Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 289 290 291 292 293 294 295 296 297 ... 379
Перейти на страницу:

– Не, што вы... А то маглі б і застацца, – высіліла з сябе гаспадыня ветлівасць, – пераначаваць жа ёсць дзе – два пакоі.

– Мяне там сябры чакаюць. Будуць хвалявацца, дзе падзеўся, што са мною. Заўтра ж у вашай сталіцы міжнародная нарада па правах чалавека. Я яе ўдзельнік.

– Ну то глядзіце самі, як вам лепей.

«Во які паварот нечаканы. А я і не ведала, што рабіць. Добры, вельмі добры паварот... І выгнаць не выганіш, і пакінуць – не выпадае... А так усё і вырашылася адразу. Ды ці наўрад у яго цягнік, мо ў гатэль пацягнецца, а так далікатным чалавекам прыкідваецца... Але чаму яго не ўзрушыла смерць Антона? Сябрам жа быў, сам хваліўся... Пэўна ж, мужчыны так не перажываюць, як мы, жанчыны, ім тое не дадзена...»

Мілка разліла каньяк па крышталёвых чарачках. Ведама ж, павесялела, хаця выгляду не паказвала, паводзіла сябе як удава, якая не можа забыцца пра мужа.

– Хай пухам яму зямля, – кажу ціха і першы выпіваю да дна.

– Хай пухам, – паўтарыла гаспадыня, адпіла палову, прыкусіла скрылікам лімона.

Маўчым. Я неўпрыкмет назіраю за рухамі і позіркам Людмілы, адзначаю, што яна прыкметна супакоілася, калі ўсё стала на свае месцы, і больш не пасылае сігналаў. Улагоджана веданнем сітуацыі.

– Людміла, раскажыце мне пра Антона, – дакрануўся да халоднай, як быццам чужой рукі – з чорнай кропачкай каля костачкі, і адчуў, як яна ўздрыгнула, напруцілася (спалохалася, ці што?), – ведаў я яго добра толькі як салдата, у адным узводзе былі. Сувязістамі служылі. У пісьмах ён не расказваў мне пра свае няўдачы, ніколі не расказваў і пра сям’ю. Не ведаю, чаму. Ды і перапісваліся мы рэдка – гады ў рады, як кажуць у нас на Палессі...

– Вы з Беларусі?

– А хіба вы не адчулі па маёй размове?

– Адчула, але ж... здзівілася толькі – прыехаў з Расеі, а гамонка паляшуцкая, амаль такая, як была ў Антона.

– Што ён за чалавек быў – таленавіты ці не вельмі, няўдачнік ці ўсё яму ўдавалася? Даўно збіраўся прыехаць да вас у госці, бо запрашаў ён мяне на касцёр каля Прыпяці, каб юшкі наварыць, прагаварыць усю ноч... Мара ў яго была такая – пасядзець са мною і пасёрбаць юшкі з убарцкіх уюноў... А вось я і прыехаў. Позна, выходзіць, прыехаў.

«А пра якога табе расказаць, міл чалавек? Пра таго, што да слёз даводзіў сваёй цярпімасцю? Хоць бы раз узбунтаваўся, насварыўся, накрычаў... З усім згаджаўся, усё яму было добра. Яго абражаюць, зневажаюць, а ён адно ўсміхаецца, на ўсё рукой махае...»

– Ды што расказваць... Чалавек як чалавек... І складаны, і просты, і добры, і жорсткі. Мо я яго не разумела як след. Як і ён, дарэчы, мяне...

Усміхнулася, схіліла галаву.

«Слёзы шчырасці?»

– Любіў, мусіць, выпіць?

– Не так каб любіў, але здаралася, што і пад раніцу прыходзіў дадому...

«Люд, як жа табе не сорамна, – пытаўся моўчкі ў яе, здзіўлены і такім адкрыццём. – Калі ж, золатка маё, тое было хоць разочак?»

– ... а то і зусім не прыходзіў начаваць. Мо дзе ў другой жыў, не ведаю.

– Дык жа ў Бібліі сказана – у Пасланні апостала Паўла да каласянаў: «Апраніцеся, як абраннікі боскія, святыя і закаханыя, у міласэрнасць, дабрачыннасць, мудрасць, цнатлівасць, доўгацярпенне ў паблажлівасці адно да другога і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы... Але больш за ўсё (апраніцеся) скіруйце свае сілы ў любоў, якая ёсць сукупнасць удасканалення – і хай уладарыць у сэрцах вашых свет Божы, да якога вы і закліканы ў адным целе, і будзьце дружалюбны...»

Люда глядзела мне ў вочы, а я пастараўся не адвесці позірку, вытрымаць, дачытаць Святое слова да канца. Маўчала, не дасылала свае думкі ні голасам, ні позіркам.

– Вы гаворыце не як журналіст, а як святар, – ці то пасміхалася, ці то хваліла гаспадыня, і я не чую пацвярджэння ні першаму, ні другому - здаволілася?

– Калі б не быў журналістам, то стаў бы абавязкова святаром. Таму і пішу кнігу пра Хрыста, пра яго любоў да людзей. Хачу яшчэ расказаць, як жывецца Богу ў нашым княстве – Ліцвініі.

– А ён хіба жыве ў нас? Вы дакладна ведаеце?

– Перакананы. У кожнай хаце жыве. У кожнай душы ліцвіна. Бо і сам я ліцвін. Лёс проста закінуў туды. Вярнуся сюды праз год.

– І як пішацца?

– Цяжкавата. Як быццам нехта перашкаджае. Не дае гаварыць праўду. Загадвае, каб счакаў трохі, бо не прыйшоў яшчэ мой час. Таму і пакутую.

– А вы як лічыце?

– Толькі Яму і вядома.

Мілка мне зноў наліла поўную. Тут яна на Змітрака падобная, думае, што ап’янею, то і болей скажу. Але ж і сабе напоўніла з коптурам.

– Развялася з ім, калі ўжо гаварыць шчыра і калі ўжо перад журналістам-святаром паспавядацца, – кісла ўсміхнулася, прызналася ўсё ж – і адвяла позірк.

1 ... 289 290 291 292 293 294 295 296 297 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)