Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 286 287 288 289 290 291 292 293 294 ... 379
Перейти на страницу:

Не ўключаў дадатковага поля, нікога не слухаў, не хацеў сапсаваць задуманага. Зрабіў крок насустрач нашаму нечаканаму спатканню і тут жа падумаў: а мо дарэмна ўсё тое, нікому ж яно не патрэбнае? Мо лепей забурыцца ў човен, што гайдаецца прывязаны да бетоннай сцяны на беразе, ды дачакацца раніцы? А раніцай што? Што пераменіцца?

Я ўсё больш і больш вярэдзіў сваю душу, не могучы спыніцца на нечым пэўным...Убачыў, як клыпае пакрысе дзед Віталь з сеткай у руцэ – жывеў аднапакаёўцы на першым паверсе. Настаўнічаў усё жыццё. На старасці перабраўся ў горад. Як ветэран атрымаў жытло і дажываў тут свой век.

А вунь дзяўчаткі з другога пад’езда – Зінка і Таццяна – чакаюць, калі прыйдуць да іх хлапчукі з гітарамі. А як падраслі, не кулачкі грудзей, а як наліўныя яблыкі з-пад сукенкі выпіраюць. Жыццё працягвалася, рухалася па сваёй арбіце, і ніхто не мог яго парушыць.Толькі я выпаў з таго часу. Для мяне ён спыніўся, ператварыўся ў нешта іншае, непадобнае на ранейшае жыццё. І я не шкадаваў пра тое...

– Дзядзечка, а вы каго чакаеце? – крануў мяне за рукаў хлапчук, задраў галаву ўверх, шукаў мой позірк – яму хацелася памагчы незнаёмцу, ды не ведаў як.

– Не, Пятрусь, я гуляю, – адказаў ціха і не адрываў позірку ад акна на чацвёртым паверсе – жанчына перастала хадзіць: мо сядзіць цяпер на кухні і ўдыхае водар гарбаты.

– А адкуль вы ведаеце, як мяне завуць? – здзіўляецца хлапчук – жыве ў трэцім пад’ездзе, сын майго сябра Багданава, з якім разам працавалі на заводзе. Ён і цяпер працуе – галоўным ужо інжынерам. А перад тым здарэннем са мной быў маім намеснікам...

– Я і бацьку твайго ведаю, Валодзю.

– Вы з ім працуеце?

– Працаваў. Цяпер на іншай рабоце.

– І ў нас у хаце былі?

– А як жа. Толькі даўно. Ну, бяжы, Пятрусь, дадому. Бо маці хвалюецца, цябе ўжо даўно з балкона выглядае. Бацьку прывітанне перадавай.

– А ад каго?

– Ад яго былога начальніка.

Ён прайшоў колькі крокаў і азірнуўся.

– А я вас раней бачыў. І не раз. Праўда.

Толькі як адышоў Пятрусь ад мяне, пачуў, як ад яго зыходзілі біятокі чалавека новай фармацыі. Пятрусь, як і Змітрок, валодаў чароўным дарам правідцы і прадказальніка. У дзяцей тое праяўляецца чамусьці мацней...

Мяне працяў холад. «Засакаталі» зубы. Што тое азначала? Страх? Хваляванне? Не думаў, што так цяжка будзе сустракацца са сваім мінулым. І з жонкаю, якая не кахала і якая цяпер не прызнае і не пазнае мяне...

«Ну, смялей, рабі крок наперад – ты ж так імкнуўся прыехаць сюды, ну!..” – падштурхоўваў я самога сябе, здзіўляўся нечаканай нерашучасці, якой у мяне і быць не магло.

Але мяне ўсё нешта яшчэ ўтрымлівала, нейкая патаемная сіла прывязала да месца – як хто трымаў за крысо. І ўсё ж я не хацеў быць іншым. Не хацеў уключаць усе свае дапаможныя сродкі. Тады і не будзе жаданага эфекту, натуральнасці, дзеля чаго і наважыўся з’явіцца.

І – рашыўся. «Ат, будзе як будзе! – падахвоціў сябе жартоўна. – Ну, тарэадор, смялей у бой! Карыда чакае цябе!..»

Знаёмая чорненькая кнопачка на вушаку дзвярэй. Заўсёды, калі быў у добрым настроі, націскаў на яе і даваў сігнал марзянкі: «Дай-дай-закурыць», што азначала два працяжнікі і тры кропкі. То нас некалі ў войску Алесь Вінчук вучыў так азбуцы Морзе. Каб мы, маладыя байцы, лепей запаміналі, ён прыдумваў розныя спалучэнні слоў.

Ледзьве так і не зрабіў, але адумаўся. Націснуў адзін раз – кораценька і нясмела. Прайшло мо з паўхвіліны, а дзверы ніхто і не збіраўся адчыняць. Хацеў паўтарыць сігнал – доўгі і патрабавальны, але перада мною адчыніліся дзверы. Людміла здзіўлена прыжмурылася, гледзячы на мяне (а я так баяўся і адначасова жадаў, каб яна пазнала мяне, кінулася на грудзі, гаварыла нейкія банальныя словы, прасіла за нешта выбачэння...), чакала, што скажа начны госць. У яе вачах не было ні суму, ні скрушнасці. Мо хіба трошкі стомлена выглядала. Але абыякавасці, здаецца, не прыкмеціў.

– Добры вам вечар, – апамятаўся я. –- Даруйце, што позна. З Растова я. Прозвішча маё – Рашын.

– Вечар добры. Вы да каго?

– Да Антона Клімовіча.

Яна ўздыхнула, памуляла ненафарбаванымі вуснамі, сцепанула недаўменна плечуком:

– Заходзьце, калі так.

Знаёмы калідор, дзе нічога пасля мяне не змянілася – гаспадыня, мусіць, не хацела нічога мяняць. Мне было прапанавана распрануцца, павесіць на ласіныя рогі плашч. Рогі нам падараваў ляснік Язэп.

1 ... 286 287 288 289 290 291 292 293 294 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)