Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 43
Перейти на страницу:

Такія мае прапановы. Дарэчы, твая паштовая скрыня не зьмяніла каардынаты? Спадзяюся, сустрэнемся ў Алеся Пушкіна.

Заўсёды твой Юра

2.03.1994

Гародня

Першы вялікі супольны паэтычны выступ тэвээлаўцаў адбыўся ў Віцебску ў галерэі мастака Алеся Пушкіна, якая ў той час месьцілася ў былым будынку гарадзкой гімназіі. Пушкін сур’ёзна падрыхтаваўся да імпрэзы: разьвесіў па горадзе афішы, як гэта рабілі напярэдадні гучных паэтычных выступаў на пачатку ХХ стагодзьдзя, на сьценах галерэі павесьціў карціны беларускіх авангардных мастакоў, нават прадугледзеў плату за ўваходны білет. Вечарыну Пушкін назваў «Новая ініцыятыва». Юры Гумянюк прыехаць ня здолеў, бо бракавала яму і грошай, і вольнага часу. Акрамя мяне знаёмілі віцяблянаў з паэзіяй «новай генэрацыі» пераважна менскія тэвээлаўцы — Славамір Адамовіч, Серж Мінскевіч, Алесь Туровіч, Сяргей Патаранскі. Як гэта было некалі перад выступамі якіх-небудзь футурыстаў ці імажыністаў, я на пачатку імпрэзы агучыў невялікае спавешчаньне пра ТВЛ і эстэтычныя пошукі яго сяброў. Найбольш авангардна паказаў сябе Алесь Туровіч, які ў горадзе Казімера Малевіча прадэманстраваў свой верш «чорная капірка». Серж Мінскевіч вяшчаў пра свой «транслягізм» і чытаў вершы-рэбусы. Славамір Адамовіч ужо ўбіраўся ў імідж радыкальнага ўльтраправага паэта. Толькі-толькі ў СМІ зьявілася першая інфармацыя пра ягоную мітычную арганізацыю «Правы рэванш».

Выглядала гэта ўсё эклектычна, але па-новаму і задзірліва. Публіка была ўражана. Алесь Пушкін падчас выступаў рабіў накіды партрэтаў тэвээлаўцаў. Пазьней, паводле таго выступу, ён напіша вялікую карціну, якую прывязе на першую канфэрэнцыю ТВЛ.

Прывітаньне, дружа!

Шчыра дзякую за грунтоўны ліст. Увогуле, твае лісты, дарагі Алесь, хай сабе й крыху сухаватыя, чыста інфармацыйныя, але заўсёды радуюць і не даюць канчаткова «ўпасьці духам». Бо сацыяльна-грамадзка-палітычная сытуацыя на Беларусі, як заўсёды, хрэновая. Гэта прыгнятае й перашкаджае працаваць творча. І вось ратуе ліставаньне, шчырае сяброўства праз сотні кілямэтраў.

Ты вось пішаш пра эклектычнасьць. Маўляў, калі ад яе адмовіцца — трэба разганяць ТВЛ. Ні ў якім разе ня трэба нічога разганяць і адмаўляцца ад эклектычнасьці. Магчыма, ты мяне крыху ня так зразумеў. Эклектыка можа быць таксама стылем! Ня буду прыводзіць хрэстаматыўнага прыкладу архітэктуры і г.д. Дык вось эклектыка — гэта выразная рыса постмадэрнізму. Аб гэтым красамоўна гаворыцца ў маім эсэ «Твар Тутанхамона». І я зусім не асуджаю І. Сідарука. Ён па-свойму арыгінальны аўтар. Вядома, анікога прымушаць і ўгаворваць — як і што пісаць — мы (ТВЛ) ня будзем. Прайшлі тыя часы. Хай гэтым займаецца СП і «Пустацьвет», на якіх дзяржава паклала ідэалягічную функцыю.

Зараз больш канкрэтна пра падзел на ўкладаньне. Так, я ведаў, што калі стварыць дзьве рэдакцыі — атрымаецца два фактычна розныя часопісы з адною назваю. Гэтая «геніяльная» ідэя заганная ад самага пачатку. Я яе прапанаваў, каб крыху «залагодзіць» Ю.Пацюпу. Аднак ён катэгарычна адкідае такі варыянт, застаўшыся пры сваіх поглядах «габінэтнага тэарэтыка». А мы жа з табою, дружа, практыкі, людзі дальнабачныя. Вядома, рэдакцыя павінная быць у адным месцы, каб нехта стала адказваў за выдавецкую справу. Лепш за цябе ніхто ня зробіць. Я гэта ўсьвядоміў яшчэ ў 1991-м годзе. Але, зноў жа паўтаруся, не хацелася ўступаць у канфлікт з Ю.Пацюпам. Ён хлопец завадны, таму я яго не чапаю. Справамі ТВЛ ён не займаецца. Тое-сёе раблю я. І мне прыемна бачыць вынік сваёй працы. Пасьля тэлефановае гутаркі з табою я вырашыў актывізаваць сваю дзейнасьць — стварыць гэткую сябрыну-суполку незалежных творцаў. Ужо размаўляў з асобнымі музыкамі, мастакамі, музэйшчыкамі і г.д. Дык ведаеш, усе адгукнуліся зь цікавасьцю ды энтузіязмам. Ужо знайшлі памяшканьне для «паседжаньняў». У красавіку праводзім «аргкамітэт». Большасьць гэтых людзей — асобы канкрэтнага чыну, яны не змагаюцца зь ветракамі, ня пішуць «адкрытых лістоў» (жанр Андрэя Пяткевіча) і не займаюцца абстрактным тэарэтызаваньнем. Многія зь іх з задавальненьнем будуць пісаць адмыслова для «Калосься». Так што, лічы, у Гародні стварылася рэдакцыйная філія нашага часопіса. Яе ўсё ж узначалю я. Гэта гарантыя, што матэрыялы, якія пройдуць праз мае рукі, своечасова трапяць да цябе. Зразумела, буду дасылаць самае лепшае. Прынамсі, я так разумею гарадзенскую рэдакцыю «Калосься». Галоўнае, каб вы ўжо там усё прафэсійна разьмясьцілі і падалі. Тады й эклектычнасьць ператворыцца ў стыль і ня будзе «рэзаць» вочы. Спадзяюся, што справа пойдзе. Усё ж, дружа, як ты калісьць казаў, усё залежыць ад нас!

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)