Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 379
Перейти на страницу:

Васіль адразу пазнаў яе – так, то была яна, Лёдзя. Ён не сігналіў, не падганяў, чакаў, калі яна сама сыдзе з дарогі. Яна і пайшла, не гледзячы ў яго бок, пакіравала паўз яго, павольна перастаўляючы ногі.

Казалі, што яна выходзіла замуж – за настаўніка, якога прыслалі ў школу. Ды нечакана з’ехаў ён, уцёк ад яе – дапёр аж да Магнітагорска. Адтуль напісаў пісьмо ў райана, каб выслалі яму туды дакументы…А потым Лёдзя стала заслужанай настаўніцай рэспублікі – славілася яе школа жалезнай дысцыплінай.

Брат яе, Рафал, утапіўся вясною пяцьдзесят восьмага на Чарацянцы, выбіраючы рыбу з чужых жакаў – заблытаўся ў іх.

Развярнуўся каля школы, спыніўся.

Выйшаў з машыны, пастаяў трохі, пахадзіў па двары, агледзеў стары будынак, дзе некалі вучыўся… І яму тут жа пачуліся дзіцячыя вясёлыя галасы, зазыўным званочкам даносіліся адтуль, з дзіцячай пары… Цяжкай і светлай пары. І ў суладдзе мноства галасоў уплятаўся голас Рыты – пакрыўджаны, бяссільны, што так абышліся з яе бацькам, з ёю, з яе сям’ёй…

А ён быў бяссільны нешта перайначыць, нават адпомсціць крыўдзіцелям.

Да знаёмых заходзіць не хацелася – не той быў настрой. Трэба будзе неяк іншым разам выбрацца – больш спакойнай парой, мо хіба пасля таго, як усё ўтрасецца, уладзіцца тая недарэчнасць, што адбылася на будоўлі… Але ці ўладзіцца? Мо яшчэ і за краты адправяць – усё можа быць у гэтым жыцці. Як то кажуць – то жыў насупроць турмы, а цяпер насупроць роднай хаты?

Па дарозе назад успомніў, як дзед лячыў яго і няўсцерп закарцела пабыць на тым самым месцы. Даўно прыцягваў яго той маліннік. Як магнітам да яго цягнула. У сне колькі разоў бачыў. Нехта ці нешта клікала яго туды…

Ніштаватая дарога ўжо была і да Бобрыка.

Ад дарогі маліннік – пачатак Чэрценя – быў недалёчка, з паўкіламетра. Воз стаяў вунь там, пад дубам, а во на гэтым узгорачку сядзеў дзед Міхась – пасвістваў, клікаў да сябе гадзюку. Якой сілай ён прыцягнуў яе да сябе, што яна паслухалася і папаўзла на яго покліч? Валодаў незвычайным дарам? Гіпнозам? Ці нечым яшчэ?

Ужо налівалася чырвоным сокам каліна, але не выспела яшчэ, толькі ўбіралася ў сілу. Ён сарваў некалькі ягадзін, укінуў у рот, пажаваў. Але горычы не адчуў, нават кісліны, – як карамельку жаваў…

І ўвесь час, як ступіў на гэты лапік, як аглядаў мясціну, – яго не пакідала трывожнае адчуванне: як быццам нехта цікаваў за ім, сачыў, што ён робіць. Ён колькі разоў акідваў кустоўе – мо і сапраўды хто ёсць акрамя яго, але позірк ні на што не натыкаўся. Трывога то знікала, то нараджалася зноў.

Ззаду нешта падазрона зашамацела – як паўзло што нябачнае. Такі шолах быў яму знаёмы, – ад такога шолаху заўсёды ёкала сэрца, але да тае пары, калі вока не заўважала гадзюку…

Ён рэзка азірнуўся, каб заспець нечакана тое, што пагражала яму.

І – жахнуўся, скалануўся ад страху. Акурат як і тады, у далёкім дзяцінстве, як працяло яго токам з ног да галавы, калі перад вачыма выстыркнулася гадзючыная галава… І тут, перад яго вачыма, удвая большая, чым тая, якую дзед Міхась разарваў надавая, у таўшчыню жэрдкі гадзюка, падняўшы гэтак жа, як і тады, галаву, глядзела пільна на яго – метры тры было да яе. Паўзла, даганяла, каб укусіць, ды яго раптоўны позірк перагарадзіў ёй дарогу?

Тая ці не тая? Ён памятаў, што дзед тады выцягнуў з кустоў нейкую чорную, з перламутравым пералівам, а тая, з якой біўся вужык, баронячы яго, была шэрай, як гнілая вяроўчына-канат – акурат як гэтая во, толькі значна большая і таўшчэзная…Няўжо дажыла да такой пары і ўвесь час трымала на яго злосць і крыўду? За вужыка крыўдавала, што тады перамог яе і не даў уджаліць?

Дык гэта ты, выходзіць, клікала-паджыдала мяне тут увесь час? У сны мае прыходзіла, магнітам прыцягвала мяне? Укусіць хочаш? Падкрасціся і пекануць за нагу? Але ж я не ў падраных нагавіцах цяпер. Хіба да твару падскочыш, у шчаку ўвап’ешся?..

Але ці здольная ты на гэта – ці адарвешся са сваёй вагой ад зямлі? Але хто цябе ведае… Ты і мудрая, і кусачая… Ды я ж, каханенькая-родненькая, кусаны-перакусаны – і табой, і жыццём…

Страх прапаў адразу ж, як убачыў яе. Страх у чалавека жыве да тае пары, пакуль вока не ўбачыць пагрозу. Гадзюка не рухалася, як здранцвела, толькі доўгі хвост ледзь заўважна ўздрыгваў, выдаваў нервознасць злой істоты.

Васіль выхапіў з-пад ног ламачыну і замахнуўся.Дзіўна, але гадзюка не варушылася – не ўцякала, але ж і не нападала. Як усё роўна чакала, калі ён шпурне патарчаку ў яе, нават трохі да зямлі прыгнулася, як на плаху галаву клала. Як усё роўна на смерць да яго прыйшла…

Казаў яшчэ дзед Міхась, што калі гадзюка ўкусіць каго, то пасля сабе смерці шукае – выпаўзае на дарогу пад колы вазоў ці машын, альбо паўзе да ўкушанага, каб забіў яе… Байкі можа, а мо і не байкі, але ўсё ж і ў байках-паданнях закладзена нейкая праўда і выснова…

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)