменьнем: „Няўжо вам, Гюнтэр, падабаецца гэтая балбатня?” Жэня крычала недзе ў тэлефон: „Субстантивация! Суб-стан-ти-вация!”

— Ну, точнее, не встречаются, а...

Тут жывёла перагрызла ашыйнік... Гюнтэр ускочыў, і ягоны кулак з чароўнай дакладнасцю знайшоў на стале тое мейсца, адкуль пайшла звонкая хваля: дзьве талеркі ляпнуліся на падлогу і з зубным стукам пацалаваліся; лыжкі пацепаліся, бутэлька зь недапітаю гарэлкаю, па-балетнаму пакруціўшыся на адной назе, страціла ўрэшце раўнавагу і наводмах ударыла слоік з варэньнем, раскалоўшыся сама; два звараных яйкі пакаціліся насустрач адно аднаму, ерэтычна наблізіўшы вялікадзень. Гюнтэр, зь незразумелай слодыччу аддаючыся свайму шаленству, ударыў па стале яшчэ раз:

— Не позволять! Как ви сметь! Scheise! Это ест оскорбление!

...Ён адплюшчыў вочы: аказалася, што ён знаходзіцца ў невялікім сарайчыку... празь няшчыльна прыгнаныя дошкі сьцяны прабівалася яркае сонечнае сьвятло. Са столі зьвісалі конскія хвасты... пахла чымсьці вельмі знаёмым. Гюнтэр застагнаў і павярнуўся на другі бок: усё адразу ж непрыемна высветлілася. Ён ляжаў на жэніных каленях, пальцы яе, пастаўленыя венчыкам, закрывалі яму твар. Па-над ім узвышалася аграмадзіна піяніна ў

зялёнай, з бахрамой, накідцы.

— Я же не знал, — чулася за сьцяной, — Откуда ж я мог знать?

— Споил, козёл старый, немчика, — Алена Анатольевна гаварыла з прысвістам. — Женьке все испортил... Это же наш шанс!

— Я не знал, — паўтарыў Аляксандр Паўлавіч.

— Откуда я мог знать?

— Заткнитесь, — гучна прашаптала Жэня, і з кухні паказаліся два вінаватыя твары, — Гюнтер, ты как, лучше?

Гюнтэр падняўся (нага-твар-рука-нага), аправіў кашулю, зьняў скамечаны гальштук і паклаў яго ў кішэню. Аляксандр Паўлавіч і Алена Анатольеўна ўжо імкнулі да яго, і дух апраўданьня ляцеў перад імі, водзячы ўяўным пальцам па ўяўным стале.

— Нэт, нэт, — прамармытаў Гюнтэр. — Я... как это по-русски... сам виноват... Ich verlor Kontroi... Простите... Простите я... Что вы, что вы, — хутка загаварыла Алена Анатольеўна. — Мы обидели вас, Гюнтер, это вы нас... простите... пожалуйста...

Аляксандр Паўлавіч, як першакурснік, схаваў губы ў вусы.

— А знаете, оставайтесь у нас, поздно уже, в гостиницу, я говорю, поздно идти... Кстати, вы в какой гостинице остановились?

— Оставайся, Гюнтер, — сказаў Аляксандр Паўлавіч, асуджаны« гледзячы на жонку. — Ты, кстати, не желаешь завтра с Женькой в деревню к моему бате рвануть? Места там... замечательные... на соломе поспишь... экзотика... будет что вспомнить в твоей пластиковой Европе.

Гюнтэр пастаяў нерухома, потым паставіў кейс ля фатэля. — Вот и хорошо, — усьміхнулася Алена Анатольеўна і паспрабавала спакусіць яго Жэняй: „Доча! Стели в зале!” Пятніца скончылася.

5

І ўсё ж — аўтобусам. „Хочу смотреть Natur...” — „Прыроду”, — падказала Жэня і прыгладзіла Гюнтэру індзейскую пасмачку. Яны стаялі пад яшчэ не прасохлым і прыкметна перакрыўленым навесам аўтавакзалу, і вакол іх, ужо амаль назаляючы, мітусілася прыбіральшчыца, з паравозным стукам цягаючы за сабой вядро. Сонца скакала ў лужынах, чыгуначная трава паўзла па бэтоннай агароджы — перадавыя яе атрады ўжо прыглядаліся да чэзлых падарожнікаў у асфальтавым ярме; ар'ергард, пакідаючы на агароджы невялікія паселішчы, быў пакуль на другім баку. Паблізу машыны зь вільготным вурканьнем адольвалі каламутную, у вясёлкавых разводах, ваду...

На суседняй лаўцы чалавек дзесяць маладзёнаў у чорных бэрэтах смурна глядзелі перад сабой, далёка адставіўшы доўгія зашнураваныя ногі і старанна дэманструючы паўпустому вакзалу белыя нарукаўныя павязкі з трыма літарамі: РНЕ. — Кто это? — спытаў Гюнтэр з трывогаю, не дазволіўшы, аднак, нянавісьці ні на каліва быць пачутай. — А, придурки, — адказала Жэня бесклапотна, жуючы „Dirol” пра нешта сваё.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)