Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 37
Перейти на страницу:

Неяк У. Хадасевіч ў успамінах пра В. Брусава заўважыў:

Як ён радаваўся, калі «адкрыў», што ў расейскай літаратуры няма вершу, напісанага чыстым пэонам першым! І як прастадушна зажурыўся, калі я сказаў, што ў мяне ёсьць такі верш і быў надрукаваны, толькі не ўвайшоў у мае зборнікі.

— Чаму не ўвайшоў? — запытаўся ён.

— Кепскі, — адказаў я.

— Але ж гэта быў бы адзіны прыклад у гісторыі расейскае літаратуры!

Гэты цікавы пасаж уводзіць нас у новую адметную праблематыку вершаваньня. Бадай што ня кожны з нашых сучасных паэтаў пры чытаньні гэтага ўрыўку зразумее, пра што тут, урэшце, ідзецца. Я таксама доўгі час ня меў жаднага ўяўленьня аб пэонах. Але нават нічога ня чуўшы пра іх, ня мог не захапляцца надзвычайнаю гучнасьцю, нейкаю сьвяточнаю напеўнасьцю вось гэтых радкоў:

Вёсны возвращаются! И снова, (1) На кистях черёмухи горя, (2) Губ твоих коснётся не сурово (3) Красный, окаянный свет былого — (4) Летняя высокая заря. (5) Павал Васільеў

Традыцыйная тэорыя вершаваньня не давала рады растлумачыць мне, чаму «пяціступовы харэй» расейскага паэта — такі лёгкі, такі грацыёзны, які мала ў каго бывае. Пазьней выявілася: непаўторны рытм П. Васільева — гэта і ёсьць той самы «пэон першы», якога дамагаўся В. Брусаў. Калі раней шасьціскладовік даваў нам гэты памер толькі ў дзьвюхступовай рэалізацыі, дык тут мы маем цэлыя тры ступы пэону — рэч, якая сягае ўжо па-за мажлівасьці «сылябікі». Невыпадкова менавіта для ўсходнеславянскіх моў характэрны падобны верш.

Такі самы пэон мы спаткаем і ў украінскай паэзіі:

На Підгір’ю села невеселі (1) Простяглися долом-долинами, (2) Мов край шляху на твердій постелі (3) Сплять старці, обвішані торбами. (4) Іван Франко

І ў беларускай:

Скончылася лета… Не сумуй! (1) Звыклаю хадою час прастуе. (2) Ад спакою ён цябе ўратуе, (3) Ад самоты — сам сябе ратуй. (4) Не сумуй… Яшчэ ў тваіх гадах (5) Верасень — ня першая прыкмета… (6) Падаюць антонаўкі ў садах. (7) Скончылася, скончылася лета! (8) Уладзімер Някляеў

Або:

Пакланюся я табе, царыца, (1) Чыстая, сьцюдзёная вадзіца. (2) Ты цячэш балотамі, імхамі, (3) Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, (4) Берагі крутыя падрываеш, (5) Дрэвы ды каменьні падмываеш… (6) Максім Багдановіч

Падобных вершаў, чыста вытрыманых, існуе параўнальна няшмат. І з прыточаных прыкладаў пурыстычная тэорыя пэону, якую я вышэй крытыкаваў, мусіла б забракаваць 2-і радок П. Васільева, 1-ы, 2-і і 3-і І. Франка, 3-і, 4-ы, 5-ы У. Някляева ды 1-ы, 5-ы М. Багдановіча. Балазе, з падобнымі адхіленьнямі мы ўжо знаёмыя: гэта тыя самыя дыясталы-выбухі, якія вар’ююць, але не мадыфікуюць рытм.

Не перабольшу, калі заяўлю, што пэон першы, асабліва трохступовы, — гэта найпрыгажэйшы з усіх мажлівых і немажлівых вершавых памераў. Мне заўжды, на гвалт, хацелася дабіцца такога самага напеўнага «пяціступовага харэю». Я старанна вытрымваў усе патрабаваньні тэорыі сыляба-танізму. Але мой «харэй» чамусьці ня «лётаў», а «поўзаў». Толькі пазьней выявілася, што я не вытрымваў правілаў альтэрнацыі (не пісаў пэонамі!) — і «харэй без пэонаў» разбуралі нявідныя для вока разломы, прыкладам:

Будуць слухаць / ледзяныя сьвечкі (1) месяцовае / сьвятло аргана, (2) а малітва строгая асьвеньціць (3) нашае языцкае каханьне. (4) Юрась Пацюпа

Цікава заўважыць, што разломы дае ня толькі брак акцэнтаў на моцных месцах пэонаў, а наагул уся будова радка, у тым ліку «лішнія» націскі канстанты. Калі мы ў гэтых радкох з разломамі адсячэм дзеля экспэрымэнту канцавыя словы, дык атрымаем новы перасмык і няспраўджаны пэон першы абернецца слушным, вельмі лёгкім пэонам трэцім без разломаў:

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)