Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 43
Перейти на страницу:

* * *

Алесь, прывітаньне!

Як толькі буду бачыць кніжкі Вінцэся — абавязкова вазьму як мага больш. Але пакуль ня бачыў.

З кнігарняю так і зраблю. Вазьму нашыя кніжачкі, каб паказаць, і пайду, пайду... Нешта як атрымаецца.

29-га чысла «Вольная сцэна» ладзіць сваё адкрыцьцё, хачу дамовіцца з Мазынскім, каб недзе ў лістападзе разам з маёю «Галавою» наладзіць выступ-імпрэзу ТВЛаўцаў. Мазынскі ставіцца да ТВЛ даволі прыхільна. І яму будзе рэкляма, і нам карысьць. Думаю, можам даволі моцна прагучаць! Як глядзіш?

Прачытаў твой артыкул у «Выбары». Шкада, што нідзе болей яго не надрукуюць. Зрэшты, дэмакратычныя выданьні чытаюць даволі ўважліва, асабліва за мяжою. Так што, як гаворыцца, твой адказ на артыкул Ліны Караткевіч — аб’ектыўная дадзенасьць.

Да канца кастрычніка сыходжу ў «глыбокае падпольле». Трэба скончыць адну замоўленую рэч... Нават ня скончыць, а толькі напісаць першую частку. Але, калі што, адгукнуся заўсёды!

Прывітаньне ўсім палачанам-навапалачанам!

Ігар

16.10.93

Кобрынь

* * *

Алесь, прывітаньне!

Карацей, такія навіны. «Кнігарню», куды я заходзіў, празь некалькі тыдняў руйнуюць. Шкада, бо ў самым цэнтры горада. На тым тыдні пастараюся завітаць у іншую, думаю, дамоўлюся.

Днямі тэлефанаваў В.Мазынскаму. Ён прапаноўвае выступленьне ТВЛ на 1-га сьнежня. Я, у прынцыпе, пагадзіўся, бо лістапад для мяне вельмі нязручны. Дарэчы, 1.12 распачнецца нейкая драматургічная лябараторыя, будуць запрошаныя зь іншых рэспублік, таму нашае выступленьне зможа набыць больш шырокі рэзананс. Трэба толькі не забыцца на прэсу, радыё і г.д. Як лічыш, хто мог бы прыняць удзел у імпрэзе? З улікам, што багата часу нам не дадуць. Хвілінаў 25-30, кожнаму выступоўцу — па 5-6 хвілінаў.

Калі яшчэ не дасылаў мне «Ксэракс», то пастарайся крыху болей — асобнікаў 4-5. Добра?

Як табе апошняя заява Савета міністраў ад 5 лістапада 93 г.?

Разьвязваюць сабе рукі, каб пачаць удушэньне БНФ?

Аганізуюць хлопцы. Але, думаю, ужо нядоўга. Хаця... Калі людзям усё роўна — штосьці зьменіцца яшчэ няхутка.

Я буду ў Менску 18 лістапада — адкрыццё «Вольнай сцэны» на гэты дзень.

Крыху хварэю, таму ў творчае «крызе».

Будзьце здаровыя!

Ігар

6.11.93

Кобрынь.

* * *

Зь ліста Славаміра Адамовіча.

Адрасы, дзе можна набыць літаратуру ТВЛ:

1. Кіёск (шапік) у холе філфака БДУ (вул. К.Маркса);

2. Кіёск ТБМ (пр-т Ф.Скарыны, насупраць ГУМу);

3. «Кнігарня пісьменьніка» ў Менску (вул. Казлова і зав. Румянцава — на скрыжаваньні);

4. У Гародні — кіёск «Васілёк» па вул. Э.Ажэшкі і насупраць ГДУ (унівэрсытэт);

5. Штаб-кватэра БНФ у Менску (вул. Варвашэні, 8). Тэл. 33-50-12

* * *

Сябры ТВЛ горача абмяркоўвалі кандыдатуру першага ляўрэата прэміі «Гліняны Вялес». Юры Гумянюк катэгарычна даводзіў, што ім павінен стаць Славамір Адамовіч за зборнік «Зямля Ханаан». Маўляў, «Зямля Ханаан» якраз «цягне» на паэтычную кнігу года. Я, як мог, тлумачыў, што мы ня можам уганараваць саміх сябе — свайго сябра і кнігу, якую самі ж і выдалі. Праўда, празь некалькі гадоў мы ўсё ж далі «Вялеса» Адамовічу за кнігу «Каханьне пад акупацыяй», але там была зусім іншая гісторыя — Славамір толькі што выйшаў з турмы, куды трапіў за верш «Убей президента», і мы мусілі яго падтрымаць.

Ігар Сідарук лічыў, што першым нашым ляўрэатам павінна стаць Людка Сільнова за зборнік вершаў «Ластаўка ляціць...». Людка сапраўды стала нашым ляўрэатам, але крыху пазьней — за экспэрымэнтальную кнігу «Рысасловы».

Неяк мне ўдалося знайсьці кампрамісную фігуру — у 1993 годзе выйшаў незвычайны зборнік мэдыятыўнай паэзіі Ігара Бабкова «Зоіш Кех». Прапанаваў тэвээлаўцам зьвярнуць на яго ўвагу. І ўсе неяк хутка пагадзіліся, што, сапраўды, першага «Вялеса» трэба даць Бабкову. Ён сваёй творчасьцю выдатна пасаваў да адной з задач ТВЛу — пашырэньню эстэтычнага далягляду беларускай літаратуры.

* * *

Напярэдадні Калядаў, 16 сьнежня 1993 года, адбылося ўганараваньне Ігара Бабкова — першага ляўрэата «Глінянага Вялеса». Імпрэзу зладзілі ў Менску ў актавай залі філялягічнага факультэту. Было шмат студэнтаў. Задавалі пытаньні. І пра ТВЛ, і пра прэмію. На гэтай імпрэзе ўпершыню мы паказалі публіцы свой дэбютны нумар «Калосься».

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)