Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 287 288 289 290 291 292 293 294 295 ... 379
Перейти на страницу:

«Што за візіцёр з’явіўся? На злодзея непадобны. Толькі чаго ў мяне ёкнула сэрца, калі зазірнула яму ў вочы? Чаму працяло ўсю – з ног да галавы? Напомніў нешта?..»

– Праходзьце, сядайце. Вы з дарогі? Я падрыхтую гарбаты. Ці мо лепей кавы?

– Глыток гарбаты, калі можна.

Ведаў, што ў бляшанай каробачцы, што некалі прывезлі мы з поўдня, заўсёды былі зборы зёлак. Ці нарыхтоўвала іх без мяне Людміла?

Сапраўды, праз колькі хвілін па хаце паплыў фантастычны водар карпацкіх і палескіх лугоў. Я ў прадчуванні асалоды прыжмурыў вочы.

– Вось і гарбата. З дзевяці траў. Хочаце, цукар насыпайце.

– Дзякую. Лічу, што гарбата сама па сабе як цукар.

«Так і Антон гаварыў некалі... Але што гэта ён салаўём заліваецца? Што яму трэба ад Антона? Мо ў якіх чорных справах быў замешаны?.. А як яму сказаць, што Антона няма ў жывых? Пазней сказаць ці цяпер, адразу?..»

– Дык слухаю вас, госць Рашын...

– Рашын Віктар.

– Слухаю, Віктар. А я – Людміла.

– Спытаеце, чаго прыехаў? Ды служылі мы разам з Антонам у войску. У Нямеччыне. Была такая група савецкіх войскаў. Як і ў Польшчы, Венгрыі... Перапісваліся пасля дэмабілізацыі. Да мяне прыязджаў адзін раз, як не быў жанаты. Мо і расказваў пра мяне. Працую я ў абласной газеце на чыгунцы. Неяк з жонкаю пасварыўся. Знайшла яна сабе больш прыстойнага і багатага – пісьменніка, з пасадай і прывілеямі. Ну, падала, само сабой, на развод...

«Усе вы, дружкі, аднолькавыя... Паслухаеш вас, дык толькі жонкі адныя ва ўсіх і вінаваты, што ў вас жыццё не складваецца. Дык хто ж вам у тым вінаваты? І Антон, пэўна ж, яму плакаўся ў пісьмах, што са мною жыцця няма. А ці ведаў ён толькі пра дырэктара завода Ягорава, з якім мне ночкі былі мілей за ўсё на свеце? Мусіць жа, не, бо быў заўсёды ўнураны ў працу, у сябе, для яго не існавала нічога вакол... Мо ад таго і не атрымаўся дзіцёнак пры такім каханні, хто ведае. З Ягоравым быў бы абавязкова. Дык жа пазбавілася, дурная, а цяпер во і шкадую, не была б цяпер адна...»

«Калі ж гэта ты пазбавілася дзіцёнка? Чаму не прыкмеціў? А можа, тады, як сказала, што ныркі застудзіла і легла на тыдзень у бальніцу? Напэўна, бо мяне паслалі ў камандзіроўку ў Менск...»

– Сумная гісторыя, – канстатуе Людміла і далівае мне гарбаты з фарфоравага пузатага чайніка, які я прывёз з таго ж Менска.

– Не такая і сумная, бо ў жыцці ўсё мае свой пачатак і свой канец. Ад Мацвея ў Святым Добрым слове сказана: «Усякаму, хто дае, даецца і прыўмножыцца, а ў таго, што не дае, адымецца і тое, што мае...»

– Вы – веруючы? – Жанчына пільна прыгледзелася да мяне, глядзіць так пранікліва, што мне здаецца, вось-вось раскрые падман, маю тайну і тут жа жахнецца, самлее.

– Жыву згодна Божых законаў. І толькі Богу веру ў гэтым жыцці.

– І нікому больш?

– Яшчэ – свайму сумленню. Але гэта амаль тое ж самае.

– Перапрашаю за пытанне, сама не ведаю, чаму спытала.

«Такі ты веруючы, як я апостал Павел. Навучыўся людзям мазгі пудрыць і мне прыйшоў іх прачышчаць. Мо які баптыст. Але ўсё роўна цікава, і цікава яшчэ, што з нашай размовы атрымаецца... Так што давай, залівай, вешай локшыны на вушы, як некалі вешаў Мішка Гарбачоў...»

– Дык вось, калі мне было цяжка, я папрасіў яго прыслаць мне грошай – колькі тысяч. Прасіў, каб пазычыў, дастаў хоць з-пад зямлі, бо мне былі б капцы. І ён мне выслаў іх. Дзесяць тысячаў.

– Дзесяць тысяч? – у яе ад маіх слоў заняло дыханне, заружовіліся шчокі, ледзь прыкметна тарганулася правая шчака – прыкмета асаблівай узрушанасці. – Не можа таго быць. У нас ніколі такіх грошай не вадзілася. Тут нешта не так...

«Няўжо мяне падманваў Антон? Чаму я не ведала пра тыя грошы, што ён пасылаў? Во які хітрун, нездарма ж я ніколі не давярала яму ні ў чым... Які вужака! Мог запаўзці ў любую шчыліну і дзірку. Цікава, вельмі цікава... Ну і што з таго, калі пазычаў? На блядзей, значыць, і пазычаў, каб развеяць душу...»

– Даруйце, усё так. Дзесяць. Як лёду. Але тое ж было колькі гадоў таму. Сёння такая сума – пыл. Каб гэтыя грошы былі на ашчаднай кніжцы, то вы пацярпелі б крах. Дзяржава не вярнула б іх вам. Сёння інфляцыя, рэзрух, сёння, як казаў адзін дэпутат парламента, «я – нішчы...». Так што тыя дзесяць тысячаў трэба памножыць не на сто, а на тысячу. Плюс-мінус дэнамінацыя... Так што я павінен аддаць Антону дзесяць мільёнаў. Расейскімі, а не «зайчыкамі». Смешна, але і расейскія драўляныя часова сталі накшталт валюты...

Раскрыў «дыпламат», дастаў дзесяць пачак з аднолькавых купюр, паклаў на стол.У Людмілы, чуў, адняло дыханне. Не можа вымавіць і слова.

«Божа, што ж гэта такое? А калі я скажу, што Антона няма, што я развялася з ім, а пасля ён загінуў у авіякатастрофе? Як ён тады распарадзіцца грашыма? Забярэ назад? «Зайчыкамі». Гэта ж... утрая больш. Жах! Адкуль у Антона такія грошы былі?»

1 ... 287 288 289 290 291 292 293 294 295 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)