Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 114
Перейти на страницу:

— Чакай... — прамармытаў Гары Рону. — Адно крэсла пустое... Дзе Снэйп?

Прафесар Снэйп быў самым нелюбімым гарыным настаўнікам. А Гары быў самым нелюбімым яго вучнем. Жорсткі і з’едлівы Снэйп, якога не любілі ўсе вучні, акрамя тых, што апынуліся ў яго Доме (а Снэйп узначальваў Слізэрын), выкладаў зеллеварства.

— Мо захварэў!— з надзеяй выказаў здагадку Рон.

— Ці ЗВОЛЬНІЎСЯ, — заўважыў Гары, — калі яму ЗНОЎ адмовілі ў пасадзе настаўніка па Абароне ад Цёмных мастацтваў!

— Альбо яго ЗВОЛЬНІЛІ!— з захапленнем прамовіў Рон. — Яго ж аніхто не любіць...

— А можа, — адчуўся за спінамі хлопцаў халодны голас, — ён чакае, каб вы распавялі яму, чаму з’явіліся да школы не на цягніку.

Гары павярнуўся. За іх з Ронам спінамі, у чорнай мантыі хістаемай халодным ветрам стаяў прафесар Северус Снэйп. Ён быў хударлявым мужчынай з жаўтлявай скурай, кручкаватым носам і па плечы даўжынёй чорнымі лоевымі валасамі. На яго твары лунала непрыемная ўсмешка, казаўшая Гары і Рону, што ў дадзены момант яны знаходзяцца ў зацяжкім становішчы.

— Ідзіце за мной, — загадаў прафесар.

Нават не рызыкуючы глядзець адно на аднаго хлопцы ўслед за Снэйпам крочылі па сходах у асветлены палаючымі паходнямі вестыбюль. З галоўнай залы да іх даносіўся прыемны пах ежы, але прафесар павёў іх прэчкі ад святла і цеплыні — па вузенькай каменнай лесвіцы, яны спускаліся ў падзямелле.

— Сюды!— адчыніўшы дзверы пакою, які знаходзіўся недзе ў сярэдзіне калідора і кажучы пальцам, сказаў Снэйп.

Пакрытыя дрыжыкамі хлопцы ўвайшлі ў кабінэт прафесара. Ухутаныя змрокам сцены былі застаўлены паліцамі са шклянкамі ў якіх плавала нешта гідкае, але ў дадзены момант Гары не надта хацелася ведаць што. Комін не гарэў і ў ім здаецца нават не было дроў. Снэйп зачыніў за сабой дзверы і, павярнуўшыся да хлопцаў.

— Ну што, — ціха прамовіў ён, — цягнік не дастаткова добры транспарт для вялікага Гары Потэра і яго вернага паплечніка Візлі? Што, хацелі аб’явіцца з ШЫКАМ, хлопчыкі?

— Ані, сэр, гэта ўсё з-за прахода на Кінгс Крос, ён...

— Сціхні!— халодна загадаў Снэйп. — Што сталася з машынай?

Рон нервова зглынуў. А ў Гары чарговы раз склалася ўражанне, што прафесар можа чытаць іхныя думкі. Аднак, калі праз імгненне, Снэйп кінуў перад імі свежы нумар “Вячэрняга Вяшчуна”, ён крыху супакоіўся.

— Зірніце, — прасыкаў Снэйп, кажучы на загаловак артыкула — “ЛЯТАЮЧЫ ФОРД АНГЛІЯ ЗБЯНТЭЖЫЎ МАГЛАЎ”.  Ён ўзяў газэту і ўголас прачытаў,-“Два лонданскіх магла ўпэўненны, што бачылі, як стары аўтамабіль пралятаў над вежаю офіса паштовай службы...”, “Па апоўдні, місіс Хэці Бэйліс з Норфалка, развешваючы бялізну...”, “Містэр Ангус Фліт з Піблса, распавёў паліцыі...”. Шэсць ці сем маглаў. Гэта ж ТВОЙ бацька працуе ў камітэце па барацьбе са злаўжываннем маглаўскімі артэфактамі?— ЗІРНУЎШЫ НА Рона і ўсміхнуўшыся яшчэ больш гідка, спытаўся прафесар. — Божа мой, божачкі... уласны сын...

Раптам Гары адчуў сябе так, бы па яго жываце трапіла адна з буйных галінаў таго шалёнага дрэва. Што калі нехта даведаецца пра тое, што містэр Візлі зачараваў машыну... Ён не падумаў што...

— А калі я прайшоўся па парку, я заўважыў, што значная шкода была нанесена вельмі каштоўнай Лупцуючай вярбе, — працягваў прафесар Снэйп.

— Яно НАМ нанесла значна больш шкоды... — вырвалася ў Рона.

— СЦІХНІ!— зноўку гыркнуў Снэйп. — Шкада, што вы не ў маім Доме, ці былі бы выкінуты са школы, нават не прысеўшы з дарогі. Аднак, зараз я пайду і паклічу людзей, якія НА ШЧАСЦЕ маюць такія паўнамоцтвы. Чакайце тут.

Збляднелыя Гары і Рон зірнулі адно на аднаго. Гары больш не адчуваў сябе галодным, цяпер яго моцна муціла, таму ён імкнуўся не глядзець на гідкія склізкія істоты, што плавалі ў зялёнкай вадкасці на снэйпавых паліцах. А калі Снэйп пайшоў за галавой грыфіндорскага Дому прафесаркай МакГонагал, ім ад гэтага будзе ані не лепш. Тая была больш справядлівай за Снэйпа, але ўсё ткі вельмі суровай.

Прафесар вярнуўся праз дзесяць хвілінаў і прафесарка МакГонагал, зразумела ж, была з ім. Гары колькі разоў бачыў прафесарку раззлаванай, але ці то забыўся, ці то не бачыў, каб яна злавалася настолькі моцна. Яе вусны зрабіліся танюткімі танюткімі. Увайшоўшы ў кабінэт яна падняла палачку, Гары і Рон у жаху зрабілі крок назад, але прафесарка толькі прымусіла запалаць пусты комін.

— Сядайце, — прамовіла яна так, што абодва хлопцы апынуліся ў фатэлях ля коміна.

— А цяпер, расказвайце, — злавесна пабісківаючы акулярамі, загадала прафесарка.

Рон прыняўся распавядаць аб тым, што з імі здарылася, пачынаючы з таго, што праход на вакзале адмовіўся іх прапускаць.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)