Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 291 292 293 294 295 296 297 298 299 ... 379
Перейти на страницу:

– Прайшлі ўжо тыя хвіліны, пра якія вы казалі?

– На жаль, праляцелі.

– Віктар, я ўсё разумею, але з грашыма не ведаю... Бралі ж у Антона, не ў мяне. А аддаяце мне.

– Ён жа і вашыя грошы аддаваў. А вы маглі тады купіць сабе нешта неабходнае, а не купілі, пазычылі мне. Гэтыя грошы выратавалі мяне ад бяды. Яшчэ раз дзякую.

– А вы што – мільянер?

– Амаль што... Кнігу аднаму генералу напісаў. Слабую, праўда, кнігу. А ў яго грошай – не ведае, куды і дзяваць... А такіх генералаў ды палкоўнікаў, якія хочуць пакінуць сваё прозвішча і след у ваеннай гісторыі, сотні. Ім усім карціць расказаць новаму пакаленню, як яны здабывалі перамогу, як мудра камандавалі на цяжкіх участках вайны... Я ім аддаваў рукапісы праз паўгода. А потым яны ўжо прабівалі іх у выдавецтвах. Мне ж плацілі свой ганарар. Павышаны. Халтурай гэтай я заняўся і не так даўно, калі прыйшла пара аддаваць Антону доўг. А потым і ў азарт увайшоў, цікава нават стала пісаць такія мемуары. Так што грошы я зарабіў сумленна, сваімі мазгамі.

– А вы злы, аказваецца, чалавек, калі здзекуецеся з людзей.

– Не здзекуюся, а пасміхаюся. У салдата, які вынес тую вайну, не было часу і здароўя сядзець над мемуарамі.

– Але ж мне ўсё роўна няёмка... Зразумейце правільна.

– Не перажывайце – усё па-людску. Не ўспамінайце кепскім словам. І – бывайце! Яшчэ раз выбачайце!

Я пайшоў да парога, пачаў апранацца. Яна чакала ад мяне нейкіх слоў – важных і значных. Якіх – і сама не ведала, але чакала, спадзявалася. Я ж узяў яе за руку, пацалаваў, шапнуў:

– За ўсё даруйце. Мне і Антону.

– За што?! – спалохалася здзіўлена і адхіснулася ад мяне. – Не разумею вас. Чаму так баліць у мяне душа?

– То мая баліць, не ваша. Выбачайце, што без запрашэння ўварваўся ў вашую душу і жыццё, што прымусіў расказваць пра Антона. Хораша вы пра яго расказалі. Цяпер я разумею яго. Праз яго і сябе.

– Чаму – сябе?!

– Не ведаю...

Здзіўляўся – чаму рука ў Людмілы такая халодная і безжыццёвая?

Ці то гарачымі былі мае губы? У вусны пацалаваць мне жадалася найбольш за ўсё. Але я ведаў, што тады пераступлю парог дазволенага, нараблю шмат бяды... І для сябе, і для Людмілы Герасімаўны...

«Не, усё-ткі нейкі загадкавы і незразумелы госць наведаў мяне. Незямны. Як прышэлец нейкі з незямной цывілізацыі. Вылучае нейкую энергію і ўздзейнічае на мяне. Але без шкоды, без чорных думак, як добры чараўнік з казкі. Не дзіўна, што я адчуваю лёгкае паколванне ў скронях – як быццам мяне шчыплюць алавяныя пласцінкі электрафарэзу. І губы, што дакрануліся да рукі, як электрычнасцю працялі. Ад чаго тое? Не здзіўлюся, калі ён чытае наскрозь мае думкі і жаданні...»

«Э-ээ, браток, ты перабольшыў свае паўнамоцтвы, – упікнуў я сябе, – загаварыўся, расчуліўся, забыўся пра перасцярогу... Мала табе паўгадзіны на разведку-допыт, табе гадзіны падавай! Яшчэ перадумай і ў ложак да яе папрасіся, пад гарачую коўдру – ты ж умееш тое рабіць. Захочаш толькі – яна сама пра тое папросіць. Ну, пакажы сваё майстэрства і ўменне, бабнік, кот памыйны!.. Ану, прэч, нягоднік, зараз жа вымятайся адсюль, ну-ууу?!»

– Бывайце, Людка! – заспяшаўся, крутануўся на назе, выконваючы свой асабісты загад, баючыся, каб не сказаць тое ўголас. – Шчасця вам!

– Усяго добрага вам, Віктар! Добрай вам дарогі!

Ужо за дзвярыма я пачуў яе запозненае шкадаванне: «І чаго тэлефон не ўзяла ці адрас – мо калі што трэба было б, павіншавала б са святам ці пра Антона што...»

З вуліцы доўга яшчэ назіраў за акном сваёй кватэры.

Чуўся ўсхліп жанчыны. Яна нікога не праклінала, не асуджала. Калі ж выплакала свае слёзы, неўзабаве сцішылася. Ужо не адказвала нікому на тэлефонныя званкі, а потым і зусім адключыла яго. На душы стала суладна і цёпла. Яна праз нейкі час правалілася ў сон: гуляла па беразе Прыпяці, ногі мачыла ў прыпяцкіх хвалях. Вось тады і адключыўся ад яе, каб не трывожыць нічым – ні папрокам, ні тайным якім жаданнем...

Не я праганяў яе ад сябе, а яна мяне.

І ўсё роўна не было крыўды на яе за тое. Наадварот, нечага радаваўся нават: Богу – Богава, жанчыне – жаночае...

Месячык заглядваў мне ў твар – адзінокі ліхтарык у небе. Ды яшчэ святло спальні Людмілы выдзялялася ва ўсім доме. А потым я выдаўжыў руку, варухнуў пальцам – і яно пагасла.

«Спі, Люда, няхай нішто не патрывожыць твой сон!..»

Спаў і Пятрусь, прыгожыя сны бачыў...

Доўга яшчэ блукаў па родным горадзе, быццам развітваўся з ім назаўсёды. Разглядваў вітрыны з пустымі паліцамі магазінаў і крамаў, чытаў аб’явы і рэкламы пра «снікерсы» і «стымаролы», і ўвесь час брала жудаснае здзіўленне і крыўда – ніводнага слоўца на мове Ліцвініі! Ніводнай крапінкі ці пялёстачка нашага Княства! Прыкра, але васілёк быў заменены гваздзіком чырвонага колеру. Скрывянілі яго, падагналі пад сатанінскі колер, якога баяцца на ўсім зямным шары... Можна было падумаць, што стагоддзі лётаў-вітаў над нашым Княствам дух крыважэрнага Аляксея Міхайлавіча, які перамог ваяроў Вялікага Княства на чале з вялікім гетманам Янушам Радзівілам... Той жа Януш Радзівіл яшчэ ў 1655 годзе сказаў пра таго ж цара: «Так шмат душ у няволю забраў і зямлю тую, што не ляхамі, але Руссю заселена, ні за што пагубіў, які ж то абаронца ваш і як вас абараняе?..»

1 ... 291 292 293 294 295 296 297 298 299 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)