Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 40
Перейти на страницу:

— Глупый маленький Гюнтер, — правуркатала Жэня. — Думает про всякую ерунду и совсем забыл свою Женечку. Свою женю-жену, ведь я твоя жена?

(...І замбіну хопіць на ўсіх. Бо сёлета ў нас багаты ўраджай, яблыкі велічынёю з галаву немаўляці, памерам зь месяц. З паветраны шар. Яблыкі як цэпэліны вісяць над Лоевам, Хойнікамі, Горадняй, Наваградкам, Докшыцамі, Новаполацкам, летась нам было ўсёадно, а сёлета ўсё адней. Красным цветом — после деноминации.)

— ...и вот про эту Людку рассказывают, что жила она с турком в Борисове, а этот турок сдавал её в аренду своим... — Жэня хлюпнула гумавым ботам.

(... Спэрматазоід-абраньнік. Ён адпраўляецца ў свой шлях на аўтапілоце, ён вырублены трыццацю абаротамі. Беларускі хлопчык. Замбін ля рэчкі, дзе елка ў пары з хваіною як маладыя ў час каханьня.)

— Ну вот оно, кладбище... Не впечатляет?

Жэня спусьцілася з дарогі, не даходзячы да

роўных, як валасы на галаве навабранца, крыжыкаў, якія гуртаваліся ў роты між анархічных зараснікаў пустазельля, пачала рваць пабітыя дажджом кветкі.

(— В этом особенность нашей ру... славянскай души, — басіць ў духмяныя вусы папулярны расейскі кінарэжысэр. — Ру... славянский человек пьёт из-за вселенской тоски, американцу этого не понять... Пьянство — двери, которые соответствуют размаху нашего человека. Моя новая комедия — о таком, знаете, деревенском алкоголике, весельчаке, и вот он со своим другом, тоже алкоголиком, и со своей женой, тоже алкоголичкой... Но не буду раскрывать творческих задумок. Обещаю — будет ужасно смешно.)

6

Да нагі прымацаваная стрэлка гадзіньніка. Кожны рух яна адзначае як карыснае дзеяньне. Я сяджу на стале й калыхаю нагой. Гэта агонія працоўнага дня. Дваццаць хвілінаў да шасьці.

...Іпалітыч сёньня прыемна нешматслоўны — усё правярае чарговую вэрсыю паломкі гэтай загадкавай пэдалі пад сталом. Затое радыё... Заткнуць рот радыё... Няхай падавіцца яно ўраджаямі, ураджэямі, дажджэямі, дыджэямі, ідэямі. Ідэямі, ідэяфа, ідэясоль, ідэяля, ідэясі. Нямеччына. Нямеччына. Нямеччына. Мой бацька, Адальбэрт Вальдхоф, меў мэблевую майстэрню на Рыгерштрасэ, 18. Мая маці — настаўніца ў каталіцкай школе. Мяне завуць Гюнтэр Вальдхоф.

Тэлефон.

— Да, — коратка кінуў Гюнтэр у слухаўку, хаця сам ненавідзеў гэтую тубыльскую звычку адказваць сьцвярджальна нават пры адсутнасці пытаньня. — Да, слушаю...

— Ну что, Фёдор, узнаёшь? — і аднекуль з-за плінтуса сьвядомасьці ўзьнікла: чалавек з васкова-вясковым тварам, стрыжаны пад тыфознага... Андрэй, Аляксандр, Альберт, Апалён, Адоніс, Афанасій, А...

— Артур, — сказаў Гюнтэр механічна. — Артур, привет.

— Знаешь, что мне сниться, — сказала слухаўка задушэўна. — Мне сниться, что ты мне отдаёшь долг. Надеюсь, помнишь? Штука бакинских...

„Что за пошлый слог, Артур Петрович,” — так і хацелася сказаць Гюнтэру ў тон гэтай бядзе, але ён маўчаў.

— Третьего верну, — слухаўка заакторствавала. — Третьего верну, а сейчас у нас (патрабавалася ўявіць каляндар з лашчонымі лістамі) сентябрь! СЕНТЯБРЬ!

— Молчишь, — уздыхнула слухаўка. — Хорошо молчать, когда ходишь в таком плаще... Кейсик небось на триста потянул? А туфельки? Сотка, полагаю?

У дзьвярох вырасла белая, у плямах поту, якія наглядна тлумачылі анатомію чалавека, фігура шэфа, ён няўхвальна паглядзеў на Гюнтэра й пачаў нешта патрабаваць ад Іпалітыча.

— Значит, так, — слухаўка стала строгай. — Я тебе даю неделю. В следующий понедельник жду тебя с деньгами. А иначе... Платон мне друг, но... Извини, Федя. Адресок помнишь: Каплан, 22.

Жду.

„Жду, жду, жду...” — працягвала сьпяваць слухаўка. Гюнтэр зірнуў на Іпалітыча

— Без десяти шесть, — з гатоўнасьцю сказаў той І — плашч, кейс, прыступкі, вуліца. Нельга сказаць, што плястмасавы з дзьвюма адтулінамі Артур спалохаў роспачную ракавіну, у якой Гюнтэр жыў апошнія паўгады. Не, ён толькі дадаў трошкі больш безнадзейнасьці, на гэты раз вострай, як прыправа для супу. Гюнтэр прайшоў міма аўтобуснага прыпынку, на якім чалавек дзесяць спрабавала — і не бяз посьпеху — не заўважаць пару экскрэмэнтаў, пакінутых, без сумненьня, homo sapiens, абмінуў „хутка — смачна”, краму цацак, трох сьляпых міліцыянтаў з сабакам-правадыром... яшчэ адзін прыпынак, бэтонныя пліты, за якімі будаўнікі займаліся нечым загадкава-гучным, перайшоў па гарачым, як у дзень Апакаліпсісу, асфальце на другі бок вуліцы...

Ён заўсёды называў яе „Девушка, продающая пирожки”. Яе твар зусім ня цешыў Гюнтэраў густ, але быў верасень, і было ў ёй такое ўнутранае сьвятло, якое напаўняла гэтыя шэсьць вялікіх, быццам накладных, пасмаў на шырокім ілбе, і ламаныя рысы твару, і густыя чорныя бровы дзіўнай лагодай. Ён набываў у яе часам, ня ў сілах пазбавіцца ад паганай савецкай звычкі, гэтую залацістую лаву, пад якой былі пахаваныя то пару плюхаў бульбы, то некалькі рысавых зярнятак. З маленства Гюнтэр памятаў жахлівыя аповеды маці („Никогда не ешь эту гадость!”) пра пазаўчорашнія абеды ў папраўчых калёніях, якія злы геній кулінараў ператварыў у зьмесьціва піражкоў. Ён еў іх, калі быў школьнікам, еў употай і з адчуваннем віны, як пасьля кароткага акту самазадаволеньня; еў у студэнцтве (дзікі голад!); еў і цяпер — шэф заўважыўшы гэта, не пацярпеў бы такой дыскрэдытацыі Канторы.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)