Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 290 291 292 293 294 295 296 297 298 ... 379
Перейти на страницу:

– Перасталі кахаць?

– Ды не, тут нешта іншае. Не растлумачыш нават, што і да чаго, хто найбольш вінаваты... Слоў для таго, каб расказаць, мне, мусіць, і не знайсці...

«Божа, ну хто мяне прымушае расказваць пра тое, што нельга, што было толькі між намі?.. Хто накіроўвае мае думкі? Я ж ніколі на такое не была здатная. Для чаго хачу адкрыцца, паспавядацца? Вымаліць у яго дараванне? Але за што? Ці ёсць у мяне хаця б маленькая віна? А што такое – віна?!»

– Мы жылі з ім бы на двух мастах. Калі праз рэчку ўзведзены два масты – адзін ля аднаго за некалькі метраў. Ні даскочыць адно да аднаго, ні даляцець... Ён ходзіць па сваім, не бачачы мяне – вочы як завязаныя, а я па сваім, не бачачы яго... Ды і глухія яшчэ ў дадатак абое. Хто болей, хто меней – невядома...

«Божа-аачка, навошта язык распускаю? Для чаго? Ён жа можа і ўзненавідзець мяне!..»

– А ноччу, калі былі пад адной коўдрай... мною апаноўвала абыякавасць, апатыя... Я нічога не адчувала. Не запальвалася ўва мне ніводная іскрынка жадання, ніводная свечачка не загаралася... Грэх вялікі, Божа, што я кажу, але гэта так... Хіба я вінаватая ў тым, Божа?

– Значыць, былі ночы саладзей за тыя, што былі ў вас з Антонам. Выбачце, і я крануўся недазволенага і патаемнага... Даруйце, дзеля Хрыста!..

«Госпадзі, ён распранае маю душу. Дамагаецца адкрытасці і шчырасці. Для чаго? Навошта тое яму? Каб выратаваць мяне спадзяваннем-спавяданнем? Тады ж чаму ў мяне няма на яго ні зла, ні крыўды?! Няўжо ён валодае патаемнай сілай, якая можа змяніць Чалавека?..»

На пытанне не адказала, быццам маўчаннем сваім сцвярджала правільнасць маіх здагадак. Ды што здагадак – маіх перакананняў.

– Ведаю, ён будзе і на тым свеце крыўдаваць на мяне, – уздыхнула скрушна, сашчапіла на каленях пальцы рук, – але што паробіш... Назад ужо нічагуські не вернеш, як таго ні жадала бы...

«Ну, дзякуй табе, Людміла, хоць за гэтае прызнанне, – ці не першы раз мяне кранулі яе шчырыя словы, – то ты ж сама сябе падахвоціла каньяком да шчырасці, то не я, і не прымаў у тым ніякага ўдзелу... Хаця трошкі падлячыць цябе трэба. Лягчэй жыць будзе далей...»

«Напэўна, мы не змаглі абодва распаліць той касцёр кахання... Дровы, мусіць, нам папаліся сырыя і асінавыя. А тут смалячок напачатку павінен быў. А пасля ўжо дубовыя ды бярозавыя паленцы... Мы ж не здагадаліся прасушыць іх на сонцы, правеяць скразнячком, каб касцёр потым быў дык касцёр, каб полымя з яго – дык полымя! Не інквізітарскае, а полымя Кахання. Полымя Ўзнёсласці, Шчасця і Вечнасці. Грэшныя мы перад Богам, грэшныя. Мо з-за таго, што не вянчаліся ў царкве, – я ж была камсамолка, а ён пад партыяй. Хіба ж без партбілета яму маглі даверыць пасаду галоўнага інжынера? Адабралі ў нас Бога, адабралі і спаганілі душы, падсунулі замест Бога нешта агіднае і ліпкае, пачварнае і крыважэрнае...»

– Пасаду не даверылі б, з тым было вельмі строга – наменклатура, адным словам, – уставіў я тры грошыкі і тут жа думкава абсек сябе: «Ёлупень! Што ты нясеш?! Вар’ят! Замоўкні зараз жа!..»

– Я казала яму, – пераключылася Мілка на голас, таго сама не заўважыўшы, – давай павянчаемся... Тады Бог нас уратуе ад няшчасцяў. А яны ў нас здараліся на кожным кроку. Бо ўсюды быў падман, хлусня, няпраўда... Чыталі пастановы партыі, прымушалі іх вывучаць, а ніхто не верыў у іх праўду, усе смяяліся ў душы, а перайначыць ніхто не змог... Дзякуй Гарбачову, што ўзарваў той гнілы нарыў на целе грамадства.

– Не згадзіўся Антон?

Былая жонка адмоўна пакруціла галавой. Тут яна ўжо не хлусіла, казала чыстую праўду. Як быццам баялася, што можа саграшыць перад нашай памяццю...

«Святы Божа! Я прыехаў, каб пераканацца ў вінаватасці жонкі, а пераканаўся, што сам у сто разоў больш вінаваты, чым яна... Эгаіст, калун, пень, кавалак ільду... Ды такога і слоўніка няма, каб адшукаць там словы, якімі можна было б абазваць цябе. Не выдалі яшчэ такі...»

Нешта зласліва піснула злева – за сценкай.

Жаночы голас некаму даводзіў: «Зноў Людка свайго хахаля прывяла. Каньякі імпартныя п’юць. Во для чаго ёй патрэбен быў развод! З-за яе, мусіць, і пайшоў Антон на той свет – а залаты ж чалавек быў, заўсёды вітаўся каля пад’езда. Грошы пазычаў, калі нявыкрутка была...»

«А, гэта ты, Якаўлеўна? Пра ўсіх ўсё ведаеш, усяму ацэнку сваю дасі, – пеканула мяне крыўда – я ўжо, здаецца, пачынаў абараняць сваю жонку, у крыўду не даваў – усяму ж ёсць мяжа. – У следчых органах табе працаваць бы... Ды Бог з табой... Я і не ведаў, што ў цябе такая душа, а на людзях прытваралася дабрадзейкай...»

– Ну, што, Людміла Герасімаўна, загаварыліся мы з вамі. Пара мне. Прабачце за візіт, даруйце, што прымусіў вас зноў успомніць пра гора... Мой лёс амаль падобны на ваш. Так што я разумею вас і спачуваю.

1 ... 290 291 292 293 294 295 296 297 298 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)